Агат — электрамеханічны завод

«Ага́т — электрамехані́чны заво́д» («Агат — ЭМЗ») — дзяржаўнае прамысловае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў снежні 1952 года ў якасці завода № 864. Завод знаходзіцца ў Першамайскім раёне Мінска па Валгаградскай вуліцы, д. 6. Галаўная сядзіба размяшчаецца побач на праспекце Незалежнасці, д. 117, корп. 3[5].

«Агат — электрамеханічны завод»
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1 снежня 1952
Заснавальнікі Міністэрства суднабудаўнічай прамысловасці СССР
Размяшчэнне Мінск
Ключавыя постаці Мікалай Балігатаў, Зміцер Якаўцоў[1]
Галіна прамысловасць
Прадукцыя электраабсталяванне, радыёрэлейныя станцыі, перасоўныя вузлы сувязі
Абарот 16,114 млн руб[2] (2018 г.; $7,898 млн)[3]
Аперацыйны прыбытак -3,428 млн руб (2018 г.; $-1,68 млн)
Чысты прыбытак -4,668 млн руб (2018 г.; $-2,288 млн)
Аўдытар Аўдытарскі цэнтр «Эрудыт»
Дэвіз Прафесіяналізм, адказнасць, выніковасць
Матчына кампанія «Агат — сістэмы кіравання»[4]
Даччыныя кампаніі «Санаторый Лазурны» (Ждановічы, Мінскі раён)
Сайт agat-emz.by/bel

На 2019 год прадпрыемства вырабляла для Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і іншых ваенных ведамстваў краіны: перасоўныя вузлы сувязі, радыёрэлейныя станцыі, 3 віды рухомых пунктаў кіравання — 1) самалётамі, 2) радыёлакацыйнай ротай, 3) зенітнай ракетнай брыгадай; машыны начальніка штаба дывізіёна, кантэйнерныя фургоны адмысловага прызначэння, рулявыя машынкі, кросавыя і цепларэгуляваныя шафы, універсальныя мачты, вымяральныя спадарожнікавыя блокі і аптычныя стойкавыя кросы. На прадпрыемстве працавалі прадстаўніцтвы Міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі. Таксама «Агат — электрамеханічны завод» пастаўляў электратэхніку на машынабудаўнічыя прадпрыемствы Беларусі[6]: «Мінскі аўтамабільны завод», «Мінскі трактарны завод», «БелАЗ» (Жодзіна) і «Гомсельмаш». За мяжу пастаўкі ажыццяўляліся на 6 аўтазборачных прадпрыемстваў 4 краін Еўропы: у Венгрыю на «Хабі» (Кішкунгалаш, павет Бач-Кішкун), Польшчу на «Пронар» (Нарва, Падляскае ваяводства), Украіну на «Крамянчуцкі аўтамабільны завод» (Палтаўская вобласць) і Расію на «КамАЗ» (Набярэжныя Чаўны, Татарстан), «Паўлаўскі аўтобус» (Ніжагародская вобласць) і «Урал» (Міяс, Чалябінская вобласць). На прадпрыемстве налічвалася 10 цэхоў: механічны, слясарна-каркасны, гальванічна-малярных пакрыццяў, зборачна-мантажны, інструментальны, сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі, рамонтна-механічны, электрычны, транспартны, сантэхнічных і вентыляцыйных сістэм[7].

Гісторыя правіць

1 снежня 1952 года Міністэрства суднабудаўнічай прамысловасці СССР зацвердзіла Загад № 001293 «Аб частковым увядзенні ў дзеянне завода № 864» у Мінску (Беларуская ССР), які будавалі з 1 чэрвеня 1950 года ў пойме ракі Сляпянкі поруч з Маскоўскай шашой. Загадам прадугледжвалася вытворчасць электраэлементаў, радыёлакацыйных антэнаў і прывадных прылад да іх. У чэрвені 1953 года запрацавалі інструментальны цэх, дзе выраблялі мацавальна-заціскныя прылады, і рамонтна-механічны цэх, дзе выпускалі абсталяванне. З ліпеня 1953 года адчынілі нарыхтоўчую майстэрню і яшчэ 4 цэхі: гальванічны, дрэваапрацоўчы, зборачны і механічны. Да снежня 1953 года запусцілі ліцейны і транспартны цэхі. Да канца 1953 года сабралі 23 адзінкі абсталявання. Транспартны цэх меў 16 аўтамашынаў і 2 аўтапрычэпы. 1 студзеня 1954 года завод № 864 пусцілі цалкам і з яго на завод № 866 перадалі вытворчасць тумблераў, пераключальнікаў, вярчэльных трансфарматараў і хваляводаў. Завод стаў вырабляць баявыя інфармацыйныя пасты «Планшэт» для эскадранага мінаносца і радыёлакацыйныя станцыі (РЛС) «Створ» для рыбалоўнага судна. У 1954 годзе здалі ўсе вытворчыя і дапаможныя карпусы завода. У корпусе № 1 размясцілі асноўную вытворчасць, ТП-1, склады гатовых вырабаў і металаў, кампрэсарную, буфет і 3 лабараторыі: асаблівага канструктарскага бюро (АКБ), вымяральную і завадскую. У корпусе № 3 запрацавалі ліцейны і тэрмічны цэхі. У корпусе № 5 — заводакіраўніцтва і вечаровую школу. У корпусе № 5Б — сталовую. У копусе № 6 — дрэваапрацоўчы цэх і склад інструментальнай гаспадаркі.

