Сцынтыля́тары[1] — празрыстыя для ўласнага выпраменьвання люмінафоры, у якіх пад уздзеяннем іанізавальнага выпраменьвання ўзнікаюць светлавыя ўспышкі (сцынтыляцыі).

Крышталь сцынтылятара і прылады з яго выкарыстаннем

У якасці сцынтылятараў могуць служыць многія крышталефасфоры (напрыкад, сярністы цынк ZnS, ёдзісты натрый NaI), арганічныя крышталі (напрыклад, антрацэн, стыльбен), растворы палімераў, інертныя газы і інш.

Выкарыстоўваюцца ў сцынтыляцыйных лічыльніках, сцынтыляцыйных дэтэктарах.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць