Дагаберт III
Дагаберт III (фр.: Dagobert III; 699 — паміж 3 верасня і 31 снежня 715) — кароль франкаў, кіраваў у 711—715 гг., з дынастыі Меравінгаў. Дагаберт быў сынам караля Хільдэберта III і Эдоны. Імя Дагаберт ў перакладзе са стара-германскай азначае «бліскучы, як дзень»).
Дагаберт III Dagobert III | ||
![]() | ||
Выява Дагаберта III з бронзавага медалю працы Жана Дасье. Каля 1720 года. | ||
| ||
---|---|---|
14 красавіка 711 — паміж 3 верасня і 31 снежня 715 | ||
Папярэднік | Хільдэберт III | |
Пераемнік | Хільперык II | |
Дзейнасць | манарх | |
Нараджэнне | 699
| |
Смерць | паміж 3 верасня і 31 снежня 715
| |
Пахаванне | царква Св. Стэфана ў Шуазі-о-Бак (дэп. Уаза, каля Камп'ені) | |
Дынастыя | Меравінгі | |
Бацька | Хільдэберт III | |
Маці | Эдона | |
Жонка | ? | |
Дзеці | сын: Тэадорых IV | |
БіяграфіяПравіць
Дагаберта, атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі кароны трох франкскіх каралеўстваў — Нейстрыі, Бургундыі і Аўстразіі — ва ўзросце дванаццаці гадоў. Рэальная ўлада, аднак, знаходзілася ў руках маёрдома Піпіна Герыстальскага, які кіраваў у Аўстразіі. У Нейстрыі маёрдомам быў яго сын Грымаальд. Аднак абодвы яны паміраюць у 714 годзе. Новым маёрдомам стаў непаўнагадовы сын Грымаальда Тэадаальд.
Смерць Піпіна выклікала адкрыты канфлікт паміж яго спадчыннікамі і нейстрыйскай шляхтай, якая выбірала маёрдомаў. Удава Піпіна Плектруда кіравала каралеўствам ад імя караля Дагаберта III і маёрдома Тэадаальда, абодвух непаўналетніх. Нейстрыйская знаць скарысталася гэтым, каб зрабіць паўстанне. Яны аб'ядналіся ў лесе недалёка ад Кампьені, і раздушылі войска аўстразійцаў. Пасля чаго Нейстрыя аднавіла сваю незалежнасць і прызначыла новага маёрдома ў асобе Рагенфрэда.
Пакуль увага кіраўнікоў была адцягнута вайной з фрызамі на поўначы, у кароткае валадаранне Дагаберта пачалося адасабленне абласцей паўднёвай Галіі: Саварык, ваяўнічы біскуп Асера, у 714 і 715 гадах на свой страх і рызыку падпарадкаваў сабе Арлеан, Невер, Авалон і Тонер, а Эўдон ў Тулузе і Антэнор ў Правансе сталі фактычна незалежнымі кіраўнікамі.
Пасля цалкам безаблічнага валадарання Дагаберта III памёр паміж 3 верасня і 31 снежня 715 года ва ўзросце 16 гадоў.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- THEODERICH III 673—690, CLOVIS III 690—695, CHILDEBERT III 695—711, DAGOBERT III 711—715, THEODERICH IV 721—737 (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 6 лютага 2012.
- Dagobert III von Frankenkoenig (ням.) . Genealogie Mittelalter: Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer. Праверана 6 лютага 2012.