Бабруйскаграмаш

машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў верасні 1974 году

«Бабруйскаграмаш»[6] — дзяржаўнае машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў верасні 1974 года ў якасці «Бабруйскага завода раскідвальнікаў угнаенняў» (Магілёўская вобласць).

«Бабруйскаграмаш»
Agromash office.jpg
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 23 верасня 1974 (48 гадоў таму)
Заснавальнікі Міністэрства машынабудавання для жывёлагадоўлі і кормавытворчасці СССР
Уладальнікі Міністэрства прамысловасці Беларусі[1]
Размяшчэнне Беларусь, Магілёўская вобласць, Бабруйск, Шынная вул., д. 5[2]
Ключавыя постаці Віктар Філатаў, Анатоль Судніковіч[3]
Галіна машынабудаванне
Прадукцыя барана, касілка, кормараздатчык, плуг, трактарны прычэп, прэс-падборшчык, размеркавальнік угнаенняў, сеялка
Абарот 125,473 млн рублёў (2020 год; 48,653 млн $)
Аперацыйны прыбытак 761 тыс. рублёў (2020 год; 295 тыс. $)
Чысты прыбытак 723 тыс рублёў (2020 год[4]; 280 тыс. $[5])
Колькасць супрацоўнікаў 1796 (2021 год)
Аўдытар «ААБ Кансалт» (Мінск)
Матчына кампанія Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі «Оршааграпраммаш», «Маладзечанскі станкабудаўнічы завод», «НДІбудаўталінія» (Магілёў) і «Брэсцкі электрамеханічны завод»
Сайт bobruiskagromach.com

На 2021 год прадпрыемства выпускала звыш 150 найменняў навясных і паўпрычэпных сельскагаспадарчых машын і было найбольшым іх вытворцам ва Усходняй Еўропе. Звыш паловы вырабаў пастаўлялі ў Расію. Рэшту замежных паставак штогод накіроўвалі пераважна ў Казахстан і Егіпет, а таксама ў такія краіны Еўропы, як Украіна, Славакія, Фінляндыя, Чэхія і Швецыя. Агулам сельгасмашыны прадавалі ў 50 краінах, у тым ліку Заходняга паўшар’я[7]. У склад холдынгу «Бабруйскаграмаш» уваходзілі філіял «Бераснеўскі сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў» (Баравіца, Кіраўскі раён) і 5 машынабудаўнічых ААТ: «Бабруйсксельмаш», «Оршааграпраммаш» (Віцебская вобласць), «Маладзечанскі станкабудаўнічы завод» (Мінская вобласць), «НДІбудаўталінія» (Магілёў) і «Брэсцкі электрамеханічны завод»[8]. Прадпрыемства мела за мяжой 5 зборачных вытворчасцей, у тым ліку ў Казахстане, Расіі і Таджыкістане[9].

ВытворчасцьПравіць

На 2021 год плошча завода «Бабруйскаграмаш» складала 60 гектараў. З іх 29 га прыпадала на будынкі, у тым ліку 16,8 га — на вытворчыя, 3,8 га — на побытава-кіраўнічыя і 1,1 га на склады. Прадпрыемства налічвала 1972 прылады абсталявання і 5 вытворчасцей:

