ДПП (NN)
«ДПП (NN)» «(Дыялектыка Пераходнага Перыяду з Ніадкуль ў Нікуды)» — зборнік рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, апублікаваны ў 2003 годзе. Большую частку зборніка складае пяты раман аўтара — «Лічбы», а астатняе — звязаныя з ім па змесце ці сэнсу аповесці і апавяданні.
ДПП | |
---|---|
руск.: ДПП (NN) | |
Аўтар | Віктар Алегавіч Пялевін |
Мова арыгінала | руская |
Дата першай публікацыі | 2003 |
Выдавецтва | Эксмо[d] |
Змест
правіць- Элегія 2
Моц Вялікага
- Лічбы (раман)
- Македонская крытыка французскай думкі (аповесць)
- Адзін вог (апавяданне)
- Акіка (апавяданне)
- Фокус-група (апавяданне)
Жыццё выдатных людзей
- Госць на свяце Бон (апавяданне)
- Запіс пра пошук ветру (апавяданне)
Сюжэт
правіцьРаман распавядае пра жыццё савецкага хлопчыка Сцёпы, які звяртаецца да дапамогай да магіі лічбаў. Спачатку ён абраў у якасці лічбы-апекуна сямёрку, але затым змяніў свой выбар на карысць лічбы 34. Па-першае, сямёрцы «пакланяліся» шматлікія вядомыя асобы, і Сцёпа ацэньваў свае шанцы «быць пачутым» лічбай 7 як мінімальныя. Па-другое, сума 3 і 4 дае тую ж сямёрку. Пасля, заўсёды кіруючыся сваёй лічбай і яе асаблівасцямі, Сцёпа стаў прадпрымальнікам, а ў постсавецкі перыяд і вельмі паспяховым банкірам. Лёс зводзіць яго і з праявамі варожай лічбы 43, якая з’яўляецца антыподам лічбы 34. І, што яшчэ горш, Сцёпа выявіў, што іншы расійскі банкір, які знаходзіцца ў той жа вагавой катэгорыі і верціцца ў падобных колах, выбраў лічбу 43 у якасці свайго асабістага заступніка. Сустрэчу з гэтым чалавекам прадказала яму задоўга да таго варажбітка. Калі Сцёпе спаўняецца 43 гады, гэта акалічнасць прыносіць яму шмат непрыемнасцяў, ставіць яго ў вельмі нязручныя сітуацыі, і падрывае баланс яго ўнутранага свету.
Іншыя часткі зборніка
правіць«Элегія 2» змяшчае паэзію, якая выглядае пралогам або эпіграфам да рамана «Лічбы».
«Македонская крытыка французскай думкі» з’яўляецца аповесцю, якая распавядае пра дзейнасць згадваемага ў рамане «Лічбы» чалавека, вядомага як Кіка (Насых Насратулаевіч Нафікаў). Мянушка атрымана ад назвы нямецкага дзіцячага тэлеканала KiKA. Кіка быў сынам нафтавага магната, на свой лад крытыкаваў французскую філасофію, і стварыў у цэху чаравічнай фабрыкі пад Парыжам тое, што адзін з паліцэйскіх пасля параўнаў з нейкай эфіёпскай «Матрыцай», здымачнай пляцоўкай садамазахісцкіага порнаблокбастэра, або той часткай пекла, якую ў Дантэ не хапіла бессаромнасці апісаць.
Апавяданне «Акіка» апісвае камунікацыю карыстальніка з вэб-сайтам, які спецыялізуецца на кіберсексе, прычым толькі тую частку дыялогаў, якая зыходзіць з самога сайта. У апавяданні згадваецца «пятае галоўнае ўпраўленне» — праводзіцца паралель з «пятым галоўным упраўленнем ФСБ Расіі па барацьбе з тэрарызмам у інтэрнэце», у якое ў канцы рамана «Лічбы» пераходзіць з чацвёртага ўпраўлення супрацоўнік ФСБ Лябёдкін.
Апавяданне «Фокус-група» распавядае пра першы вопыт у замагільным свеце. З нядаўна памерлымі мае зносіны весела настроеная «Істота, якая свецяцца». Істота згадвае нейкага чалавека з белымі панчошкамі і аслінымі вушамі на стужачцы — намёк на персанажа рамана «Лічбы», памерлага менавіта ў такім выглядзе.
У двух апавяданнях з раздзела «Жыццё выдатных людзей» — «Госць на свяце Бон» і «Запіс пра пошук ветру» — гаворка ідзе пра ўсходнюю філасофію.