Банк развіцця Рэспублікі Беларусь
Адкрытае акцыянернае таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» — спецыялізаваны фінансавы інстытут, створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2011 года № 261. Заснавальнікамі банка выступілі Савет Міністраў і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Банк утвораны ў форме юрыдычнай асобы і не з’яўляецца класічнай крэдытна-фінансавай арганізацыяй у вызначэнні, пастаўленым Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь. Адпаведна банк не адносіцца да банкаў другога узроўня ў традыцыйным разуменні гэтага тэрміна.
Банк развіцця Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Тып | ААТ[d] |
Заснаванне | 1 жніўня 2011 |
Заснавальнікі |
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь |
Размяшчэнне | Цэнтральны раён, прасп. Машэрава, д. 35[1] |
Ключавыя постаці | Аляксандар Ягораў, Тацяна Сасноўская[2] |
Галіна | Інвестыцыйны банк |
Прадукцыя | аблігацыя |
Паслугі | абмен валюты, банкаўскі рахунак, брокерства, грашовы перавод, пазыка, уклад[3] |
Чысты прыбытак | ▼286,198 млн рублёў (2019 год; 136,051 млн $[4]) |
Колькасць супрацоўнікаў | 838 (2020 год) |
Аўдытар | «КПМГ» |
Матчына кампанія | Савет міністраў Рэспублікі Беларусь |
Даччыныя кампаніі | «Прамагралізінг», «БР-Кансалт» |
Сайт | brrb.by |
Галоўнай мэтай дзейнасці Банка развіцця з’яўляецца развіццё сістэмы фінансавання дзяржаўных праграм і рэалізацыя сацыяльна значных інвестыцыйных праектаў.
Кіраўнікі Правіць
- Сяргей Румас (31 ліпеня 2012 — 18 жніўня 2018)
- Андрэй Жышкевіч (снежань 2018 — 5 сакавіка 2021)
- Аляксандар Ягораў (з 5 сакавіка 2021 года)
Міжнародныя санкцыі Правіць
17 лютага 2022 года банк быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Санкцыі Еўрапейскага Саюза прадугледжваюць абмяжаванні на пазыкі на рынках ЕС і даступнасць крэдытаў з тэрмінам пагашэння ў больш чым 90 дзён ад еўрапейскіх контрагентаў[5].
У сакавіку 2022 года адключаны ад SWIFT[6].
У тым жа годзе банк трапіў у санкцыйныя спісы Канады, Новай Зеландыі, Швейцарыі, Украіны і Японіі[7]. У студзені 2023 года Украіна пашырыла санкцыі на «Прамагралізінг»[8].
У ліпені 2023 года Новая Зеландыя таксама далучылася да санкцый супраць Банка развіцця[9].
Спасылкі Правіць
- Афіцыйная старонка Банка (руск.)
Зноскі
- ↑ Кантакты(руск.), ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь» (2021). Праверана 5 сакавіка 2021.
- ↑ Асабісты прыём(руск.), ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь» (2021). Праверана 5 сакавіка 2021.
- ↑ Пералік апэрацыяў(руск.), ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь» (2021). Праверана 5 сакавіка 2021.
- ↑ Васіль Паўленка, Андрэй Жышкевіч, М.А. Арлоўская. Кансалідаваная фінансавая справаздачнасьць з аўдытарскімі высновамі за 2019 год(руск.), ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь» (13 красавіка 2020). Праверана 5 сакавіка 2021.
- ↑ COUNCIL REGULATION (EU) 2022/212 (англ.). An official website of the European Union (17 лютага 2022). Праверана 22 лютага 2022.
- ↑ Што за банкі адключаць ад SWIFT і да чаго рыхтавацца кліентам
- ↑ Відкрите акціонерне товариство "Банк розвитку Республіки Білорусь"
- ↑ Беларуськалій, Белчыгунка і іншыя. Новы ўдар па рэжымных прадпрыемствах . Новы Час (29 студзеня 2023).
- ↑ Новая Зеландия ввела санкции против трех беларусских банков (руск.). Reform.by (21 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2023. Праверана 26 ліпеня 2023.