Джамбеціна Чыньяролі

Джамбеціна Чыньяролі (італ.: Giambettino Cignaroli; 4 ліпеня 1706, Верона, Венецыянская рэспубліка — 1 снежня 1770, там жа) — італьянскі жывапісец, які пісаў карціны ў стылі ранняга класіцызму. Заснавальнік дынастыі мастакоў.

Джамбеціна Чыньяролі
італ.: Giambettino Cignaroli
Фатаграфія
Дата нараджэння 4 ліпеня 1706(1706-07-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 снежня 1770(1770-12-01)[1][3][…] (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, графік
Мастацкі кірунак ракако
Уплыў Santi Prunati[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Вероне ў 1706 годзе. Пасля вывучэння рыторыкі ў каледжы езуітаў, захапіўся маляваннем. Навучаўся жывапісу ў майстэрні Сантэ Прунаці, затым у майстэрні Антоніа Балестры, дзе вучыўся разам з П’етра Ратары. У 1728 годзе Чыньяролі адкрыў уласную майстэрню жывапісу. Неўзабаве ў яго з’явіліся шматлікія кліенты і, як следства, замовы на напісанне карцін.

Разам з Ратары ён пераехаў у Венецыю, дзе, даследуючы карціны папярэднікаў, вывучаў досвед Тыцыяна, Паола Веранезэ і Джакама Пальмы Старэйшага. Да свайго вяртання ў Верону, ён жыў і працаваў у Мілане, Парме, Турыне, Балонні і Ферары. Важнымі работамі мастака гэтага перыяду з’яўляюцца палотны ў царкве Сан-Ларэнца ў Брэшыі, у базіліцы Нараджэння Святога Іаана Хрысціцеля ў Лантана-дэль-Гарда, у храмах Бергама і шэрагу іншых гарадоў Ламбардыі. У Эміліі ён стварыў шматлікія творы на сакральныя сюжэты, якія былі замовамі ад манаскіх ордэнаў. Сярод палотнаў таго перыяду шмат алтарных карцін, якія цяпер можна ўбачыць у царкве Санта-Спірыта ў П’ячэнцы, у царкве Сан-Джорджа ў Рэджа, у царкве Сан-Даменіка ў Мадэне, у храмах Пармы і Ферары. Сярод кліентаў мастака былі манархі Саксоніі, Рэчы Паспалітай, Расіі і Іспаніі. Для іспанскай каралевы ім быў створаны манументальны алтар, які цяпер захоўваецца ў Прада. На ім Чыньяролі намаляваў Маці Божую з немаўлём і святымі Люцыяй, Лаўрэнціям, Антоніем Падуанскім, Варварай і Анёлам-Ахоўнікам. Па замове біскупа Брэсананэ мастак напісаў алтарны абраз для сабора яго дыяцэзіі. У базіліцы Святога Марціна ў Альдзана-Ламбарда знаходзіцца яго карціна «Смерць святога Юзафа».

Акрамя рэлігійных сюжэтаў, Чыньяролі пачаў пісаць карціны на гістарычныя тэмы, такія, як «Трыумф Пампонія Секунда на Капітоліі» цяпер у зборы музея Кастэльвекіа ў Вероне. Чыньяролі спрыяў будаўніцтву будынка Акадэміі мастацтваў у Вероне, стаўшы яе першым дырэктарам. Цяпер акадэмія носіць яго імя. Ім таксама быў напісаны шэраг кніг, прысвечаных тэхніцы жывапісу. Даследчыкі адносяць яго стыль да прамежкавага паміж познім рафаэлізмам і раннім класіцызмам.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. BeWeB Праверана 4 лютага 2021.
  3. Gianbettino or Giovanni Battista Cignaroli // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Union List of Artist Names — 2021. Праверана 21 мая 2021.