Данг Мінь Юн

лейтэнант В’етнамскай народнай арміі

Данг Мінь Юн (в’етн.: Đặng Minh Nhuận; 1932—1963), таксама вядомы пад псеўданімам Бэй Дэн (в’етн.: Bảy Đen) — лейтэнант В’етнамскай народнай арміі, удзельнік Індакітайскай і В’етнамскай войн. Пасмяротна ўдастоены звання Героя Народных узброеных сіл В’етнама.

Данг Мінь Юн
Дата нараджэння 1932
Месца нараджэння Віньлонг, Французскі Індакітай
Дата смерці 30 студзеня 1963
Месца смерці Гокангтай, Паўднёвы В’етнам
Грамадзянства
Прыналежнасць В’етнам Паўночны В’етнам
Род войскаў В’етнамская народная армія
Гады службы 19481963
Званне лейтэнант
Камандаваў 1-я рота 261-га батальёна ВНА
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Народных узброеных сіл В’етнама

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1932 годзе ў камуне Лонг Чау, раён Чау Тхань, правінцыя Віньлонг (цяпер акруга 3, горад Віньлонг, аднайменная правінцыя) у сям’і рамеснікаў і гандляроў[1].

У 1948 годзе ўступіў у антыфранцузскія сілы. У 1949 годзе прыняты ў Камуністычную партыю Індакітая. У 1954 годзе з’ехаў на поўнач, дзе вучыўся у афіцэрскай школы, пасля заканчэння якой служыў на в’етнама-кітайскай мяжы. У 1962 годзе заняў пасаду камандзіра першай роты 261-га батальёна ваеннай зоны 8[1]. У пачатку 1963 года ўзначальваў в’етнамскія сілы падчас бою за Апбак. Тут войскі камуністаў нанеслі першае буйное паражэнне праціўніку[2][3].

30 студзеня 1963 года, падчас нападу на форт Тхань Нхут (цяпер у раёне Гокангтай, правінцыя Цяньцзян), быў цяжка паранены і хутка памёр[4].

Сям'я правіць

Быў жанаты з Тхі Мінь Нгует, меў трох дачок: Данг Тхі Нгует Хонг (нарадзілася ў 1959 годзе), Данг Тхі Нгует Ань (нарадзілася ў 1961 годзе), Данг Тхі Нгует Май (нарадзілася ў 1962 годзе)[1][5].

Узнагароды правіць

20 чэрвеня 1994 года пасмяротна прысвоена званне Героя Народных узброеных сіл В’етнама[1].

Зноскі