Кароль Джофры Бара́тэан (англ.: Joffrey Baratheon) — персанаж з цыклу «Песня Лёду і Агню» амерыканскага пісьменніка-фантаста Джорджа Марціна, кароль Вестэраса, старэйшае дзіця, народжанае ў шлюбе Роберта Баратэана і Серсеі Ланістэр, брат Мірцэлы і Томена.

Выгляд і характар правіць

Высокі[1][2], зялёнавокі, светлавалосы, добра складзены з капрызной складкай поўных вуснаў[2] юнак атрымаў у спадчыну найгоршыя рысы характару маці, роднага бацькі і дзеда, валодаў благім характарам, быў капрызным[3], славалюбівы, маладушны, неміласэрны, хлуслівы[4], акрамя гэтага, выяўлены садыст[5].

Паходжанне правіць

Сапраўдным бацькам усіх дзяцей, народжаных Серсеяй, быў яе брат Джэймэ Ланістэр, хоць усе дзеці, у тым ліку і Джофры, лічылі сваім бацькам караля Роберта Баратэана. На працягу сагі складаецца ўражанне, што благое выхаванне Джофры і яго абсалютная непадрыхтаванасць да кіравання дзяржавай звязаны з наплявальніцкім стаўленнем да яго яго бацькі Роберта Баратэана і пастаяннымі саступкамі маці.

Джон Арэн, правіца Караля Роберта Баратэана, звярнуў увагу на тое, што ўсе дзеці, народжаныя Серсеяй, успадкавалі ад яе зялёныя вочы і светлыя валасы, у той час як усе бастарды караля нараджаліся чарнавалосымі і сінявокімі, зрэшты, як гэта заўсёды здаралася ў родзе Баратэанаў, мяркуючы па даследаваннях Джона Арэна.

Падзеі правіць

Гульня прастолаў правіць

Калі кароль са сваім дваром адправіліся ў Вінтэрфел, каб прапанаваць пасаду правіцы Эдарду Старку, было вырашана заключыць саюз паміж дамамі: адбыліся змовіны паміж Джофры Баратэанам і Сансай Старк[6].

Калі Джофры пачуў, што яго бацька, Роберт, лічыць міласэрным забіць Брана Старка, які зваліўся з даху, але па-ранейшаму жывога, прынц купіў наёмнага забойцу, каб здзейсніць «акт міласэрнасці», як ён думаў. Аднак замах сарваўся, і пазней падазрэнне пала на Тырыяна Ланістэра і вылілася ў канфлікт паміж дзвюма Вялікімі дамамі, Старкамі і Ланістэрамі.

На зваротным шляху ў Каралеўскую Гавань, Джофры і Санса забаўляліся верхавой яздой[7], калі заспелі Ар'ю Старк, якая гуляла з цацачнымі мячамі разам са сваім сябрам прастачынай Мікам. Джофры, які да таго ж быў тады п’яны выклікаў Міку на паядынак, але Ар'я, абараняючы Міку, напала на прынца і стукнула яго драўляны мячом. Раз'юшыўшыся, ён напаў на Ар'ю з сапраўднай зброяй у руках і пагнаў яе па лесе, пакуль на яго не напала Німерыя і не ўкусіла за руку. Апынуўшыся каля маці, Джофры сказаў ёй, што Ар'я і Міка напалі на яго, і білі дубінкамі, а потым спусцілі на яго ваўка [8]. У канчатковым выніку, Ар'я прагнала Німерыю, каб выратаваць ёй жыццё, а Лэдзі, лютавоўк Сансы, быў пакараны смерцю Эдардам Старкам, як таго пажадаў кароль Роберт Баратэан.

Пасля гэтага Джофры не бачыўся з Сансай аж да Турніру Правіцы; тады ён быў ветлівы, і Санса неадкладна прабачыла яго[9].

Адшукваючы забойцаў Джона Арэна, Эдард Старк зразумеў, што дзеці Серсеі былі бастардамі, народжанымі ў інцэсце. Абараняючы сваіх дзяцей, Серсея арганізавала забойства Роберта. На божай пасцелі кароль напісаў завяшчанне, паводле якога апекуном яго дзяцей і часовым кіраўніком Вестэраса станавіўся Эдард Старк, аднак Серсея парвала завяшчанне, і Старк быў арыштаваны як здраднік.

Джофры быў каранаваны як Джофры I Баратэан [10]. Эдарда Старка прывялі на суд, і хоць Джофры абяцаў Сансе быць літасцівым да яе бацькі, сваім указам як караля ён прысудзіў экс-правіцу да пакарання смерцю шляхам адсячэння галавы, і прымусіў сваю нявесту глядзець на гэта. Гэты неабдуманы загад, аддадзены супраць волі маці і ўсяго савета, паслужыў дадатковым штуршком да грамадзянскай вайны, якая ўвайшла ў гісторыю як Вайна Пяці Каралёў.

