Маладзечанскі станкабудаўнічы завод
Маладзечанскі станкабудаўнічы завод — беларускі вытворца станкоў, заснаваны ў 1947 годзе, размешчаны ў горадзе Маладзечна.
ААТ "Маладзечанскі станкабудаўнічы завод" | |
---|---|
![]() | |
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 12 красавіка 1947 |
Размяшчэнне |
![]() |
Галіна | станкабудаванне |
Прадукцыя | станкі |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Сайт | mcz.by |
ГісторыяПравіць
Завод пачаў сваё развіццё 12 красавіка 1947 года, як «Маладзечанскі ліцейна-механічны завод» і размяшчаўся ў будынку былой настаўніцкай семінарыі. З 1957 года прадпрыемства перайшло да вырабу комплексаў дэталяў для сельскагаспадарчага машынабудавання. З 1958 года завод стаў называцца «Маладзечанскі станкабудаўнічы завод», атрымаўшы заданне спецыялізавацца на выпуску свідравальных станкоў. З 1961 года сталі серыйна выпускацца ўніверсальныя вертыкальна-свідравальныя станкі, спецыяльныя станкі, паўаўтаматы і аўтаматы, станкі з лікавым праграмным кіраваннем і іншыя. У 90-я гады быў засвоены выпуск абсталявання для аўтасервісу і рэдуктараў да сельскагаспадарчай тэхнікі.
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 948 ад 19 кастрычніка 2012 года ААТ «Маладзечанскі станкабудаўнічы завод» увайшоў у склад холдынгу «Бабруйскаграмаш».