  • Нарыхтоўча-прэсавая. Уключала крывашыпныя гільяцінныя нажніцы і плазмарэзы з праграмным кіраваннем (ЛПК) для раскроя ліставога металу таўшчынёй да 25 міліметраў, гідраўлічны каардынатна-прабіўны прэс з ЛПК 250/30-2500, дыскавыя пілы і крывашыпныя прэсы 40—1000 т, чаканачныя прэсы да 1600 тон і гідраўлічныя прэсы да 160 тон, а таксама лістазгінальныя прэсы з ЛПК, намаганнем[праясніць] ад 135—350 тон і даўжынёй згіну да 620 см. Цэх аснашчаўся кранамі грузападымальнасцю ад 10 да 30 тон.
  • Зборачна-зварачная. Ажыццяўлялася 4 віды зваркі: паўаўтаматычная ў асяроддзі вуглякіслага газу, аўтаматычная пад слоем флюсу, кантактная і ў асяроддзі аргону. Для вырабу цыстэрн пры аўтазварцы выкарыстоўвалі безупынную навіўку спіральна-шоўнай трубы рулоннай сталі таўшчынёй 5 міліметраў. У цэху знаходзіліся стэнды, вытворчыя лініі і кантавальнікі, стапелі і перавознікі, а таксама краны грузападымальнасцю да 10 тон.
  • Механаапрацоўчая. На такарных станках з ЛПК апрацоўвалі дэталі прамерам да 40 см і даўжынёй да метра, а на агульных такарных станках — дэталі прамерам да метра і даўжынёй да 5 метраў. На гарызантальным станку з ЛПК НВ-630 фрэзеравалі, свідравалі і расточвалі вузлы прамерам і вышынёй да метра пры вазе да 1200 кг. Канічныя зубчатыя колы наразалі прамерам да 32 см, а цыліндрычныя зубчатыя колы — прамерам да 2-х метраў. На шліфавальных станках з ЛПК аўтаматычна апрацоўвалі валы прамерам да 20 см і даўжынёй да 2-х метраў.
  • Зборачная. Пры стапельнай зборцы на канвееры выкарыстоўвалі: 1) станок МС9717Д-2Б рухомага размяшчэння зборачных і зварачных дэталяў даўжынёй да 3-х метраў і вагой ад 10 да 500 кг; 2) стэнды зборкі дыскавых кол прамерам 150 см, шырынёй 80 см і прамерам вобаду 14—26 цаляў; 3) стэнды выпрабавання вузлоў і машын.
  • Фарбавальная. Дзейнічала лінія фарбавання буйнапамерных вырабаў і ўстаноўка бескамернага фарбавання пнеўмараспыляльнікам, а таксама беспаветраны распыляльнік. Канчаткова сабраныя вырабы фарбавалі дакафарбай у прахадных камерах з наступнай сушкай і маркіроўкай. У гальванічным аддзяленні на лініі выконвалі цвёрдае храмаванне, цынкаванне з храматаваннем і аксыдаванне. Цэхі аснашчаліся кранамі грузападымальнасцю ад 5 да 30 тон, а адкрытыя складскія пляцоўкі — кранамі падымальнасцю да 32-х тон. Матэрыялы перавозілі аўтапагрузчыкамі, трактарамі і самаходамі, а таксама дызельным лакаматывам па чыгунцы. Дапаможнымі цэхамі былі: інструментальны і рамонтна-механічны, электрацэх і энергацэх, а таксама дрэваапрацоўчая вытворчасць, ачышчальныя збудаванні і станцыя рэгазіфікавання вадкага прапану-бутану[10].

ВырабыПравіць

 
Раскідвальнік арганічных угнаенняў «МЖТ-11» (2018 год)

На 2021 год «Бабруйскаграмаш» выпускаў 247 узораў тэхнікі, з іх 88 дапаможнай:

