Пазыка
Пазыка — перадача грашовых сродкаў і рэчыўных каштоўнасцей адным удзельнікам дагавору другому з умовай вяртання і выплаты працэнтаў.
Віды
правіцьВід пазыкі залежыць ад тыпу дагавору, складу ўдзельнікаў пазыковага дагавору, памеру і крыніцы выплаты працэнтаў.
- Банкаўская. Пазыкадаўцамі ёсць пазыковыя ўстановы (банкі), пазычальнікамі — юрыдычныя і фізічныя асобы.
- Дзяржаўная (каштарысная). Удзельнікамі пазыковага дагавору могуць выступаць з боку пазычальніка і пазыкадаўцы агульнакраёвыя і мясцовыя каштарысы ад імя дзяржавы.
- Камерцыйная. Дзейнікі гаспадарання даюць пазыковыя сродкі і таварна-рэчыўныя каштоўнасці адзін аднаму.
- Спажывецкая. Пазычальнікам з’яўляецца насельніцтва.
Таксама пазыкі падзяляюцца паводле:
- мэтавага прызначэння — арганізаваная і неарганізаваная;
- спосабу выдачы пазычаных сродкаў — наўпроставая і ўскосная;
- тэрмінаў пагашэння — тэрміновая, кароткатэрміновая, доўгатэрміновая, адтэрмінаваная і пратэрмінаваная;
- месца ажыццяўлення — унутраная і знешняя.
Дзейнікамі знешніх (міжнародных) пазыкаў выступаюць дзяржавы, банкі, міжнародныя валютна-пазыковыя і фінансавыя ўстановы, юрыдычныя асобы[1].
Зноскі
- ↑ Алена Кірэева. Пазыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 520. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
правіць- Наталля Ільіна. Пазыка пазыцы не роўная . Настаўніцкая газета. Праверана 13 студзеня 2017.