1 кастрычніка 1956 года Мінскі электрамеханічны завод (МіМЗ) перадалі Міністэрству радыётэхнічнай прамысловасці. На той час АКБ завода мела 8 падраздзяленняў: макетную майстэрню, бюро нармалізацыі і стандартызацыі, 2 лабараторыі — радыётэхнічную і электраэлементаў, а таксама 3 аддзелы: праектна-канструктарскі, тэхналагічны і тэхдакументацыі. АКБ удзельнічала ў распрацоўцы РЛС «Створ» і партовай РЛС «Раскат». У лістападзе 1966 года АКБ выпрабавала сістэму «Цэнтр-1» для грамадзянскай авіяцыі і паветранага войска. У 1967 годзе на заводзе распрацавалі прыладу «Сігнал», якая разам з сістэмай «Паветра» стала асноўным вырабам. У 1978 годзе ў цэху № 4 стварылі ўчастак фрэзэрных станкоў з лічбавым праграмным кіраваннем (ЛВК), у цэху № 3 — участак электраэразійнай апрацоўкі, у цэху друкаваных платаў — участак свідравання. У 1986 годзе ў Мінску стварылі навукова-вытворчае аб’яднанне (НВА) «Агат», у склад якога ўключылі Мінскі электрамеханічны завод[8]. У ліпені 1989 года завод узвёў 7-павярховы станаторый «Лазурны» на 150 месцаў каля пасёлка Ждановічы Мінскага раёна. У 1989 годзе Мінскі электрамеханічны завод пачаў пастаўляць свае вырабы за мяжу[9].

У 1991 годзе ў цэху № 4 працавала 54 станкі з праграмным кіраваннем, 7 прамысловых робатаў і 8 гнуткіх вытворчых модуляў. У 1994 годзе стварылі аддзел маркетынгу. У 1999 годзе вытворчасць грамадзянскіх вырабаў дасягнула амаль паловы ад агульнай вытворчасці[9]. 30 снежня 2003 года быў заснаваны Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь, якому перадалі «Мінскі электрамеханічны завод». 21 верасня 2011 года ў Дзяржаўны рэестр холдынгаў за № 31 уключылі «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання», у склад якіх увайшло ААТ «Агат — электрамеханічны завод»[10].

Калектыў правіць

На 2019 на прадпрыемстве працавала 1000 чалавек, з іх 728 пражывала ў 3 інтэрнатах завода. Звыш 41 % супрацоўнікаў мелі вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю. Моладзь складала звыш 30 % працаўнікоў[11].

Вырабы правіць

На 2019 год ААТ «Агат — электрамеханічны завод» вырабляла:

