Джавані Сабелі
Джавані Сабелі (італ.: Giovanni Sabelli; 23 верасня 1886 — 25 кастрычніка 1917) — італьянскі лётчык-ас, удзельнік Першай Балканскай і Першай сусветнай войнаў.
Джавані Сабелі | |
---|---|
італ.: Giovanni Sabelli | |
Дата нараджэння | 23 верасня 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 кастрычніка 1917 (31 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() ![]() |
Род войскаў | ваенна-паветраныя сілы |
Гады службы | 1912—1917 |
Званне | лейтэнант |
Бітвы/войны |
Першая Балканская вайна Першая сусветная вайна |
Узнагароды і званні |
БіяграфіяПравіць
Раннія гадыПравіць
Джавані Сабелі нарадзіўся 23 верасня 1886 года ў Неапалі ў даволі багатай сям’і[1]. Ён цікавіўся тэхнікай, асабліва маладой, на той момант, авіяцыяй. Пасля Сабелі паступіў на курсы лётчыкаў у Бруклендзе. 30 студзеня 1912 года хлопец атрымаў сертыфікат пілота Каралеўскага аэраклуба. Падчас Першай Балканскай вайны ён паехаў добраахвотнікам у Балгарыю, каб ваяваць супраць турак[2]. Яго прызналі лепшым ваенным лётчыкам Балканскага Саюза[1].
Першая сусветная вайнаПравіць
Калі Італія ўступіла ў Першую сусветную вайну, то Сабелі падахвоціўся на ваенную службу. Нягледзячы на тое, што ён ужо быў ліцэнзаваных пілотам і ветэранам баявых дзеянняў, Сабелі павінен быў прайсці новыя лётныя экзамены. У жніўні 1915 года лётчык здаў як базавыя, так і перадавыя ваенныя экзамены для авіятараў [2]. Пасля здзейсніў азнаямленчыя палёты з Адрыятычным абаронным рэйсам, а затым адправіўся ў Францыю для навучання палётаў на больш сучасных самалётах. У студзені 1916 года Сабелі вярнуўся ў Італію і афіцыйна паступіў на ваенную службу. У верасні яго адпраўляюць ваяваць у Албанію[1][3]. У сакавіку 1917-га лётчыка вярнулі на Італьянскі фронт[2].
10 жніўня 1917 года Сабелі збіў свой першы самалёт[1]. 6 верасня ён змог знішчыць другую варожую машыну. 17 верасня збіў адразу два самалёта, а 29 верасня яму ўдалося дасягнуць адзнакі ў пяць збітых машын[2]. За гэта Сабелі быў прысуджаны Сярэбраны медаль[3].
ГібельПравіць
25 кастрычніка 1917 года Сабелі быў збіты падчас сутыкнення з аўстрыйскай авіяцыяй. Яго цела не было знойдзена. Лётчык Феручыа Ранца, сябар загінулага, пасля здарэння намаляваў яго на ўласным самалёце SPAD S.VII у памяць аб пілоце[2].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Varriale, Paolo. Italian Aces of World War 1. Osprey Pub Co, 2009. ISBN 978-1-84603-426-8