Дамба (мультфільм)

мультфільм

«Дамба» (англ.: Dumbo) — амерыканскі анімацыйны фільм 1941 года вытворчасці кампаніі «Walt Disney Productions», выпушчаны 23 кастрычніка 1941 года кінакампаніяй «RKO Radio Pictures». Гук быў запісаны з выкарыстаннем сістэмы RCA. Адзін голас быў сінтэзаваны пры дапамозе сістэмы «Sonovox», аднак таксама быў запісаны сістэмай RCA.

ДамбаM:
англ.: Dumbo
Dumbo-1941-poster.jpg
Жанр бадзі-муві[d], музычны фільм[d], традыцыйны мультфільм[d], экранізацыя літаратурнага твору[d], фэнтэзійны фільм, сямейны фільм[d], мюзікл і меладрама
Рэжысёры
Прадзюсары
На аснове Dumbo, the Flying Elephant[d][3]
Аўтары сцэнарыя
Кампазітары
Краіна
IMDb ID 0033563
Commons-logo.svg Дамба на Вікісховішчы

«Дамба», чацвёрты поўнаметражны анімацыйны фільм студыі «The Walt Disney Studios», заснаваны на сюжэтнай лініі кнігі, якую напісала Хелен Эберсан і праілюстраваў Гаральд Перл. Галоўны герой Джамба Малодшы, паў-антрапаморфны сланяня, якога зневажальна празвалі Дамба (ад англ.: dumb — дурны). Яго высмейвалі за вялікія вушы, але высветлілася, што ён можа лятаць, выкарыстоўваючы свае вушы як крылы. На працягу большай часткі фільма яго адзіны сапраўдны сябар удалечыні ад маці — мышаня Цімаці. Гэтая дружба парадыруе стэрэатыпную варожасць мышэй і сланоў.

«Дамба» быў створаны для таго, каб акупіць фінансавыя страты, выкліканыя выпускам мультфільма «Фантазія». У мультфільме «Walt Disney Animation Studios» наўмысна пераследвала прастату і эканамічнасць, і дадзены анімацыйны фільм працягласцю ў 64 хвіліны з’яўляецца адной з самых кароткіх поўнаметражных карцін кампаніі «Walt Disney».

Зноскі