Давіл Расціславіч

Давіл Расціславіч — гіпатэтычны князь віленскі (пасля 1130-х) з роду Ізяславічаў Полацкіх (Рагвалодавічаў).

Давіл Расціславіч
знак Рагвалодавічаў
знак Рагвалодавічаў
Нараджэнне 2-я палова XII ст.
Смерць пачатак XIIІ ст.
Род Рагвалодавічы
Бацька Расціслаў Рагвалодавіч
Дзеці Від, Гердзень

Паводле Васкрасенскага летапісу, сын князя Расціслава. У 1129 годзе разам з бацькам, малодшым братам Маўкольдам і іншымі полацкімі князямі сасланы ў Візантыю. Пазней вільняне паслалі па яго з братам у Візантыю, каб Давіл сеў на стальцы у Вільні. Васкрасенскі ж летапіс ад князя Давіла выводзіць радавод вялікіх князёў літоўскіх.

На думку В. Насевіча, з князю Давілу можа быць тоесны Даўял (або Даўят — Давъѧлъ/Давъѧтъ у розных спісках), згаданы пад 1219 годам у мірным дагаворы літоўцаў з галіцка-валынскімі князямі як адзін з 21 літоўскага князя.[1]

Зноскі

  1. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 стагоддзяў. — Мн.: БелЭН, 1993.

Літаратура Правіць

  • ПСРЛ. Т. VII
  • Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 стагоддзяў. — Мінск: БелЭН, 1993.