«Дарога» (англ. The Road) — постапакаліптычны раман амерыканскага пісьменніка Кормака Маккарці. Упершыню апублікаваны ў 2006 годзе. Раман апавядае а падарожжы безыменных герояў, бацькі і сына па разбураным невядомым катаклізмам ЗША. Раман быў уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй за мастацкую кнігу ў 2007 годзе. У 2009 годзе па матывах рамана выйшаў фільм, зняты рэжысёрам Джонам Хілкоўтам.

Дарога
The Road
Выданне
Жанр Постапакаліптыка
Аўтар Кормак Мак-Карці
Мова арыгінала Англійская
Дата першай публікацыі 26 верасня 2006
Выдавецтва Alfred A. Knopf
ISBN 0-307-26543-9

Сюжэт правіць

Дзеянне рамана адбываецца праз гады пасля невядомай глабальная катастрофы, магчыма ядзернай вайны, якая разбурыла гарады і стала прычынаю смерці людзей, жывёл і раслін. Галоўныя героі — бацька і маленькі сын, які нарадзіўся ўжо пасля катастрофы. Яны разам пешкі спрабуюць перайсці тэрыторыю колішніх ЗША і выйсці да мора, бо разумець, што не змогуць перажыць зіму ў паўночных шыротах. Яны пакутуюць ад хвароб і голаду. Кантакты з іншымі людзьмі таксама небяспечны, бо шмат з іх з'яўляюцца бандытамі і канібаламі. Маці хлопца згубіўшы ўсялякую надзею, здзейсніла самагубства задоўга да падзей рамана. Бацька хлопца хварэе і кашляе кроўю разумеючы, што павольна памірае. Апошнія надзеі на будучыню сына ён ускладае на падарожжа да мора. Ён увесь час паўтарае сыну «мы добрыя» і «мы нясём агонь» у супрацьвагу страціўшым чалавечае аблічча бандытам. Яны таксама маюць рэвальвер, але толькі з двума патронамі. Бацька таксама спрабаваў навучыць сына карыстацца ім каб не патрапіць у рукі канібалаў. Усе свае рэчы яны перавозяць у вазку з супермаркета.

На сваім шляху яны спаткаюць групу марадзёраў, але адзін з марадзёраў заўважае іх і бацька вымушаны забіць таго стрэлам з рэвальвера. Яны збягаюць ад астатніх марадзёраў кінуўшы амаль усе свае рэчы. Шукаючы ежу бацька з сынам трапляюць у вялікую сядзібу, дзе ў склепе ўтрымліваліся голыя, скалечаныя людзі. Разумеючы, што яны патрапілі ў логава канібалаў, яны ў жаху збягаюць у лес.

Церпячы доўгі час ад голаду ім пашанцавала патрапіць на схаваны бункер з вялізарнымі запасамі ежы, адзежы і іншых рэчаў неабходных для выжывання. Яны застаюцца там на некалькі дзён дзеля таго каб аднавіць свае сілы. Бацька вырашае, што заставацца там даўжэй небяспечна і яны выпраўляюцца ў дарогу загрузіўшы шмат ежы ў новы вазок.

Па дарозе бацьку здаецца, што хтосьці іх пераследуе. Яны хаваюцца і бачаць траіх знясіленых мужчын і цяжарную жанчыну. Пазней бацька з сынам знаходзяць іх лагер з парэшткамі засмажанага немаўляці.

Нарэшце, бацька з сынам выходзяць да мора, дзе знаходзяць старую яхту з харчамі і сігнальнай ракетніцай. Хлопчык пачынае хварэць. Пакуль бацька даглядаў за сынам, іх вазок быў скрадзены. Яны даганяюць злодзея і бацька пагражаючы рэвальверам прымушае злодзея аддаць вазок, а таксама яго вопратку і абутак. Гэты ўчынак вельмі ўзрушыў хлопчыка. Яны беспаспяхова спрабуюць адшукаць таго мужчыну разумеючы, што без вопраткі ён хутчэй за ўсё памрэ.

У адным з гарадоў, бацька быў паранены ў нагу з лука. Рана на назе запаляецца і бацька чуе сябе ўсё горш і ўрэшце памірае. Пасля смерці таты, сын застаецца поруч з бацькам тры дні. Там яго спаткае зычлівы мужчына з сям'ёй, якія забіраюць хлопца з сабою.