Дамінік Савіо (2 кастрычніка 1842, Рыва-прэса-К’еры, Італія — 9 сакавіка 1857, Кастэльнуова-Дон-Боска) — каталіцкі святы.

Дамінік Савіо
італ.: Domenico Savio Gaiato
Дата нараджэння 3 красавіка 1842(1842-04-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 1857(1857-03-09)[2] (14 гадоў)
Месца смерці
У ліку каталіцкі святы
Дзень памяці 6 мая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У сямігадовым узросце прыняў Першую св. Камунію і ўжо тады напісаў, што хоча, каб яго сябрамі былі Езус і Марыя і што для яго лепш памерці, чым зграшыць.

У 12 гадоў трапіў у араторый св. Яна Боска ў Вальдока і стаў улюбёным вучнем заснавальніка салезіянаў. Заўсёды паслухмяны, спакойны і радасны, ён вельмі сур’ёзна ставіўся да сваіх вучнёўскіх абавязкаў і чым толькі мог дапамагаў калегам: навучаў іх Катэхізісу, апекаваўся хворымі, сунімаў сваркі паміж вучнямі.

Юнак вёў духоўнае жыццё і асабліва ўшаноўваў Багародзіцу і Найсвяцейшы Сакрамэнт. Заснаваў Таварыства Беззаганнага Зачацця, для якога сам напісаў прыгожы статут.

Улетку 1856 года выбухнула эпідэмія халеры. Дон Боско прапанаваў найбольш смелым са старэйшых вучняў дапамагаць пакінутым людзям. Сярод дабравольцаў быў і Дамінік Савіо. У выніку ён таксама захварэў і быў вымушаны вярнуцца ў сям’ю, якая жыла ў Мандоніо. Там Дамінік Савіо памёр.

Кананізаваны ў 1954 годзе, а яго рэліквіі ўшаноўваюцца ў базыліцы Марыі Успамогі хрысціянаў у Турыне[3].

Зноскі