Бітва каралёў правіць

Непрадказальны і жорсткі Джофры, якім было цяжка кіраваць, здабыў нянавісць у свайго народа. Так, ён загадаў разагнаць жабракоў, якія прыйшлі да брамы Чырвонай Крэпасці прасіць ежы[11], а падчас праводзін Мірцэлы ў Дорн ледзь не быў забіты раз'юшаным натоўпам[12].

Пакуль прызначаны Правіцай[10] Тайвін Ланістэр ваяваў з войскамі Роба Старка, у дапамогу маладому каралю як часовы Правіца прыбыў яго дзядзька Тырыян Ланістэр. Тырыян не меў асаблівай любові да жорсткага пляменніка і спыняў кожны раз па магчымасці здзекаванні, якія цярпела ад свайго жаніха Санса. Так, пасля перамогі Роба пры Окскрасе, недалёка ад Уцёса Кастэрлі, Джофры загадаў збіць Сансу, пакуль не ўмяшаўся Тырыян. Акрамя таго, Джофры загадаў сіру Мерыну біць Сансу кожны раз, калі яна выклікае ў караля раздражненне[13], а аднойчы загадаў распрануць яе, але Тырыян забараніў яму рабіць гэта, і Джофры больш не спрабаваў паўтарыць загад, хоць і заявіў, што Санса ў любым выпадку падзеліць з ім, Джофры, ложа.

Падчас аблогі Каралеўскай Гавані Джофры ўзяў камандаванне над трыма катапультамі, але маці вярнула яго ў замак, які ён не пакінуў да канца бою[14]. Калі дзякуючы ўмяшанню Мейса Тырэла войскі Станіса Баратэана былі разбіты, было вырашана заключыць шлюб паміж Джофры і Маргеры Тырэл, у той час як заручыны з Сансай былі разарваны, паколькі «нядобра каралю жаніцца з дачкой і сястрой здраднікаў»[15].

Бура мячоў правіць

Калі Джофры пачуў пра Чырвонае Вяселле, ён запатрабаваў, каб яму даставілі галаву забітага Роба Старка. Акрамя таго, ён прапанаваў быць бязлітаснымі да мяцежных лордаў Поўначы і Рачных Земляў. Калі лорд Тайвін паспрабаваў запярэчыць, Джофры заявіў, што ён баязлівец і адседжваўся ў сябе ва Уцёсе, пакуль яго бацька выйграў вайну ў Бітве на Трызубцы. Гэта рэзкае выказванне справакавала канфлікт караля і правіцы. Тайвін збіраўся падаць Джофры добры ўрок[16].

На вяселле Джофры і Маргеры лорд Тайвін падарыў каралю меч з валірыйскай сталі (перакаваны з Лёду Неда Старка), які Джофры назваў Удовін Плач. Падораную Тырыянам кнігу «Жыццё чатырох каралёў» ён пасек сваім новым мячом і загадаў карліку падарыць новы падарунак, чым вельмі яго раззлаваў. Калі Адам Марбранд папярэдзіў Джофры, што трэба быць асцярожным з валірыйскай сталлю, той заявіў, што яму гэта не ў навінку: гэта можа быць намёкам на тое, што за замахам на Брана ў Вінтэрфеле з дапамогай кінжала з валірыйскай сталі стаіць менавіта Джофры.

Падчас вясельнага банкету, Джофры быў атручаны ядам[17]. Падазрэнне ўпала на Тырыяна і яго маладую жонку Сансу, хоць пазней Мезенец у гутарцы з Сансай назваў сябе і Алену Тырэл. Таксама ёсць версія, што да забойства (атручвання) Джофры прыклалі руку Безаблічныя, бо Мезенец мае сувязі з Браавасам.

Зноскі

  1. Джон Сноу і Роб Старк былі на два гады старэйшыя, але саступалі прынцу ў росце
  2. а б Гульня прастолаў, Джон I
  3. Пра што гаворыць тое, што з капрызу ён адмовіўся памілаваць Эдарда Старка, што тым самым справакавала Поўнач на вайну.
  4. Эпізод з Німерыяй, лютаваўчыцай Ар'і, і Лэдзі, лютаваўчыцай Сансы.
  5. Стаўленне да Сансы, ранейшай нявесты.
  6. Гульня прастолаў, Эдард I
  7. Гульня прастолаў, Санса I
  8. Гульня прастолаў, Эдард III
  9. Гульня прастолаў, Санса II
  10. а б Гульня прастолаў, Санса V
  11. Бітва каралёў, Санса II
  12. Бітва каралёў, Тырыян IX
  13. Гульня прастолаў, Санса VI
  14. Бітва каралёў, Тырыян XIII
  15. Бітва каралёў, Санса VIII
  16. Бура мячоў, Тырыян VI
  17. Бура мячоў, Тырыян VIII

Спасылкі правіць