Данііл Восіпавіч Спасовіч

беларускі медык і арганізатар аховы здароўя

Данііл Восіпавіч Спасовіч (руск.: Даниил Осипович Спасович, польск.: Daniel Spasowicz, 1797, Мазыр — 1882, Лэмэшыўка) — беларускі медык, арганізатар аховы здароўя. Кандыдат філасофіі, доктар медыцыны і хірургіі[1].

Данііл Восіпавіч Спасовіч
Дата нараджэння 1797
Месца нараджэння
Дата смерці 18 (30) снежня 1882
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Уладзімір Данілавіч Спасовіч
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

БіяграфіяПравіць

Дзяцінства і адукацыяПравіць

Нарадзіўся ў 1797 годзе ў сям’і дыякана адной з уніяцкіх цэркваў Мінска, звестак пра маці не захавалася[2]. Паходзіў са збяднелага шляхецкага роду герба «Ястрабец»[1]. Паступіў на факультэт фізіка-матэматычных навук Віленскага ўніверсітэта на казённы кошт, скончыў яго кандыдатам філасофіі 29 чэрвеня 1819 года[3]. Пасля гэтага Д. Спасовіч паступіў на медыцынскі факультэт таго ж універсітэта і скончыў яго лекарам 1-га аддзялення ў 1823 годзе[3]. У тым жа годзе, 29 чэрвеня, ён абараніў дысертацыю і атрымаў ступень доктара медыцыны[4].

Прафесійная дзейнасцьПравіць

У 1824 годзе прызначаны павятовым урачом Рэчыцкага павета Мінскай губерні, дзе праслужыў сем гадоў і ў гэты час атрымаў у 1828 годзе ад Віленскага ўніверсітэта званне доктара хірургіі[4][3].

Пад яго кіраўніцтвам ужо ў 1825 годзе Рэчыца мела бальніцу, разлічаную на 25 коек, якая была буйнейшай у ва ўсёй Мінскай губерні[5].

4 сакавіка 1828 года ён прызваны годным звання фізіката або інспектара ўрачэбнай управы[3]. Выдатная праца ў Рэчыцы і здадзеныя экзамены прывяла да даравання залатой табакеркай ад Манарха, а крыху пазней і да павышэння па службе.

У 1831 годзе прызначаны акушэрам мінскай урачэбнай управы. Праз год заняў там жа пасаду інспектара, а з 1836 года складаўся яшчэ ўрачом Мінскага праваслаўнага духоўнага вучылішча[4].

Падчас трэцяй пандэміі халеры(укр.) бел. «за асаблівыя працы, аказаныя падчас бушавання ў 1848 годзе халеры» пасля быў уганараваны ордэнам Св. Ганны 2-й ступені.

У дадатак да інспектарскіх абавязкаў Д. Спасовіч удзельнічаў таксама ў рабоце Мінскага губернскага турэмнага камітэта — па сваёй пасадзе ён аўтаматычна прызначаўся дырэктарам т. зв. 5-га аддзялення гэтага камітэта, якое займалася санітарнымі і медыцынскімі праблемамі месцаў зняволення. З 1844 года ён выконваў абавязкі дырэктара Мінскага дзіцячага прытулку[3].

Непасрэднай медыцынскай практыкай займаўся ў бальніцы Мінскага духоўнага праваслаўнага вучылішча, а з 1840 года стаў штатным урачом Мінскай праваслаўнай духоўнай семінарыі, а яшчэ праз пяць гадоў пачаў выкладаць семінарыстам курс медыцыны. Таксама працаваў у Троіцкай бальніцы(руск.) бел. Мінска[3].

У адстаўку выйшаў у 1864 годзе. Пасля гэтага працягваў жыць у Мінску, але пасля смерці дачкі Леанціны ад халеры, яны з жонкай пераехалі да дачкі Аляксандры ў Махноўку, якая знаходзілася на рацэ Гнілапяць(руск.) бел. бліз мяжы Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губерняў[6]. Праз некалькі гадоў яны пераехалі ў Лэмэшыўку, дзе купіў маёнтак іх сын Уладзімір. Тэафіля Спасовіч памерла 17 верасня 1881 года ва ўзросце 79 гадоў, праз год і месяц, 30 кастрычніка 1882 года[7], не стала і самаго Данііла Спасовіча. З некралога бачна, што медыцынскую практыку ён не спыняў да апошніх дзён.

Навуковая і літаратурная дзейнасцьПравіць

За навуковую дзейнасць Д. Спасовіча ў 1839 годзе Віленскае таварыства ўрачоў прыняло яго ў свой склад у якасці член-карэспандэнта[3]. Надрукаваўшы ў 1851 годзе ў «Medicinische Zeitung Russland’s» (№ 193) свой першы артыкул «Lienitis carbunculosa et carbun culus Sibiricus» («Ліеніт і сібірская язва»), потым, на працягу многіх гадоў, быў сталым супрацоўнікам гэтага выдання[4].