  • святлодыёдныя табло-паказальнікі маршрутаў для аўтобусаў, трамваяў і цягнікоў[12];
  • 2 віды рычагоў — 1) пераключэння дыяпазонаў рэдуктара на трактарах «Беларус», 2) пераключэння перадач[13];
  • 3 віды разетак — 1) Р7-2 для злучэння трактара «Беларус» з прычапной жняяркай «Гомсельмаш», 2) Р9-1 і Р9-1М для злучэння трактара «Беларус» з прычэпам[14];
  • 6 відаў пультаў пераключэння перадач — 1) ПКЗ-БМ (6 перадач наперад і 1 назад) і ПК3-БМ1 (5 наперад і 2 назад) для гідрамеханічнай трансмісіі самазвалаў «БелАЗ» (Жодзіна), 2) ПК-3М для электрагідраразмеркавальніка і пераключэння дыяпазонаў рэдуктара на трактарах «Беларус», 3) ПК3-МГ і ПК3-МП для вусенічнага трактара «Беларус», 4) ПК-ГМП для гідрамеханічнай трансмісіі цягачоў «МЗКЦ»[15];
  • 7 відаў падрульных пераключальнікаў — 1) ПКП-1 для ўключэння паваротаў, святла фараў і гукавога сігналу на аўтамабілях «Амкадар» і трактарах «Беларус», 2) ПКП-1А для трактароў «Беларус» і самаходных камбайнаў «Гомсельмаш», 3) ПКП-2 для трактароў «Беларус», 4) ПКП-3 і ПКП-3А для шклоачышчальніка на трактарах «Беларус», 5) ПКП-4 для аўтобусаў і грузавікоў «МАЗ», 6) ПКП-5 для шклоачышчальніка і гукавога сігналу на аўтамабілях «МАЗ»[16];
  • 6 відаў датчыкаў — 1) датчыкі-гідрасігналізатары ДГС-М для вымярэння ўзроўню змазачнага масла ў беларускіх грузавіках «МАЗ» і расійскіх аўтобусах «ПАЗ» (Ніжагародская вобласць), 2) ДГС-МТ для вымярэння ўзроўню і тэмпературы масла ў гідранавесе трактара, 3) ДГС-Т для вымярэння ўзроўню астуджальнай вадкасці грузавіках «МАЗ» і аўтобусах «ПАЗ», 4) ДГС-ДД для вызначэння засьмечанасці фільтра гідранавеснай сістэмы трактара «Беларус» па ціску і тэмпературы масла, 5) датчыкі тэмпературы электраліта ДТЭ 181-4101-201 у акумулятарнай батарэі цягача «МЗКЦ-6922», 6) паказальнікі ўзроўню паліва ў трактарах «Беларус»[17];
  • 26 відаў выключальнікаў — 1) кнопкавыя ВК12-1, ВК12-1-01 і ВК12-1К для гукавога сігналу на аўтамабілях «Амкадар» і «МАЗ», мотаблоках «Смаргонскага агрэгатнага завода», збожжаўборачных камбайнах «Ліда-1300» вытворчасці «Лідааграпраммаша» і трактарах «Беларус», 2) ВК12-2 для лямпы стаяначнага тормазу на аўтобусах «Нёман», самаходных камбайнах «Гомсельмаш», грузавіках «МАЗ» і трактарах «Беларус», 3) ВК12-21 з герметычным штыкавым раздымам для лямпы стаяначнага тормазу на самаходных камбайнах «Гомсельмаш» і трактарах «Беларус», 4) ВК12-3 для сігналу задняга ходу на аўтамабілях «Амкадар», камбайнах «Гомсельмаш», грузавіках «МАЗ» і трактарах «Беларус», а таксама ВК12-3А для цягачоў «МЗКЦ» і аўтамабіляў «МАЗ», 5) ВК12-31 для сігналу задняга ходу на трактарах «Беларус», 6) ВК12-4 для размыкання электраланцугоў на цягачах «МЗКЦ», аўтобусах «МАЗ» і трактарах «Беларус», 7) ВК12-41 з герметычным раздымам для аўтамабіляў «МАЗ» і трактароў «Беларус», 8) ВК-12-5 і ВК12-5А для сігналу задняга ходу на камбайнах «Ліда-1300» і трактарах «Беларус», 9) ВК12-51 з герметычным раздымам для камбайнаў «Палессе 2350» вытворчасці «Гомсельмаша» і трактарах «Беларус», 10) ВК12-71 для камбайнаў «Гомсельмаш», 11) ВК24-1 для блякавання дыферэнцыялаў на сярэднім і заднім мастах цягачоў «МЗКЦ» і грузавікоў «МАЗ», 