Каштарыс — 1) каштарыс бюджэтных устаноў — асноўны фінансава-планавы акт, які вызначае аб’ём, мэтавае накіраванне і паквартальнае размеркаванне асігнаванняў, прадугледжаных на ўтрыманне ўстаноў і арганізацый. З’яўляецца планам фінансавання ўстаноў і расходвання бюджэтных сродкаў. Прававое значэнне каштарысу — вызначэнне правоў і абавязкаў кіраўніка бюджэтнай установы па мэтавым выкарыстанні сродкаў, што адпускаюцца з адпаведнага бюджэту, а фінансавых органаў — абавязкі па забеспячэннні гэтых сродкаўмі ажыццяўленні кантролю за мэтавым іх выкарыстанні. Каштарысы падзяляюцца на індывідуальныя, цэнтралізаваных мерапрыемстваў і зводныя. Індывідуальныя каштарысы адлюстроўваюць асаблівасці асобнай установы. Для аднатыпных бюджэтных арганізацый устанаўліваюцца тыпавыя формы расходаў, што ўключаюць 3 асноўныя раздзелы: агульныя звесткі пра ўстанову, агульную суму расходаў з рамеркаваннем па квартлах і накіраваннем расходаў; аператыўна-вытворчыя паказчыкі, неабходныя для вызначэння расходаў (колькасць штатных адзінак, абслугоўваемы кантынгент і інш.); разлікі па асобных расходных артыкулах. 2) каштарыс выдаткаў на вытворчасць — вылічэнне планавай сумы затрат прадпрыемства, аб’яднання або галіны гаспадаркі на вытворчасць усёй прадукцыі і аказанне паслуг. Складаецца на пэўны каляндарны перыяд (год, квартал). 3) Каштарыс выдаткаў на будаўніцтва — сукупнасць нарматыўных разлікаў, якія вызначаюць памер усіх затрат, звязаных з будаўніцтвам (рэканструкцыяй) прадпрыемства, аобнага памяшкання, збудавання або іх комплексаў.

Літаратура

правіць