Даніэла Гантухава
Да́ніэла Га́нтухава (славацк.: Daniela Hantuchová, вымаўляецца danɪjɛla ˈɦantuxɔva; нарадзілася 23 красавіка 1983) — славацкая тэнісістка. Удзельнічае ў прафесійных турнірах з 1999 года. Першых значных вынікаў дабілася ў 2002, упершыню выйграўшы турнір ЖТА Індыян-Уэлс Мастэрс, перамогшы ў фінале саму Марціну Хінгіс і стаўшыся пераможцай з найніжэйшым рэйтынгам у гісторыі турніру. У тым самым годзе Даніэла дайшла да чвэрцьфіналаў Уімблданскага турніру і Адкрытага чэмпіянату ЗША, па выніках года трапіўшы ў топ-10. А разам са зборнай Славакіі Гантухава стала пераможцай Кубку Федэрацыі.
чэшск.: Daniela Hantuchová | |
Нарадзілася |
23 красавіка 1983[1][2] (41 год) |
Грамадзянства | |
Рэзідэнцыя | Монтэ-Карла, Манака |
Рост | 181 см |
Вага | 62 кг |
Прафесійная кар’ера | 1999–... |
Вядучая рука | правая |
Трэнер(ы) | Карлас Радрыгес (2014–...) |
Прызавыя грошы |
$10,418,583 (33-е месца за ўвесь час) |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 557–403 |
Тытулы | 7 WTA, 3 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 5 (27 студзеня 2003) |
Цяперашні рэйтынг | 251 (19 верасня 2016) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | паўфінал (2008) |
Францыя | 1/8 фіналу (2002, 2006, 2010, 2011) |
Уімблдан | чвэрцьфінал (2002) |
ЗША | чвэрцьфінал (2002, 2013) |
Іншыя турніры | |
Фінал WTA | групавы раўнд (2002, 2007) |
Алімпійскія гульні | 1/8 фіналу (2012) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 287–234 |
Тытулы | 9 WTA, 1 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 5 (26 жніўня 2002) |
Цяперашні рэйтынг | 530 (19 верасня 2016) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | фінал (2002, 2009) |
Францыя | фінал (2006) |
Уімблдан | чвэрцьфінал (2005) |
ЗША | паўфінал (2011) |
Змяшаны парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 40–14 (74%) |
Тытулы | 4 |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | перамога (2002) |
Францыя | перамога (2005) |
ЗША | перамога (2005) |
Кубак федэрацый | перамога (2002), 36–19 |
Кубак Хопмана | перамога (2005) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Апошняе абнаўленне: 21 верасня 2016 |
Найвышэйшай пазіцыі ў рэйтынгу — пятай — Даніэла Гантухава дасягнула ў студзені 2003 года пасля выхаду ў чвэрцьфінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Пасля гэтага перамагла яшчэ ў пяці турнірах ЖТА, у тым ліку другі раз на Індыян-Уэлс Мастэрс (2007). У 2008 дайшла да паўфіналу Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, што застаецца яе найлепшым дасягненнем на турнірах Вялікага шлема.
Гантухава — найбольш паспяховая славацкая тэнісістка ўсіх часоў. У чэрвені 2013 пасля перамогі над Лорай Робсан стала 37-й жанчынай Адкрытай эпохі , якая дасягнула 500 перамог за кар’еру[3][4].
Даніэла таксама паспяхова выступае ў парным разрадзе. У 2001 яна разам з Леашам Фрыдлем перамагла на Уімблдане, у 2002 з Кевінам Ульетам — на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, у 2005 — на Адкрытым чэмпіянаце Францыі з Фабрысам Сантаро і на Адкрытым чэмпіянаце ЗША з Махешам Бхупаці, стаўшыся такім чынам усяго пятай тэнісісткай, якая выйграла ўсе турніры Вялікага шлема ў змяшаных парах. Акрамя таго, у 2002 годзе яна дайшла да фіналу Уімблданскага турніру з Кевінам Ульетам і жаночага фіналу Аўстралійскага чэмпіянату з Аранчай Санчэс Вікарыя, у 2006 — да фіналу жаночага Адкрытага чэмпіянату Францыі і ў 2009 — Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (абодва разы — з Ай Сугіямай).
За апошні год Даніэла Гантухава праз траўмы скацілася з 17 пазіцыі (2012) да 48-й. Яе трэнерам з’яўляецца былы іспанскі тэнісіст Эдуарда Нікалас[5].
Крыніцы
правіць- ↑ Player Profile // WTA website
- ↑ Daniela Hantuchová // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Official WTA profile of Hantuchová (10 красавіка 2009).
- ↑ WTA — Maria Sharapova closing in on 500 career wins, Tennis World (13 April 2013)
- ↑ Hantuchova rolls back the years to win Aegon classic . Wimbledon.com (16 чэрвеня 2013). Праверана 1 September 2013.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Даніэла Гантухава
- Жаночая тэнісная асацыяцыя
- Міжнародная тэнісная федэрацыя Архівавана 15 кастрычніка 2013.
- Кубак федэрацыі Архівавана 26 сакавіка 2016.
- Даніэла Гантухава ў сацыяльнай сетцы X