Роб Старк (англ.: Robb Stark) па мянушцы Малады Воўк — персанаж з цыклу «Песня Лёду і Агню» амерыканскага пісьменніка-фантаста Джорджа Марціна, старэйшы сын Эдарда Старка і Кейтылін Талі, спадчыннік бацькі. Старэйшы брат Сансы, Ар'і, Брана і Рыкана Старка, адзінакроўны брат Джона Сноу. Яго лютавоўк — Шэры Вецер. Як і ўсё Старкі гэтага пакалення — варг[1], яго лютавоўк Шэры Вецер суправаджаў Роба на вайне і ўдзельнічаў разам з ім у баях. Роб атрымаў у спадчыну выгляд маці і яе сваякоў Талі — дужы целасклад, рудыя валасы, блакітныя вочы; аднак ён выгадаваны ў паўночных традыцыях і такі ж верны сваім абавязку і гонару, як і бацька. На момант з'яўлення ў апавяданні яму чатырнаццаць гадоў.

Па ходзе «Гульні прастолаў» падзеі ў Каралеўскай Гавані вымусілі Роба склікаць сцягі і выступіць з арміяй на поўдзень. Пасля шэрагу гучных перамог і з пачаткам міжцарства ў краіне прыхільнікі Роба Старка абвясцілі яго Каралём Поўначы і Трызубца, і ў далейшым Роб ваяваў за незалежнасць паўночных абласцей краіны.

Выгляд і хракатар правіць

Роб пайшоў у маці: светлая скура, руда-каштанавыя валасы і сінія вочы Талі з Рыверана. Ён быў мускулісты, светлавалосы, дужы і надзейны.[2]

У 15 гадоў узваліўшы на сябе цяжар кіравання Поўначчу, Роб Старк паказвае цвёрдасць характару, сілу волі і маральныя прынцыпы, якім быў дакладны яго бацька. Сапраўдны сын свайго бацькі, ён быў сапраўдным Старкам па духу, нажаль, як у добрых якасцях, так і ў недахопах. Розум і вайскаводніцкі нюх спалучаўся ў ім з недальнабачнасцю рашэнняў і недахопам мастацтва дыпламатыі.

Біяграфія правіць

Як старэйшага сына і спадчынніка свайго бацькі, Роба з дзяцінства рыхтавалі да ролі лорда Вінтэрфела. Мейстар Лювін вучыў яго навукам, а майстар над зброяй сір Родрык Касель таму, як трымаць меч.

Чатырнаццацігадовы Роб прысутнічаў пры пакаранні смерцю дэзертыра па імі Гарэд, які ўцёк з Начнога Дазору і запэўніваў, што на іх групу разведчыкаў напалі Іншыя. Ніхто не паверыў яму і таму лорд-бацька Роба Эдард Старк пакараў смерцю палоннага. Роб палічыў, што дэзертыр памёр годна. Пазней, калі іх група знайшла мёртвую лютаваўчыцу і яе яшчэ жывое нашчадства, Роб быў адным з тых, хто стаяў за захаванне жыцця шчанюкам. Яму, Брану і Джону Сноу ў выніку ўдалося ўгаварыць Эдарда Старка не забіваць шчанюкоў, а пакінуць іх сабе.[2]

Вайна Пяці Каралёў правіць

Пасля арышту лорда Эдарда і нападаў на ўладанні яго сваякоў па маці Талі, Роб склікае сцягі і ідзе на поўдзень да Рова Кейлін. Пачынаецца Вайна Пяці Каралёў.

На чале дваццацітысячнай арміі Роб спяшаецца на дапамогу бацьку свайго маці Хостэру Талі ў Рыверан, абложаны войскамі Ланістэраў. Для гэтага ён быў вымушаны заключыць саюз з Уолдэрам Фрэем, лорд Пераправы падаваў яму сваю армію і адкрываў прамую дарогу на поўдзень, наўзамен Роб абяцаў ажаніцца з адной з дзяўчын яго дому. Падзяліўшы сваё войска і адправіўшы пяхоту пад камандаваннем Русэ Болтана затрымаць войскі Тайвіна Ланістэра, якія рухаліся насустрач, Старк перапраўляецца праз Трызубец і хуткім маршам падыходзіць да Рыверана.

З дапамогай свайго стрыечнага дзеда Брындэна Чорнай Рыбы, Робу ўдаецца незаўважаным падысці да Рыверана. Хітрасцю ён выманьвае войскі Джэймэ Ланістэра пад кроны Шапталага Лесу і разбівае іх, пры гэтым сам Джэймэ быў узяты ў палон. Пасля ён здымае аблогу з Рыверана, разбіўшы астатняе войска Ланістэраў, якое праўзыходзіла ў колькасці, але было падзелена водамі Трызубца і не чакала нападу.

Вызваліўшы большую частку Рачных Земляў і атрымаўшы каштоўнага палоннага, якога ён планаваў абмяняць на свайго бацьку, Роб, здавалася, дасягнуў тых мэт для якіх ён пачаў вайну. Тым больш страшным ударам для яго стала вестка пра пакаранне смерцю лорда Эдарда. Цяпер новы лорд Вінтэрфела апынуўся перад маральнай дылемай: ён не мог заключыць мір і прызнаць каралём забойцу свайго бацькі, аднак, не мог і падтрымаць прэтэнзіі Станіса і Рэнлі Баратэанаў, паколькі шчыра лічыў Джофры законным кіраўніком Вестэраса. Выхад ён знайшоў у прапанове сваіх васалаў абвясціць сябе новым Каралём Поўначы і Трызубца.

