Гірнава (возера)
Гі́рнава — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 9 км на поўнач ад горада Браслаў, за 1 км на паўночны захад ад вёскі Дудалі, на поўнач ад возера Струста, у басейне ракі Друйка.
Гірнава | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,17 км |
Шырыня | 0,075 км |
Плошча | 0,01 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 0,4 км |
Найбольшая глыбіня | 6,0 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,86 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,01 км². Даўжыня 0,17 км, найбольшая шырыня 0,075 км. Максімальная глыбіня 6 м, сярэдняя 2,86 м. Аб’ём вады 0,03 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 0,4 км.
Размешчана сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны на поўдні вышынёй да 2 м.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.