Раман Усяславіч
Раман Усяславіч (XI ст. — каля 1116) — князь з полацкіх Ізяславічаў.
Раман Усяславіч | |
---|---|
Нараджэнне | XI стагоддзе |
Смерць |
1116[1] |
Бацька | Усяслаў Брачыславіч |
Біяграфія
правіцьПаводле Леаніда Аляксеева, Раман быў маладзейшы за Давыда, Барыса і Глеба Усяславічаў (парадак паводле Аляксеева)[2]. Невядома які ўдзел меў Раман, але, імаверна, адтуль яго выгнаў Глеб. Валянцін Янін выказаў здагадку, што Раман быў старэйшым сынам полацкага князя Усяслава Брачыславіча і яго наступнікам на стальцы, аднак, у тым самым артыкуле даследчык папросту атаясняе Рамана з Барысам, а Давыда з Глебам[3]. Да думкі пра старшынство Рамана сярод братоў схіляецца Алег Рапаў, з удакладненнем, што Раман мог страціць полацкі сталец у міжусобіцы і вымушаны быў жыць у выгнанні[4]. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», Раман памёр у 1116 годзе ў Мураме, паводле Ніканаўскага летапісу — у Разані ў 1114 годзе. Удава Рамана, вядома толькі як Раманава, прыняла пострыг, пазней да яе ў манастыр прыйшла вучыцца, а пасля таксама пастрыглася, пляменніца мужа — Прадслава Святаславаўна.
Зноскі
правіць- ↑ Данилевич В. Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетия — Киев: 1896. — С. 71. — 260 с.
- ↑ Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества X—XIII вв. — М., − 1975. С. 230—232
- ↑ Янин В. Л. Междукняжеские отношения в эпоху Мономаха и «Хождение» игумена Даниила // Труды ОДРЛ — T. 16. — М.-Л.. — 1960. С. 122.
- ↑ Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в Х — первой половине XIII в. — М., 1977. — 261 с. С. 54-55
Літаратура
правіць- В. С. Пазднякоў. Раман Усяславіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).