Джані Інфанціна
Джані Інфанціна (італ.: Gianni Infantino) — 9-ы прэзідэнт ФІФА, займае гэту пасаду з 26 лютага 2016, швейцарский спартыўны функцыянер.
Джані Інфанціна Gianni Infantino | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
2016 — цяперашні час | ||
Папярэднік | Ёзэф Блатэр | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | спартыўны функцыянер | |
Член у | ||
Нараджэнне | 23 сакавіка 1970[1][2][…] (50 гадоў)
| |
Аўтограф | ![]() | |
Узнагароды | ||
БіяграфіяПравіць
Джані нарадзіўся на поўдні Швейцарыі, мае італьянскае паходжанне. Мае дыплом адваката. Свабодна валодае італьянскай, французскай і нямецкай мовамі, акрамя таго ведае англійскую, іспанскую і арабскую мовы.
Да пераходу ў УЕФА Джані Інфанціна працаваў генеральным сакратаром Міжнароднага цэнтра вывучэння спорту (CIES) пры універсітэце Неўшатэле, а раней займаў пасаду дарадцы ў розных футбольных арганізацыях, у тым ліку — у прафесійных лігах Італіі, Іспаніі і Швейцарыі.
У Еўрапейскім футбольным саюзе Інфанціна працуе з жніўня 2000 году, у яго кампетэнцыю ўваходзілі юрыдычныя і камерцыйныя пытанні, а таксама праблемы прафесійнага футбола. З 1 кастрычніка 2009 года і да свайго абрання на пост прэзідэнта ФІФА займаў пасаду генеральнага сакратара УЕФА. Раней займаў пасады намесніка генеральнага сакратара УЕФА і старшыня Упраўлення па прававых пытаннях (2007—2009), выконваючы абавязкі дырэктара-распарадчыка УЕФА (люты — травень 2007), старшыня Аддзела юрыспрудэнцыі і ліцэнзавання УЕФА (студзень 2004—2007).
26 лютага 2016 года абраны прэзідэнтам ФІФА, набраўшы ў другім туры галасавання 115 галасоў з 207 магчымых[4][5].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Gianni Infantino / FIFA — 2016. Праверана 26 лютага 2016.
- ↑ http://duckduckgo.com/1/c/Swiss_businesspeople
- ↑ Giovanni Vincenzo Infantino // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gianni Infantino elected FIFA President
- ↑ Новым прэзідэнтам ФІФА абралі Інфанціна. Украінскія навіны. ukranews.com (26 лютага 2016).