Асобныя творыПравіць

  • «De labroraphia». Diss. inaug. Vilnae, typ. Dioecesanis. 1823. 8° 27. Гл. Józef Bieliński. Cesarskie Towarzystwo Lekarskie Wileńskie, jego prace i wydawnictwa (1805—1864). Warszawa, 1890. S. 335.

Грамадская дзейнасцьПравіць

Па ініцыятыве Данііла Спасовіча 23 снежня 1862 года было заснавана Таварыства мінскіх урачоў. Яно праіснавала ўсяго год, але стварыла прэцэдэнт. Пасля паўторнага адкрыцця таварыства ў 1867 годзе Спасовіч, які ўжо быў у адстаўцы, передаў яму свой збор кніг па медыцыне[8].

Сям’яПравіць

Падчас працы ў Рэчыцы ажаніўся з немкай Феафілай (Тэафілай) Міхайлаўнай Крэйц (1802-81), дачкой Міхаіла Крэйца (Michał Wincenty Kreutz) і Цэцыліі Крэйц, народжанай Аскерка (Cecylia Oskierka). Яго жонка атрымала добрую адукацыю, ведала мовы і «належала да вяршкоў грамадства Міншчыны»[9].

16 студзеня 1829 года ў сям’і нарадзіўся першанец Уладзімір[3].

Паводле фармулярнага спіска, складзенага ў 1859 годзе, і польскага генеалагічнага сайта «Wielka Genealogia Minakowskiego» можна пералічыць наступных іх дзяцей[3]:

  • Уладзімір (16 студзеня 1829 — 26 кастрычніка 1906) — вядомы беларуска-расійска-польскі юрыст, грамадcкі дзеяч, публіцыст, крытык[3]
  • Міхаіл (29 верасня 1834 — 18 верасня 1835)
  • Кіпрыян (25 ліпеня 1836—1917) — пасля атрымання ваеннай адукацыі служыў па пачтовым ведамстве[10], быў жанаты з Наталляй Набароўскай (1850—1922)
  • Аляксандра (17 ліпеня 1837 — не раней за 1909) — жонка адстаўнога маёра Браніслава Гаўсфорта (1819—1903)
  • Леанціна (28 чэрвеня 1842 — 4 жніўня 1867)
  • Адэлаіда (? — 1848)
  • Яўгенія (? — 1833)
  • Яўгенія (? — 1847)
  • Зоф’я (? — 1847)

Сям’я з 1854 года валодала невялікім маёнткам Сціклева непадалёку ад Мінска, фальварак не захаваўся[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Спасович, Даниил Осипович (1797—1882) (руск.) 
  2. Maciej Jankowski. Być liberałem w czasie trudnym: rzecz o Włodzimierzu Spasowiczu. Ibidem, 1996. S.13
  3. 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 Вадим Зеленков. Род Спасовичей в Минске // «Асоба i час». Беларускi бiяграфiчны альманах. — Выпуск 5. — Мiнск: «Лiмарыус». — 2013. — С. 328—344.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Спасович, Даниил Осипович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  5. ЗДРАВООХРАНЕНИЕ РЕЧИЦКОГО РАЙОНА (руск.) 
  6. Janina Kulczycka-Saloni. Wlodzimierz Spasowicz: zarys monograficzny. Warszawa, Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1975. S.12.
  7. Dziennik Poznański nr 267, 1882.
  8. Отчет о действиях Общества минских врачей за первый год существования, составленный президентом общества доктором Н. К. Бергом. Минск, 1868. С. 3.
  9. Janina Kulczycka-Saloni. Na polskich i europejskich szlakach literackich: z pism rozproszonych 1985—1998. Wydział Polonistyki Uniwersytetu Warszawskiego, 2000. S. 452.
  10. Janina Kulczycka-Saloni. Wlodzimierz Spasowicz: zarys monograficzny. Warszawa, Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1975. S.12.

ЛітаратураПравіць

  • Род Спасовичей в Минске / Вадим Зеленков // Асоба і час : беларускі біяграфічны альманах. — 2013.― Вып. 5. ― С. 328―344.
  • Спасович, Даниил Осипович // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.М., 1896—1918.
  • Л. Ф. Змеев(руск.) бел., «Русские врачи-писатели». Вып. I, СПб. 1886 г., тетр. 2, стр. 117.
  • Д. Д. Языков(руск.) бел., «Обзор жизни и трудов покойных писателей». Вып. IV. СПб. 1888 г., стр. 18.
  • «Медицинский Список» на 1840 г., стр. 315; на 1860 г., стр. 359; на 1870 г., стр. 227.