Джон Хэй (езуіт)
Джон Хэй (1546 — 21 мая 1607) — шатландскі езуіт, выкладчык філасофіі Віленскага ўніверсітэта.
Джон Хэй | |
---|---|
Дата нараджэння | 1547[1] |
Дата смерці | 1607[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | каталіцкі святар, каталіцкі тэолаг, выкладчык універсітэта |
Месца працы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1546 годзе ў графстве Файфшыр. Уступіў у ордэн езуітаў у Рыме 25 студзеня 1565 або 1566 года. Вучыўся разам з святым Станіславам Косткай. З 1570 па 1575 гады быў выкладчыкам Віленскага ўніверсітэта[3]. У 1576 годзе ён наведаў Страсбург, каб паправіць здароўе, і ў той жа час прыняў удзел у дыспуце, які праводзіўся ў пратэстанцкай акадэміі. Пасля яму ўдалося пранікнуць ў Шатландыю, дзе яго прысутнасць выклікала вялікі перапалох сярод прэсвітэрыянскіх святароў. Прыкладна ў 1581 годзе ён быў прызначаны прафесарам багаслоўя ва Універсітэце Турнона ў Францыі, дзе ён таксама быў дэканам факультэта мастацтваў. У апошнія дні свайго жыцця Хэй быў прызначаны рэктарам каледжа ў Латарынгіі, дзе і памёр 21 мая 1607 года.
Зноскі
- ↑ а б Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 25 снежня 2023.
- ↑ 4 старонка