Давід Вінкбонс (нідэрл. David Vinckboons або Vinckebooms; ахрышчаны 13 жніўня 1576, Мехелен, Паўднёвыя Нідэрланды — 1632, Амстэрдам) — галандскі жывапісец Залатога стагоддзя.

Давід Вінкбонс
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, дзеяч мастацтваў, пейзажыст, мініяцюрыст, размалёўшчык шкла, майстар афорту
Дата нараджэння 13 жніўня 1576(1576-08-13)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1629[3]
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Johannes Vingboons[d], Юстус Вінгбанс[d] і Philips Vingboons[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Каля 1580 года яго сям’я пераехала ў Антверпен, а затым у 1585 годзе, пасля іспанскай акупацыі, — у Мідэлбург. У 1602 годзе Д. Вінкбонс ажаніўся з Агнетай ван Лун, дачкой натарыуса, з якой меў дзесяць дзяцей. Адным з іх быў картограф Ёханес Вінгбонс.

Вучыўся ў свайго бацькі Філіпа, мастака-акварэліста. Сярод яго вучняў былі Клас Янсан Вісхер, Гіліс Клас дэ Хондэкутэр і, верагодна, Эсаяс ван дэ Велдэ. Аказаў уплыў на творчасць Хендрыка Аверкампа.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. а б Catalog of the German National Library Праверана 12 красавіка 2024.
  3. Netherlands Institute for Art History