  • 34 узоры кормаўборачнай тэхнікі — 17 відаў дыскавых і сегментна-пальцавых касілак, 12 відаў рулонных і цюкавых прэс-падборнікаў, а таксама 5 відаў трактарных грабляў-валкавальнікаў і варашылак[11];
  • 22 узоры тэхнікі для ўнясення ўгнаенняў — 7 відаў раскідвальнікаў арганічных угнаенняў і 15 відаў размеркавальнікаў для мінеральных[12];
  • 30 узораў трактарных прычэпаў, у тым ліку 12 самазвальных і агульных паўпрычэпаў, 9 спецыяльных паўпрычэпаў для кармоў і рулонаў[13];
  • 23 узоры прыгатавальнікаў і раздатчыкаў кармоў — 3 віды здрабняльнікаў грубых кармоў і рулонаў, 13 відаў кормараздатчыкаў з выгрузным канвеерам і змешвальнікам, а таксама 7 відаў корманарыхтоўнікаў у выглядзе здрабняльнікаў збожжа і ўпакоўшчыкаў сена і сілажу[14];
  • 30 узораў глебаапрацоўчага абсталявання — 6 відаў дыскавых агрэгатаў, 7 відаў дыскавых і зубавых баронаў, кольчата-зубчатую катку і 3 віды акучнікаў, 13 дыскавых і корпусных плугоў[15];
  • 4 узоры тэхнікі для ўраблення льну — 2 віды прэс-падборшчыкаў і па адным відзе абарочвальніка і ўспушвальніка стужак льну[16];
  • 11 узораў пунктырных і шыроказахопных сеялак, у тым ліку 4 пасяўныя агрэгаты[17];
  • 5 узораў лесапрамысловых машын — па 2 віды лесавозных паўпрычэпаў і пажаратушыльных машын, а таксама машыну для пасадкі сажанцаў[18];
  • 88 узораў дапаможнага абсталявання — падавальныя бункеры і дазатары, драбілкі і палівамыечныя машыны, канвееры і кантэйнеры, гідраўлічныя нажы і перфаратары пластыкавых пляшак, гідраўлічныя прэсы і дыскавыя сартавальнікі, вертыкальна-свідравальныя і цэнтравальна-падразныя станкі, кармушкі для рыбы і апілкападавальнікі, брыкетавальнікі і лініі прэсавання кардону і пляшак[19].

Збытавая сеткаПравіць

 
Размеркавальнік мінеральных угнаенняў «РУ-8» на выставе «Белагра-2019»

На 2021 год «Бабруйскаграмаш» меў 56 дылераў у 45 краінах:

Збыт праз пазыку ў Беларусі фінансавалі «Белаграпрамбанк» і «Беларусбанк», а праз лізінг — «Прамагралізінг». Пры пастаўцы за мяжу збыт фінансавалі «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» і «Прамагралізінг», а ў Казахстане і Украіне дадаткова — «Казаграфінанс» і «Укргазбанк»[21]. Гарантыйны тэрмін выкарыстання тэхнікі «Бабруйскаграмаш» у Беларусі складаў 2 гады, а за мяжой — 1 год. На прадпрыемстве дзейнічала 5 выязных брыгад, якія аднаўлялі тэхніку ў Магілёўскай вобласці. У астатніх 5 абласцях Беларусі тэхніку абслугоўвалі 15 тэхнічных цэнтраў: 1) 3 у Брэсцкай — Бяроза, Жабінка і Пінск; 2) 4 у Віцебскай — Віцебск, Орша, Глыбокае і Полацк; 3) 1 у Гродзенскай — Іўе; 4) 3 у Гомельскай — Гомель, Петрыкаў і Шацілавічы; 5) 4 у Мінскай — Барысаў, Любань, Фаніпаль (Койданаўскі раён) і Юбілейны пасёлак (Мінскі раён). За мяжой такія тэхнічныя цэнтры працавалі ў 14 краінах:

ГісторыяПравіць

БССРПравіць

23 верасня 1974 года Міністэрства машынабудавання для жывёлагадоўлі і кормавытворчасці СССР ухваліла Указ № 166 аб стварэнні «Бабруйскага завода раскідвальнікаў угнаенняў» (Беларуская ССР). Прадпрыемства налічвала 988 супрацоўнікаў. У верасні 1975 года выпусцілі першыя 11 доследных узораў раскідвальнікаў вадкіх арганічных угнаенняў "РЖТ-8. Да канца 1975 года выпусцілі 250 такіх раскідвальнікаў. У 1981 годзе дасягнулі праектнай магутнасці завода ў 26 000 машын. Спачатку выпускалі 4 узоры раскідвальнікаў арганічных угнаенняў: «РЖТ-8» для вадкіх грузападымальнасцю 8 тон, «ПРТ-10» на 10 тон, «РЖТ-16» для вадкіх падымальнасцю 16 тон і «ПРТ-16» на 16 тон.

