Генры Лангфела

(Пасля перасылкі з Г. Лангфела)

Генры Уодсуарт Лангфела (англ.: Henry Wadsworth Longfellow; 27 лютага 1807, Портленд, штат Мэн, ЗША — 24 сакавіка 1882) — амерыканскі паэт і празаік.

Генры Уодсварт Лангфела
Henry Wadsworth Longfellow
Генры Лангфела
Генры Лангфела
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 лютага 1807(1807-02-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка 1882(1882-03-24)[1][3][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Бацька Stephen Longfellow[d][4]
Маці Zilpah Wadsworth[d][4]
Жонка Fanny Appleton Longfellow[d] і Mary Storer Potter Longfellow[d]
Дзеці Alice Mary Longfellow[d], Ernest Wadsworth Longfellow[d], Edith Longfellow[d], Frances Longfellow[d], Charles Appleton Longfellow[d] і Annie Longfellow Thorp[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці Паэт
Кірунак Рамантызм
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Боўдайнскі каледж (1825), вышэйшую адукацыю атрымаў у Еўропе (1826—1829). У 1836—1854 гг. прафесар літаратуры Гарвардскага ўніверсітэта . Замежны член Пецярбургскай АН (з 1872 года).

Творчасць правіць

Друкаваўся з 1820 года. Аўтар рамантычных паэтычных зборнікаў «Галасы ночы» (1839), «Вершы пра рабства» (1842), «Пералётныя птушкі» (1858), паэм «Эванджэліна» (1847), «Сватанне Майлза Стэндыша» (1858), раманаў «Гіперыён» (1839), «Кавана» (1849), кнігі нарысаў «За акіянам» (1835) і інш. Сусветную вядомасць прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай. Пераклаў «Боскую камедыю» Дантэ, склаў і пераклаў зборнік «Паэты і паэзія Еўропы» (1846), анталогію «Вершы пра мясцовасці» (т. 1-31, 1876—1879).

Беларускія пераклады правіць

  • «Ручаінка і вал» / Перакл. Ю. Жалезкі // Annus Albaruthenicus = Год Беларускі. № 1/2000;
  • «Спеў аб Гаяваце» / Перакл. А. Куляшова

Асобныя творы пераклалі Ю. Гаўрук і А. Мардвілка.

Зноскі

  1. а б Henry Wadsworth Longfellow // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://web.archive.org/web/20170323071722/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/henry-wadsworth-longfellow
  3. Henry Wadsworth Longfellow // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Kindred Britain

Спасылкі правіць

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).