Джэймс Бэтчэлер Самнер

Джэймс Бэтчэлер Са́мнер[8] (англ.: James Batcheller Sumner; 19 лістапада 1887, Кантон, штат Масачусетс — 12 жніўня 1955, Бафала, штат Нью-Ёрк) — амерыканскі біяхімік. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Амерыканскай акадэмік мастацтваў і навук.

Джэймс Бетчэлер Самнер
англ.: James Batcheller Sumner
Дата нараджэння 19 лістапада 1887(1887-11-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 жніўня 1955(1955-08-12)[3][1][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Charles Sumner[d][6]
Маці Elizabeth Rand Kelly[d][6]
Род дзейнасці біяхімік, вірусолаг, хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Otto Folin[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт (1910). Доктар філасофіі (1914). У 1914—1929 гадах выкладаў біяхімію ў Карнельскім універсітэце (Ітака, штат Нью-Ёрк, ЗША); з 1929 года дырэктар лабараторыі хіміі ферментаў там жа.

Асноўныя працы

правіць

Працы па прэпаратыўнай хіміі бялкоў і ферментаў, упершыню вылучыў крышталічны фермент (урэазу), давёўшы бялковую прыроду ферментаў.

Нобелеўская прэмія

правіць

Нобелеўская прэмія па хіміі (1946, сумесна з У. Стэнлі і Дж. Нортрапам).

Зноскі

  1. а б James Batcheller Sumner // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. James B. Sumner // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Самнер Джеймс Бетчеллер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в г д е ё Guggenheim Fellows database
  5. James Batcheller Sumner // Find a Grave — 1996. Праверана 28 чэрвеня 2024.
  6. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  7. NNDB — 2002.
  8. БелЭн 2002.

Літаратура

правіць