Дазіметр
Дазіметр — прыбор для вымярэння паглынутай дозы, або эквівалентнай дозы іанізуючага выпраменьвання, а таксама іх магутнасці.
Вымярэнне вышэй названых значэнняў называюць дазіметрыяй. Часам «дазіметрам» не зусім слушна называюць радыёметр — прыбор для вымярэння актыўнасці радыенукліда ў крыніцы або пробе (у аб’ёме вадкасці, газу, аэразолю, на забруджаных паверхнях) або шчыльнасці патоку іанізавальнага выправеньвання для праверкі радыеактыўнасці падазроных аб’ектаў і ацэнкі радыяцыйнага стану ў гэтым месцы ў гэты час. Вымярэнне гэтых велічынь называецца радыеметрыяй. Гама-радыёметр — разнавіднасць радыёметра для вымярэння магутнасці гама-выпраменьвання. Бытавая дазіметрычныя прылады, звычайна, камбінаваныя, маюць абодва рэжымы працы з пераключэннем паміж «дазіметр» і «радыёметр», светлавую або гукавую сігналізацыю і дысплей для адлюстравання вымярэнняў. Некаторыя сучасныя мадэлі можна насіць на руцэ, як гадзіннік[1]. Час бесперапыннай працы ад адной батарэі складае ад некалькіх дзён да некалькіх месяцаў. Дыяпазон вымярэнняў бытавых радыёметраў звычайна складае ад 10 мікрарэнтген да 9,999 мілірэнтген у гадзіну (0,1—99,99 мікразівертаў у гадзіну), хібнасць вымярэння да ±30 %. Дэтэктарам (адчувальным элементам дазіметра або радыёметра, які служыць для пераўтварэння з’яў, выкліканых іанізуючым выпраменьваннем, у электрычны або іншы сігнал) можа быць іанізацыйная камера, лічыльнік Гейгера[2], сцынтылятар, паўправадніковы дыёд і інш.
Вытворцы дазіметраў у Беларусі
правіць- ААТ «Полимастер» — https://ru.polimaster.com/ Архівавана 25 верасня 2022. (гл. таксама Аляксандр Аляксеевіч Антаноўскі)
- Навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «АТОМТЕХ» — https://atomtex.com
Зноскі
- ↑ Бесараб С. В. Дозиметр для Серёжи. Часть I. Polimaster — Охотники за нуклидом // Хабр — habr.com, 28 сентября 2019, 01:56
- ↑ Бесараб С. В. Дозиметр для Серёжи. Часть II. «столетние трубки» vs мирный атом // Хабр — habr.com, 13 октября 2019, 00:18
Літаратура
правіць- Виноградов Ю. А. Ионизирующая радиация: обнаружение, контроль, защита. — М: Солон-Р. — 2016. — 224 с. ISBN 5-93455-138-8.
- Машкович В. П. Защита от ионизирующих излучений. — М: Энергоатомиздат. — 1995. — 496 с.
- Голубев Б. П. Дозиметрия и защита от ионизирующих излучений. 4-е изд. — М: Атомиздат. — 1986
- Боровой A.A. Как регистрируют частицы. По следам нейтрино.— М: Наука. — 1981. — 176 с.
- Успенский Д. Д. Справочник по дозиметрическим, радиометрическим и электронно-физическим приборам, счетчикам, сцинтилляторам и фотоумножителям. — 1959. — 254 с.