Даліва (герб)
«Даліва» (польск.: Doliwa) — прыватнаўласніцкі шляхецкі герб.

Апісанне
правіцьУ блакітным полі сярэбраны пояс, скошаны ўлева, на ім тры чырвоныя ружы. Клейнод: над прылбіцай з каронай паміж дзвюма чорнымі трубамі вертыкальна размешчаны тры ружы.
Гісторыя
правіцьПалякі, даведаўшыся аб яцвяжскіх намерах авалодаць замкам у Мазовіі, паслалі туды свае войскі. Знаходзіўшыяся непадалёк яцвягі, паслалі аднаго з сваіх, каб той дазнаўся аб абстаноўцы ў фартыфікацыі. Рыцар Парайчык, што з герба «Порай», выпадкова сустрэў таго яцвяга. Апошні зразумеў, што перад ім рыцар з замка, і стаў у яго прасіць дапамогі захапіць крэпасць і запрасіў да свайго водзя. Рыцар умеў слова сваё выказаць і дамовіўся з водзем аб часу і месцы для ўзяцця фартыфікацыі. Пры гэтым водзь выказаў сваю павагу да яго і абяцаў узнагародзіць. Дамовіўшыся аб пагадненнях, крутымі сцежкамі юнак спешна накіраваўся да польскага гетмана паведаць: дзе быў і што рабіў. Гетман, даведаўшыся аб такой справе, накіраваў свае войскі ў зазначанае месца і чакаць умоўленую гадзіну. Не ведаючы аб здрадзе, яцвяжскія войскі падыйшлі да назначанага масца. У выніку бітвы шмат непрыяцеляў збегла ад нечаканасці, іншыя паляглі на тым полі. У хвалу той перамогі кароль польскі ўзнагародзіў Парайчыка не толькі маёмасцю, але, таксама, дадаў да адной ружы, што на яго гербе была, яшчэ дзве.
Герб вядомы з сярэдзіны XIV стагоддзя. На тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага распаўсюджваўся пасля Гарадзельскай уніі 1413 года.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Пазднякоў В. «Даліва» // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 571. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Herbu Doliwa