Джон Хоўард Нортрап
Джон Хоўард Нортрап (англ.: John Howard Northrop; 5 ліпеня 1891, Ёнкерс, штат Нью-Ёрк — 27 мая 1987, Вікенбург, штат Арызона) — амерыканскі біяхімік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1946, разам з Дж. Самнерам).
Джон Хоўард Нортрап | |
---|---|
англ.: John Howard Northrop | |
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1891[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 мая 1987[3][4][…] (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, біяхімік, навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Jacques Loeb[d] і Томас Хант Морган |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНортрап нарадзіўся ў сям’і заолага і выкладчыка Калумбійскага ўніверсітэта. Яго маці Аліса Нортрап працавала настаўнікам батанікі ў Хантэр-каледжы, бацька памёр у лабараторыі падчас выбуху за два тыдні да нараджэння Джона.
Скончыў Калумбійскі ўніверсітэт у 1912 годзе, з 1915 доктар філасофіі там жа. У 1916—1961 гадах працаваў у Ракфелераўскім інстытуце медыцынскіх даследаванняў. Падчас Другой сусветнай вайны, ён праводзіў даследаванні для арміі ЗША ў галіне вытворчасці ацэтону і этанолу шляхам ферментацыі. Пасля гэтая праца прывяла да вывучэння ферментаў.
У 1917 годзе ажаніўся з Луізай Уокер, у яго было двое дзяцей: сын Джон стаў акіянографам, і дачка Аліса, якая выйшла замуж за лаўрэата Нобелеўскай прэміі Фрэдэрыка Робінса. У 1987 годзе Нортрап скончыў жыццё самагубствам.
Зноскі
- ↑ John Howard Northrop // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ John Howard Northrop // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/419986/John-Howard-Northrop
- ↑ http://www.nndb.com/lists/034/000106713/
- ↑ Brock W. Northrop, John Howard — 2001. — doi:10.1038/NPG.ELS.0002891
- ↑ а б John Howard Northrop // Encyclopedia.com — Gale.
- ↑ http://biography.yourdictionary.com/john-howard-northrop
- ↑ Astrodatabank
- ↑ John Howard Northrop // Nobel Prize winners by year