12) замкнёныя ВК24-2 і ВК24-3 з самавяртаннем для задняга супрацьтуманнага ліхтара на грузавіках «МАЗ», 13) штокавы ВК24-4 для блякавання дыферэнцыялаў на сярэднім і заднім мастах грузавікоў «МАЗ», 14) металічна-штокавыя ВК24-5 і ВК24-7 у дэмультыплікатар аўтамабіляў «Амкадар» і «МАЗ», 15) педальны ВКП-1 для глушэння рухавіка аўтобуса «МАЗ» і «ПАЗ», 16) замкнёны ВКП-2 з самавяртаннем для грузавіка «МАЗ», 17) растулены ВКП-3 з самавяртаннем для расійскіх грузавікоў і аўтобусаў «КамАЗ» (Набярэжныя Чаўны, Татарстан), 18) ВКП-31 для аўтамабіляў «МАЗ» і «КамАЗ», 19) пнеўматычны ВП124 для сігналу стаяначнага тормазу і ВП125 для сігналу тармажэння на аўтамабілях «МАЗ»[18];
  • 3 віды вілак злучэння — 1) 2-кантактныя В-2 для перанасных лямпаў на прычэпах «Бабруйскаграмаш» (Магілёўская вобласць), 2) В7-1, В7-1М для прычэпаў «Бабруйскаграмаш», «БелАЗ» і прычапных жняярак «Гомсельмаш»[19];
  • 57 відаў электраблокаў —
    • камутацыйнай апаратуры (19) — 1) БКА-6.3722 для збожжаўборачнага камбайна КЗС-812 «Палессе GS812» вытворчасці «Гомсельмаша», 2) БКА-5.3722 для камбайна «Палессе GS12», 3) БКА-3.3722 для аўтобусаў «МАЗ», 4) БКА-3А для тралейбусаў «МАЗ», 5) БКА-103, БКА-171, БКА-205-01, БКА-205-02, БКА-206 і БКА-251 для аўтобусаў «МАЗ-103», «МАЗ-171», «МАЗ-205», «МАЗ-206» і «МАЗ-251», 6) БКА-1.3722 для трактароў «Беларус-2522.1/-3022.1» і «Беларус-2822.1», 7) БКА-2.3722 для трактароў «Беларус» серыі 900, 1000 і 1200, 9) БКА-7.3722 для трактара «Беларус-921.4», 10) БКА-4.3722 для грузавікоў «МАЗ», 11) БКА-А для аўтобуса, 12) БКА-241, БКА-351 і БКА-352 для вадка-крышталічных экранаў у аўтобусах «МАЗ», 13) БКА-ТМ для электрасілкавання тралейбуса;
    • свечак напальвання (3) РСН-1, РСН-1-24 і РСН-2 для аўтобусаў «МАЗ» і трактароў «Беларус» вытворчасці «Мінскага трактарнага завода»;
    • дзельнікаў напружання (4) — БДН 2.1, БДН 2.2, БДН 2.3, БДН 2.5;
    • шафы кіравання (4) — AR23, AR24, AR25 і AR26 для кар’ерных самазвалаў «БелАЗ»;
    • развязвальных пераўтваральнікаў (3) — AR1.1 (2-канальны) для цягавага генератара, AR7.1 і AR7.2 у шафах кіравання самазвалаў «БелАЗ»;
    • стабілізатара напружання (2) — AR4.1 і AR4.2;
    • выхадных узмацняльнікаў (2) — АR8 (2-канальны) для кантактара сілавых ланцугоў і АR9 (6-канальны) для ланцугоў сігналізацыі;
    • кіравання старцёрам ККС-1, кантролю падагравальніка ТСПП-1, праграмавання паслядоўнасці аперацый (БПА ГНС) для гідраўлічнага размеркавальніка, частотных пераўтваральнікаў AR 2.31 для цягавага электрарухавіка, тэрмарэзістара для сігналу перавышэння тэмпературы, кіравання рэгулятарам узбуджэння генератара AR 3.21, імпульсна-фазавага кіравання AR3.7 для электрарухавіка, другаснай крыніцы сілкавання AR5, праграмнага кіравання ASZ 2.1 для цягавага элеткрапрывада, папярэдніх узмацняльнікаў ASZ 2.2, ахоўнага фільтра ZIF ад перанапружання, трансфарматараў БТ1.2 для развязкі тырыстараў, цеплавой абароны АR10 і частотна-фіксавальны ASR для самазвала «БелАЗ», кіравання тырыстарамі AR12 для абароны ад буксавання самазвала «БелАЗ», кіравання «САРТА» (сістэма аўтаматычнага рэгулявання тэмпературы акумулятара) для грузавікоў «МЗКЦ» і «БелАЗ»[20].

