Аляксандр Аляксеевіч Антаноўскі
Аляксандр Аляксеевіч Антаноўскі (нар. 1951, Мінск — пам. 2006, Мінск) — беларускі тэхналагічны прадпрымальнік, інжынер-прыборабудаўнік, вынаходнік, майстар спорта (спартыўны турызм). Заснавальнік і першы генеральны дырэктар кампаніі Polimaster[1][2], якая спецыялізуецца на вытворчасці дазіметрычнага абсталявання і прылад для кантролю іянізавальных выпраменьванняў.
Аляксандр Аляксеевич Антаноўскі | |
---|---|
Дата нараджэння: | 1951 |
Месца нараджэння: | Мінск |
Дата смерці: | 2006 |
Месца смерці: | Мінск |
Грамадзянства: | |
Адукацыя | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі |
Кампанія | Полімайстар (Polimaster) |
Пасада | Дырэктар, заснавальнік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Мінску. У 1968 годзе скончыў сярэднюю школу у Мінску і пачаў працаваць тэхнікам на Мінскім электрамеханічным заводзе. Адначасова паступіў на вячэрняе аддзяленне факультэта «Радыётэхніка» Мінскага радыётэхнічнага інстытута. На другім курсе быў прызваны ў армію (войскі радыяцыйнай, хімічнай і біялагачнай абароны), дзе атрымаў вайсковую спецыяльнасць «хімік-дэгазатар 3 класа». Пасля заканчэння тэрміну службы вярнууся ў інстытут, які паспяхова закончыў. Пасля заканчэння працаваў у аддзеле распрацоўкі вымяральнай тэхнікі Мінскага навукова-даследніцкага прыборабудаўнічага інстытута (МНДПІ)[3]. З лістапада 1978 года перайшоў на пасаду заведуючага аддзелам Спецыяльнага канструктарскага тэхнічнага бюро Мінгандлю БССР. У 1980 годзе вяртаецца у МНДПІ, дзе да 1990 года працуе кіраўніком сектару. За свае распрацоўкі ў маі 1986 года атрымаў званне «Вынаходнік СССР» , у 1987 годзе стаў лаўрэатам конкурсу на лепшую распрацоўку МНДПІ за стварэнне мабільнай лабараторыі вымяральнай тэхнікі ПЛІТ-А2-3. У 1989 годзе заснаваў т.з. творчы калектыў «Майстар», які ў 1991 годзе трансфармаваўся спачатку ў малое навукова-вытворчае прадпрыемства «Інтэрмайстар», а потым і ў кампанію «Полімайстар» (Polimaster), якая на першапачатковым этапе, у 1992 годзе, налічвала ўсяго 15 супрацоўнікаў[4].
Навукова-тэхнічная дзейнасць
правіцьУнёс уклад у даследаванне і развіццё шэрагу новых тэхналогій у галіне дазіметрыі і кантролю за іянізавальнымі выпраменьваннямі. Прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы і вытворчасці вядомых дазіметраў «Мастер-1», выпушчаных агульнай колькасцю каля мільена экзэмпляраў. Першапачткова дазіметр выпускаўся на пяці заводах СССР (у Мінску - на НПО «Гарызонт»), але потым вытворчась дазіметра пачалася на предпрыемстве «Інтэрмайстар», дзе прылада выпускалася пад назвай Personal dose meter PDM-2. Падчас працы ў кампані Polimaster прымаў непасрэдны ўдзел у вытворчасці і выпрабаваннях ўсіх новых узораў дазіметрычнага абсталявання, з'яўляўся аўтарам мноства патэнтаў (напрыклад, на ўнікальны гадзіннік-дазіметр[5], персанальныя дазіметры[6] і інш.).
Спартыўная дзейнасць
правіцьПачаў займацца спартыўным турызмам яшчэ ў школе. Падчас працы ў МНДПІ пад кіраўніцтвам вядомага беларускага турыста А. Багдановіча актыўна займаўся водным турызмам. У якасці ўдельніка і кіраўніка турыстычных груп прайшоў рэкі Кура, Камчатка, Катунь (на плытах ПСН-10), Кітой (у 1982 г.), Башкаўс (у ліпені 1986 г.)[7]. За першапраходжанне ракі Індыгірка атрымаў званне Майстра спорта па спартыўнаму турызму. З 1985 па 1987 год быў старшыней Рэспубліканскай і Мінскай абласной МКК па воднаму турызму.
Выбраныя патэнты на вынаходніцтвы
правіць- Газаразрадны азанатар. — Аўтарскае пасведчанне СССР №839206.— 1981
- Аспірацыйны лічыльнік іонаў. — Аўтарскае пасведчанне СССР №932897.—1982
- Вібраізаляцыйная пнеўмапара. — Аўтарскае пасведчанне СССР №106563.—1983
- Portable Watch With Radiation monitor.— Patent US7351985.— 2008
- The System and Device for Object Detection and Identification Using Gamma, X-ray and/or Neutron Radiation.— Patent US7429736.— 2008
- Portable System for Detection and Identification of gamma, neutron and X-ray radiation.— Patent US7528379.— 2009
- Method of Radioactive Object and Nuclear Material Identification.— Patent US7657063.— 2010
- Portable watch with radiation monitor, method for converting low voltage to high voltage, and small-sized voltage converter mainly for portable watches and devices.— EA007991B1.—2007
- System and device for object detection and identification using gamma, x-ray and/or neutron radiation.—EA008854B1.—2007
Выбраныя навуковыя артыкулы
правіць- Электрометрический усилитель/Приборы и техника эксперимента. — 1977. — т. 20 (4)
- Функциональный цифро-аналоговый преобразователь/Техника средств связи. Радиоизмерительная техника. —1979. — вып. 5
- Электрометрический усилитель счетчика аэроионов и электроаэрозолей/Ионизация, аэрозоли, электрометрия. VIII.—Tartu Riiklik Ülikool.—1977.—вып. 409.—с.154-162
Зноскі
- ↑ «Первый прибор был из счётчика Гейгера, полевого телефона и лампочки». Как белорусы уже 20 лет делают дозиметры — DEV.BY, 3 студзеня 2018
- ↑ Официальная страница компании Polimaster
- ↑ Открытое акционерное общество «МНИПИ. О компании
- ↑ Председатель ГКНТ Александр Шумилин посетил предприятие «Полимастер» Архівавана 20 студзеня 2022.. — Государственный комитет по науке и технологиям Республики Беларусь. — gknt.gov.by, 6 лютага 2015
- ↑ Portable watch with radiation monitor — Patent US 7351985B2 — 2003
- ↑ Personal radiation detector and method of operation of same — Patent US 7465925B2. — 2005
- ↑ Впечатления: "Гостевые книги" Башкауса. — turizm.lib.ru
Літаратура
правіць- Сергей Бесараб Дозиметр для Серёжи. Часть I. Polimaster — Охотники за нуклидом. — Хабр. — habr.com, 28 верасня 2019
- Бескоровайная Г.Е. Антоновский. Энергия идей (в 2 т.) — Мозырь: Выснова. — 2020, ISBN 978-985-27-0515-8