У снежні 1982 года раскідвальнік «ПРТ-10» атрымаў Дзяржаўны знак якасці, бо вызначаў дозу ўнясення ўгнаення ў глебу. У складзе прадпрыемства стварылі Дзяржаўнае спецыялізаванае праектна-канструктарскае тэхналагічнае бюро (ДСПКТБ). На заводзе ўкаранілі плазменную рэзку дэталяў і гарачую накатку зубцоў зорак, аўтазварку пад своем флюсу і аўтацынкаванне, афарбоўку струменевым аблівам і апрацоўку станкамі дэталяў хадавой сістэмы на лініі. Таксама ўвялі лініі штампоўкі ланжэронаў, выраб днішчаў і бартоў машын. Абнавілі лінію абечкаў машын, канвеер зборкі балансіраў і аўтаматычную лінію афарбоўкі бартоў і рам.

Незалежная БеларусьПравіць

У 1991 годзе пачалі распрацоўку кормазагатовачных машын. Спачатку асвоілі вытворчасць рулонных прэс-падборшчыкаў «ПРФ». У серыйную вытворчасць запусцілі «ПРФ-110», «ПРФ-145» і «ПРФ-180». Пазней запусцілі вытворчасць перавозчыкаў рулонаў «ТР-Ф-5» і размотчыкаў-раздатчыкаў грубых кармоў «РГ-1». Урэшце пачалі выраб 4-ротарных дыскавых касілак «КДН-210», грубляў-варашылак «ГВР-630» і кормараздатчыкаў «КРФ-10». Пасля 2000 года сталі выпускаць машыны ўнясення мінеральных угнаенняў «МСВД-0,5», «РШУ-12», «МТТ-4У» і «МТТ-4Ш». У 2005 годзе ўнітарнае прадпрыемства «Бабруйскаграмаш» пераўтварылі ў адкрытае акцыянернае таварыства.

19 кастрычніка 2012 года Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 948 аб стварэнні холдынгу «Бабруйскаграмаш», у склад якога ўвайшлі 5 ААТ: «Бабруйсксельмаш», «Оршааграпраммаш» (Віцебская вобласць), «Маладзечанскі станкабудаўнічы завод» (Мінская вобласць), «НДІбудаўталінія» (Магілёў) і «Брэсцкі электрамеханічны завод»[7] (апошні ў 2020-м пасля выхаду «Тэхналіт Полацк»).

У 2015 годзе ў Расіі адчынілі Гандлёвы дом «Бабруйскаграмаш», які да 2021 года стварыў звыш 100 дылераў і прадстаўніцтваў у большасці абласцей[23]. На май 2015 года ў Казахстане дзейнічала сумесная зборачная вытворчасць прэс-падборшчыкаў «Бабруйскаграмаша»[24]. На красавік 2016 года працавала прадстаўніцтва «Бабруйскаграмаша» ў Румыніі[25]. У 2017 годзе «Бабруйскаграмаш» выступіў сузаснавальнікам зборачнай вытворчасці «УзБелАграмаш» ва Узбекістане[26]. У лістападзе 2017 года зборачная вытворчасць запрацавала ў таджыкскім горадзе Гісар[27]. У снежні 2017 года ў Грузію паставілі 120 машын «Бабруйскаграмаш». 22 сакавіка 2018 года на Беларуска-грузінскім бізнес-форуме ў Тбілісі заключылі пагадненне з ТАА «Гермес» аб гандлёвым прадстаўніцтве ў Грузіі[28]. Пры гэтым падпісалі кантракт на пастаўку 70 машын у 1-м паўгоддзі[29]. На сакавік 2018 года «Бабруйскаграмаш» вырабляў 70 відаў навясной і прычапной сельгастэхнікі[30]. У ліпені 2018 года ў Каіры (Егіпет) запусцілі зборачную вытворчасць касілак, прэс-падборшчыкаў і раскідвальнікаў угнаенняў сумесна з прадпрыемствам «Хэлван»[31].

