Дайнава (Беняконскі сельсавет)

вёска ў Беняконскім сельсавеце Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі

Дайнава́[1] (трансліт.: Dajnava, руск.: Дайнова) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беняконскага сельсавета. За 5 км на паўночны ўсход ад Воранава, 66 гаспадарак, 171 жыхар (2014).

Вёска
Дайнава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 177 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1594
Аўтамабільны код
4
СААТА
4213804066
Дайнава на карце Беларусі ±
Дайнава (Беняконскі сельсавет) (Беларусь)
Дайнава (Беняконскі сельсавет)
Дайнава (Беняконскі сельсавет) (Гродзенская вобласць)
Дайнава (Беняконскі сельсавет)

Гісторыя

правіць

Вядома з 18 ст. як вёска ў складзе маёнтка Германішкі ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства ВКЛ. У 1790 г. ўладанне віленскага біскупа Ігнацы Масальскага, 11 дымоў, 65 душ сялян, 23 кані, 28 валоў, 18 валок зямлі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Віленскай губернях. У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. у Седліскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні, уладанне барона Лефорта, у 1870 г. 96 рэвізскіх душ сялян. У канцы 19 ст. школа граматы. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Седліскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяв., 53 двары, 275 жыхароў. З лістапада 1939 г. у БССР. 3 4.12.1939 г. у Баранавіцкай вобласці, з 15.1.1940 г. у Воранаўскім раёне, з 12.10.1940 г. у Ромуцеўскім сельсавеце, 106 двароў, у 1940 г. 490 жыхароў.

Да 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Ромуцеўскага сельсавета, да 29 красавіка 1960 года — у склад Беняконскага сельсавета[2], да 17 красавіка 1964 года — у склад Воранаўскага сельсавета, да 11 лютага 1972 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Воранаўскага пассавета[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У. Андрыевіч і інш. — Мн.: БелЭн, 2015. ISBN 978-985-11-0839-4