Адкрыць галоўнае меню

Род Ізяславічаў Полацкіх

(Пасля перасылкі з Рагвалодавічы)

Ізяславічы Полацкія, Рагвалодавічы — род князёў Полацкай зямлі, нашчадкаў Ізяслава Уладзіміравіча, асобная група ў складзе роду Рурыкавічаў.

Прынцыповае вылучэнне Ізяславічаў Полацкіх сярод Рурыкавічаў, верагодна, абумоўленае іх паходжаннем. Так Яраслаў Уладзіміравіч, дзелячы ў сваім тастаменце Русь, не згадвае Полацка і тагачаснага полацкага кн. Усяслава Брачыславіча. Таксама, кн. Усяслаў не прымае ўдзелу ў з'ездзе Рурыкавічаў у Любечы (1097). У пач. 12 ст. летапіс сярод Рурыкавічаў адрознівае «Рагваложых унукаў» і «Яраслававых унукаў» як групоўкі варагуючыя ледзь не ад часоў Уладзіміра.[1]

Старшынство УсяславічаўПравіць

Старшынство сярод Усяславічаў дыскусійнае ў гістарыяграфіі. Адзіны вядомы, сучасны ім, пералік Усяславічаў датычыць іх высылцы ў 1130 г. У адным варыянце пераліку змяшчаны імёны трох сыноў Усяслава — Давыд, Расціслаў, Святаслаў. У другім варыянце дапісаныя іх пляменнікі Рагвалодавічы, т.б. сыны Рагвалода, без пазначэння імёнаў. Задача даследчыкаў — размясціць паміж гэтага парадку Глеба, Барыса і Рамана, якія памерлі раней за 1130 г. Гэтая задача вырашаецца гісторыкамі розна.

Часта, у даследаваннях сустраканы яшчэ адзін пералік — Давыд, Барыс, Глеб. Паводле меркавання шэрагу даследчыкаў (Аляксееў[2], а за ім Вайтовіч), у гэтым парадку Усяславічы згаданыя ў сачыненні Данііла Мніха. Напраўдзе же, Данііл Мніх сярод старэйшых рускіх князёў згадвае толькі аднаго Усяславіча — Глеба Менскага. Астатнія Усяславічы з'явіліся як скажэнні пры пазнейшым перапісванні[3].

Значнае месца ў вызначэнні старшынства Усяславічаў займаюць іх імёны, бо, як заўважана даследнікамі[4], чацвёра з іх названыя ў гонар св. Барыса і Глеба (у хрышчэнні Рамана і Давыда). Паводле меркавання Мельнікава, калі нарачэнне было ў гонар св. Барыса і Глеба, то Барысам заўсёды называлі старэйшага сына, а Глебам — малодшага, таксама ж ў выпадку з нарачэннем Раманам ды Давыдам. Што праўда, трываласць меркаванага Мельнікавым правіла даволі няпэўная.

РадаводПравіць

Зноскі

  1. Рукавишников А. В. Почему полоцкие… С. 109.
  2. Аляксееў…
  3. Янін…
  4. Назаранка…

ЛітаратураПравіць

  • Алексеев Л. В. Полоцкая земля: Очерки истории северной Белоруссии в IX—XIII вв. — М.: Наука, 1966. — 295 с.
  • Кузьмин А. В., Пятнов А. П. Правители Полоцкой земли во второй половине XII — начале. XIV вв. (Актуальные проблемы хронологии и генеалогии) // Труды научной конференции студентов и аспирантов «Ломоносов — 2003». История: Сб. тезисов. М., 2003. С. 8-10. — Артыкул змяшчае звесткі пра генеалогію полацкіх князёў паводле сінодыкаў Полацкага Сафійскага сабору.
  • Насевіч В. Л., Іоў А. В. Ізяславічы // Беларуская Энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7. — С. 188—189.
  • Рагвалодавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 43. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Рукавишников А. В. Почему полоцкие князья были сосланы в Византию: Свидетельства источников // Древняя Русь: Вопросы медиевистики. 2003. № 2 (12). С. 99-111.