Дагістарычныя палевыя паселішчы ў Альпах

Дагістарычныя палевыя паселішчы ў Альпах — дагістарычныя паселішчы палевага жылля ў Альпах і навакольных раёнах, пабудаваныя прыкладна з 5000 да 500 гг. да н. э. на берагах азёр, рэк і балот (напрыклад, Люблянскае бар'е  (руск.)). Усяго ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 2011 годзе ўнесена 111 аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыі Аўстрыі (5 паселішчаў), Францыі (11), Германіі (18), Італіі (19), Славеніі (2) і Швейцарыі (56)[1]. У Славеніі палевыя паселішчы сталі першымі аб’ектам, дададзеным у спіс па культурных крытэрыях[2].

*
Prehistoric pile dwellings around the Alps**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Рэканструкцыя палевага жылля ў музеі Pfahlbaumuseum Unteruhldingen на Бодэнскім возеры, Германія
Краіна Сцяг Аўстрыі Аўстрыя,
Сцяг Францыі Францыя,
Сцяг Германіі Германія,
Сцяг Італіі Італія,
Сцяг Славеніі Славенія,
 Швейцарыя
Тып Культурны
Крытэрыі iv, v
Спасылка 1363
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2011  (35 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1363
рус.англ.фр.

Раскопкі, праведзеныя ў некаторых паселішчах, даюць інфармацыю аб тым, як жылі іх насельнікі ў эпоху неаліту і ў бронзавы век. Згодна з ЮНЕСКА, паселішчы з’яўляюцца унікальнымі, выключна добра захаваліся, багатымі ў культурным плане археалагічнымі месцамі, якія з’яўляюцца важнымі крыніцамі пра будову ранніх земляробчых суполак у рэгіёне[1]. Насуперак ходкай думцы, палевыя дамы былі ўзведзены не на вадзе, а на багністых берагах. Палі, якія прыўздымаюць дом, абараняюць жыллё ад паводак. З-за росту плошчы азёр многія палі сягоння знаходзяцца пад вадой, што стварае ўражанне, што яны і раней знаходзіліся там[3].

Зноскі

  1. а б UNESCO World Heritage Site — Prehistoric Pile dwellings around the Alps
  2. Maša Štiftar de Arzu: Pile-dwellings in the Ljubljansko Barje on UNESCO List. Embassy of Slovenia in Washington (14 кастрычніка 2011).
  3. Armando Mombelli, Lake dwellings reveal hidden past Архівавана 5 мая 2014., SwissInfo.ch, Nov 11, 2011

Спасылкі правіць