8 жніўня 2019 года на Міжнароднай выставе харчавання і сельскай гаспадаркі ў Найробі (Кенія) падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні з прадпрыемствам «Пэвін» і дасягнулі дамоўленасці аб пастаўцы тэхнікі праз яго[32]. 30 жніўня 2019 года Навукова-практычны цэнтр механізацыі сельскай гаспадаркі прадставіў на Шклоўскім ільнозаводзе 4 машыны для поўнага цыкла зборкі льну. У стварэнні машын узяў удзел і «Бабруйскаграмаш»[33]. На верасень 2019 года на 6 заводах холдынгу «Бабруйскаграмаш» працавала 2400 чалавек, з якіх каля 1900 на заводзе ў Бабруйску. Сярэднемесячны заробак складаў 820 рублёў (392 долары ЗША)[34]. 18 лютага 2020 года з Міністэрствам прамысловасці Беларусі падпісалі дарожную карту пра выхад з холдынгу ААТ «Тэхналіт Полацк», месца якога да восені заняў «Брэсцкі электрамеханічны завод». «Бабруйскаграмаш» вырабляў звыш 90 мадэляў сельскагаспадарчых машын[35].

На лістапад 2020 года прадпрыемства мела за мяжой 5 зборачных вытворчасцей, у тым ліку ў Казахстане, Расіі і Таджыкістане. Каля 75 % агрэгатаў адгружалі ў Расію па перадаплаце праз уласны гандлёвы дом[9]. У 2020 годзе на прэс-падборшчыкі прыпала 39 % вытворчасці[4]. У 2021 годзе прадпрыемствы холдынгу выпускалі звыш 150 найменняў тэхнікі, якую пастаўлялі ў больш як 50 краін[36]. 15 чэрвеня 2021 года распрацавалі камп’ютарызаваны размеркавальнік мінеральных угнаенняў, які дазваляў вызначаць дозу ўнясення ўгнаення з кабіны трактара[37].

КіраўнікіПравіць

  • Барыс Лапенка (1974—1975)
  • Анатоль Увараў (1975—1987)
  • Яўген Пахілка (1987—2010)
  • Сяргей Казачонак (2010—2014)
  • Аляксандр Ерамееў (27 снежня 2014[38] — 2018)
  • Надзея Анатольеўна Лазарэвіч (13 лістапада 2018[39] — 10 лютага 2022[40])
  • Віктар Генадзевіч Філатаў (з 2022)