У Рыверане сярод сцяганосцаў Старкаў і Талі Роб карануе сябе і абвяшчае аддзяленне Поўначы і Трызубца ад Сямі Каралеўстваў. Адсюль жа ён пасылае лісты і ганцоў з дыпламатычнымі місіямі ў Каралеўскую Гавань, на Пайк, Арлінае Гняздо і ў лагер да караля Рэнлі. Аднак яго дыпламатыя трывае крах — Жалезны Трон адпрэчвае прапанову міру на ўмовах Старка, Даліна Арэн застаецца нейтральнай, Бейлан Грэйджай у адказ на прапанову саюза наносіць удар у спіну, толькі Рэнлі некаторы час разважае пра магчымасць саюза, перш чым загінуць ад рукі свайго брата. Акрамя таго Роб дапушчае сур'ёзную памылку, адпусціўшы дамоў Тэона Грэйджая. На папрок маці ён адказаў, што Тэон яго сябар і ён і так правёў паўжыцця ў закладніках.

Не затрымоўваючыся доўга ў Рыверане, Роб абыходзіць умацаванні Залатога Зуба і раптам з'яўляецца каля Окскраса, побач з лагерам войска Стафарда Ланістэра, пад покрывам ночы ён атакуе і атрымлівае чарговую перамогу. Яго армія пачынае руйнаваць Заходнія Зямлі.

Падчас штурму замка Крэг Роб атрымлівае лёгкую рану, за ім заляцаецца маладая дачка лорда Гавена Вестэрлінга — Джэйн. Тады ж Роб атрымлівае вестку пра здраду Тэона — узяцце Вінтэрфела і смерць сваіх малодшых братоў. Ён знаходзіць суцяшэнне ў Джэйн і жэніцца на ёй, парушыўшы тым самым слова дадзенае Уолдэру Фрэю, саюз з ім быў разарваны[3].

Роб жадаў заманіць войска Тайвіна Ланістэра на захад і там, нарэшце, даць яму бітву на выгоднай для сябе пазіцыі. Аднак, гэтым планам не наканавана было здзейсніцца, лорд Тайвін накіраваўся на поўдзень, дзе заключыўшы саюз з Тырэламі атрымаў перамогу над Станісам Баратэанам у бітве на Чарнаводнай. У дадатак вярнуўшыся ў Рыверан Старк даведаўся пра тое, што лэдзі Кейтылін вызваліла Джэймэ Ланістэра. Ён прабачыў яе, але гэта падзея выклікала мяцеж Карстаркаў. Роб быў вымушаны прысудзіць да смерці Рыкарда Карстарка і ўласнаручна пакараць смерцю яго. Але страшней відавочнай здрады Карстаркаў была тайная Русэ Болтана. Яе вынікам стала паражэнне паўночнікаў у бітве каля Змрочнага Дола і ў бітве пры Вінтэрфеле. Васалы юнага караля здрадзілі яму, ён не меў саюзнікаў, быў адрэзаны ад дому і быў вымушаны весці вайну на два франты супраць ворагаў, які колькасна праўзыходзілі яго войска. Роб з гаркатой прызнаваўся маці, што ён выйграе бітвы, але прайгравае вайну.

Карыстаючыся часавым зацішшам у вайне, Роб вырашыў вярнуцца на Поўнач і выбіць жалезнанароджаных з занятых імі тэрыторый. Але для гэтага трэба было аднавіць саюз з Фрэямі. Каб загладзіць страты, нанесены гонару дому Фрэяў, Эдмур Талі згаджаецца ажаніцца на дачцэ лорда Уолдэра замест Роба. Войска паўночнікаў накіравалася ў Блізняты, прама ў пастку расстаўленую Тайвінам Ланістэрам, Русэ Болтанам і Уолдэрам Фрэем. Характэрна, што дар багоў — Шэры Вецер двойчы спрабаваў папярэдзіць Роба пра небяспеку: спачатку напаўшы на Рольфа Спайсера, а затым адмовіўшыся ўваходзіць у Блізняты, але Роб апынуўся глухім да голасу багоў.

Кароль Поўначы і Трызубца Роб Старк і большая частка яго арміі былі здрадліва забіта на Чырвоным Вяселлі. Ворагі доўга здзекаваліся над яго целам, яны адрэзалі яму галаву і прышылі на яе месца галаву яго лютаваўка Шэрага Ветру.

Экранізацыя правіць

Ролю Роба Старка ў серыяле «Гульня прастолаў» выканаў акцёр Рычард Мадэн. Як і большасць іншых персанажаў, у серыяле Роб старэйшы — яму напачатку апавядання сямнаццаць гадоў, а не чатырнаццаць, як у кнізе.

Зноскі

  1. Паводле інфармацыі ад Марціна, дадзенай у 2007 годзе
  2. а б Гульня прастолаў, Бран I
  3. невядома хто настаяў на вяселлі. Цалкам магчыма, што гэта былі маці Джэйн Сібіла Спайсер і яе брат Рольф, якія імкнуліся выслужыцца перад Тайвінам Ланістэрам.

Спасылкі правіць