Для Узброеных сіл «Агат — электрамеханічны завод» выпускаў: радыёрэлейныя станцыі, перасоўныя вузлы сувязі і 4 віды рухомых пунктаў кіравання: 1) летакамі, 2) радыёлакацыйнай ротай, 3) зенітнай ракетнай брыгадай, аснашчанай ЗРК «Бук» і «С-300», 4) паветраным войскам і войскамі супрацьпаветранай абароны[21].

Міжнародныя санкцыі правіць

17 снежня 2020 года ААТ «Агат — электрамеханічны завод» было ўнесена ў чорны спіс Еўрасаюза. Паводле рашэння ЕС, завод як частка Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта карыстаецца асацыяцыяй і падтрымкай рэжыму Лукашэнкі і вырабляе бар’ерную сістэму «Рубеж», якая ўжывалася для здушэння пратэстаў у Беларусі па выніках прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года, што робіць яго адказным за рэпрэсіі супраць грамадзяскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі[22][23]. Таксама прадпрыемства ў свой санкцыйны спіс уключылі Вялікабрытанія[24] і Швейцарыя[25]. 26 студзеня 2021 года да снежаньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[26].

2 снежня 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла «Агат» у амерыканскі санкцыйны спіс. У той жа дзень прадпрыемства трапіла ў санкцыйны спіс Канады[27].

З 2022 года знаходзіцца пад санкцыямі Новай Зеландыі, Японіі, Украіны[28].

Зноскі

  1. "Кіраўніцтва". ААТ «Агат — электрамеханічны завод». 2019. Праверана 6 жніўня 2019. Архівавана 6 сакавіка 2019.
  2. "Аўдытарскія высновы па бухгалтарскай справаздачнасці за 2018 г., бухгалтарскі баланс на 31 снежня 2018 г., справаздача аб прыбытках і стратах за студзень—снежань 2018" (PDF) [руская]. ААТ «Агат — электрамеханічны завод». 7 сакавіка 2019. Праверана 6 жніўня 2019. Архівавана 23 лютага 2020.
  3. "Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2018 год (2,0402 за долар)". Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 1 студзеня 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  4. "Холдынг «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання»". ААТ «Агат — сістэмы кіравання». 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  5. Рэквізіты(недаступная спасылка). ААТ «Агат — электрамеханічны завод» (24 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2020. Праверана 6 жніўня 2019.
  6. «Агат — электрамеханічны завод» ААТ(недаступная спасылка). Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь (24 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  7. Аб кампаніі(недаступная спасылка). ААТ «Агат — электрамеханічны завод» (24 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  8. «Агат» // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1. — С. 73. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6.
  9. а б Гісторыя(недаступная спасылка). ААТ «Агат — электрамеханічны завод» (24 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  10. Сістэма менеджменту якасці(недаступная спасылка). ААТ «Агат — электрамеханічны завод» (24 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  11. Сацыяльная палітыка(недаступная спасылка). ААТ «Агат — электрамеханічны завод» (24 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  12. Камплекты паказальнікаў маршрутаў (табло)(недаступная спасылка). ААТ «Агат — электрамеханічны завод» (24 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2020. Праверана 6 жніўня 2019.
  13. Рычагі(недаступная спасылка). ААТ «Агат — электрамеханічны завод» (24 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  14. Разеткі(недаступная спасылка). ААТ «Агат — электрамеханічны завод» (24 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  15. Пульты(недаступная спасылка). ААТ «Агат — электрамеханічны завод» (24 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  16. Пераключальнікі(недаступная спасылка). ААТ «Агат — электрамеханічны завод» (24 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  17. Датчыкі(недаступная спасылка). ААТ «Агат — электрамеханічны завод» (24 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  18. Выключальнікі(недаступная спасылка). ААТ «Агат — электрамеханічны завод» (24 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  19. Вілкі(недаступная спасылка). ААТ «Агат — электрамеханічны завод» (24 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  20. Блокі(недаступная спасылка). ААТ «Агат — электрамеханічны завод» (24 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  21. Тэхніка спецыяльнага прызначэння(недаступная спасылка). ААТ «Агат — электрамеханічны завод» (24 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  22. Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus - EUR-Lex  (англ.), 21.06.2021
  23. Jozwiak, Rikard. EU Officially Slaps More Economic Sanctions On Belarus Over Crackdown (англ.). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (17 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 21 ліпеня 2021.
  24. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  25. Searching for subjects of sanctions
  26. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (26 студзеня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
  27. Адзіным фронтам. Што трэба ведаць пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Белсат (3 снежня 2021). Праверана 8 снежня 2021.
  28. ВІДКРИТЕ АКЦІОНЕРНЕ ТОВАРИСТВО "АГАТ-ЕЛЕКТРОМЕХАНІЧНИЙ ЗАВОД"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023. Праверана 28 лютага 2023.

Спасылкі правіць