Зноскі

  1. Інфармацыя аб выплаце дывідэндаў за 2020 год(руск.), ААТ «Бабруйскаграмаш» (2 красавіка 2021). Праверана 2 верасня 2021.
  2. Кантакты(руск.), ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  3. Руководство(руск.), ААТ «Бабруйскаграмаш» (2022). Праверана 21 ліпеня 2022.
  4. а б А.М. Судніковіч, А.В. Дрэйзін. Справаздача за 2020 год(руск.), ААТ «Бабруйскаграмаш» (7 красавіка 2021). Праверана 2 верасня 2021.
  5. Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, які ўстанаўліваецца штодзённа (2,5789 за долар ЗША), Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (31 снежня 2020). Праверана 2 верасня 2021.
  6. Лён, 2009, с. 24
  7. а б Аб прадпрыемстве(руск.), ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  8. Будова холдынгу(руск.), ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  9. а б Эліта нацыянальнай эканомікі // Звязда. — 11 лістапада 2020. — № 220 (29334). — С. 11.
  10. Вытворчыя магутнасці(руск.), ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  11. Кормаўборачная тэхніка(руск.), ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  12. Тэхніка для ўнясення ўгнаенняў(руск.), ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  13. Трактарныя прычэпы(руск.), ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  14. Тэхніка для прыгатавання і раздачы кармоў(руск.), ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  15. Глебаапрацоўчае абсталяванне(руск.), ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  16. Тэхніка для ўраблення льну(руск.), ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  17. Сеялкі і глебаапрацоўчыя агрэгаты(руск.), ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  18. Машыны для лесапрамысловага комплексу(руск.), ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  19. Іншае абсталяванне і тэхніка(руск.), ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 2 верасня 2021.
  20. Дылеры(руск.), ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 3 верасня 2021.
  21. Схема фінансавання набыцця тэхнікі(руск.), ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 3 верасня 2021.
  22. Гарантыйнае і сэрвіснае абслугоўванне(руск.), ААТ «Бабруйскаграмаш» (2021). Праверана 3 верасня 2021.
  23. «Бабруйскаграмаш» падпісаў дыстрыб’ютарскае пагадненне з гандлёвым домам у РФ, БелТА (24 чэрвеня 2021). Праверана 3 верасня 2021.
  24. Надзея Юшкевіч. «Нашыя краіны толькі ў пачатку вялікага шляху» // Звязда : газета. — 20 мая 2015. — № 93 (27951). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  25. Надзея Юшкевіч. У Румыніі працуе ўжо 38 сумесных з нашай краінай фірм, Газета «Звязда» (20 красавіка 2016). Праверана 3 верасня 2021.
  26. За год у адносінах з Узбекістанам зроблена больш, чым за 20 папярэдніх, БелТА (13 чэрвеня 2018). Праверана 3 верасня 2021.
  27. Надзея Юшкевіч. Узорныя адносіны і амбіцыйныя перспектывы // Звязда. — 2 снежня 2017. — № 233 (28597). — С. 1, 2.
  28. Каля 30 дакументаў падпісана на грузінска-беларускім бізнес-форуме, Газета «Звязда» (22 сакавіка 2018). Праверана 3 верасня 2021.
  29. Вераніка Бута, тэлеканал «Беларусь 1». Беларуска-грузінскі бізнес-форум. Шматмільённыя кантракты і рашэнні на перспектыву, Белтэлерадыёкампанія (25 сакавіка 2018). Праверана 3 верасня 2021.
  30. «Бабруйскаграмаш» — адзін з найбуйнейшых вытворцаў сельгастэхнікі ў Беларусі, Беларускае тэлеграфнае агенцтва (27 сакавіка 2018). Праверана 3 верасня 2021.
  31. Уладзіслаў Лукашэвіч. Дакумент дае вынік // Звязда. — 4 жніўня 2018. — № 148 (28764). — С. 3.
  32. Беларускія прадпрыемствы на выставе ежы і сельскай гаспадаркі дамовіліся аб пастаўках сельгастэхнікі ў Кенію, БелТА (8 жніўня 2019). Праверана 3 верасня 2021.
  33. Марыя Дадалка. Новыя тэхналогіі для спрадвечнага // Звязда. — 31 жніўня 2019. — № 165 (28764). — С. 3.
  34. Ад сацыяльнай сферы да развіцця вытворчай базы // Мясцовае самакіраванне. — 27 верасня 2019. — № 39 (524). — С. 3.
  35. Брэсцкі электрамеханічны завод увойдзе ў холдынг «Бабруйскаграмаш» у 2020 годзе, БелТА (18 лютага 2020). Праверана 3 верасня 2021.
  36. «Бабруйскаграмаш» пашырыць зборачную вытворчасць у Таджыкістане, БелТА (12 красавіка 2021). Праверана 3 верасня 2021.
  37. «Бабруйскаграмаш» распрацаваў новы размеркавальнік мінеральных угнаенняў, БелТА (15 чэрвеня 2021). Праверана 3 верасня 2021.
  38. Кірунак вызначаны // Звязда : газета. — 29 снежня 2014. — № 246 (27856). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  39. Надзея Анісовіч. На новым рабочым месцы // Звязда. — 14 лістапада 2018. — № 219 (28835). — С. 2.
  40. Надежда Лазаревич согласована на должность заместителя председателя Мингорисполкома(недаступная спасылка)

ЛітаратураПравіць

  • Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 2. — Минск, 1979
  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..

СпасылкіПравіць