Лорд Та́йвін Ланістэр (англ.: Tywin Lannister) — глава дому Ланістэраў, лорд Уцёса Кастэрлі, Шчыт Ланіспарта і Захавальнік Захаду. Тайвін — адзін з наймагутных лордаў Сямі Каралеўстваў і, без сумневу, самы багаты. Глава дому Ланістэраў — халодны, цвёрды і ашчадны чалавек, які ўмеў падпарадкоўваць сабе атачэнне, бліскучы стратэг, які пралічвае намеры праціўнікаў на шмат хадоў наперад. На момант з’яўлення ў апавяданні Тайвіну амаль шэсцьдзесят гадоў.

Тайвін шмат гадоў служыў правіцай каралю Эерысу II Таргарыену, аднак пазней з ім пасварыўся і нават ваяваў супраць яго ў паўстанні Баратэана, хоць і далучыўся да мяцежнікаў на самым апошнім этапе. Кароль Роберт Баратэан жанаты з дачцэ Тайвіна, Серсеі Ланістэр, і лорд Тайвін з’яўляецца не толькі цесцем караля, але і галоўным крэдыторам кароны — казна павінна яму мільёны залатых.

Сям'я правіць

Тайвін — старэйшы сын папярэдняга лорда Уцёса Кастэрлі, Тытаса Ланістэра. У сям'і Тытаса было пяцёра дзяцей: сам Тайвін, яго браты Ківан, Тайгет і Герыён, і сястра Джэнна. Тайвін быў жанаты з сваёй кузінай Джаан Ланістэр, у шлюбе з якой стаў бацькам блізнят Серсеі і Джэймэ, а таксама карліка Тырыяна.

Асоба правіць

Без малога шасцідзесяцігадовы Тайвін — адзін з самых уладных і харызматычных лідараў Сямі каралеўстваў, які ўмее падпарадкоўваць сабе людзей і будаваць стратэгічныя планы на шмат хадоў наперад. Устаўшы ў маладосці на чале дому Ланістэраў, Тайвін здолеў аднаасобна аднавіць высокае становішча і дабрабыт свайго дому, прэстыж якога пацярпеў за час кіравання бацькі Тайвіна — лорда Тытаса Ланістэра. З тых часоў глава роду прыклаў усе высілкі для падтрымання аўтарытэту і ўмацаванню ўлады свайго дому. Казачнае багацце Тайвіна і яго здольнасць адшукваць усе новыя крыніцы даходаў спарадзіла жарт, які часта патараецца ў жыцці, але не пры самым Тайвіне, пра тое, што лорд Тайвін нават спаражняецца золатам.

Тайвін душы не чуў у сваёй жонцы, Джаане Ланістэр. Пагаворвалі, што лорд Тайвін у сваю бытнасць правіцай пры каралі Эерысе II кіраваў Сям'ю Каралеўствамі, а лордам Тайвінам кіравала Джаана. Ён таксама любіў сваіх дзяцей-блізнят, Джэймэ і Серсею, але ставіўся з пагардай да свайго другога сына Тырыяна з-за смерці сваёй жонкі. Лічылася, што пасля смерці лэдзі Джааны пры нараджэнні Тырыяна Тайвін Ланістэр ніколі больш не ўсміхаўся.

Як чалавек Тайвін Ланістэр — вельмі разумны, вельмі напышлівы, вельмі прагны, стрыманы, жорсткі і бязлітасны, які ніколі не забывае крыўды і сляпы да ўсяго, што не адпавядае яго ідэалам. Але пры ўсім сваім розуме ён мала ацэньвае ўсе наступствы сваіх дзеянняў. Асноўнай яго марай было ўзвышэнне свайго дому і дынастыя — якая будзе кіраваць тысячы гадоў. Тайвін Ланістэр мае шмат агульнага з іншым былым правіцай — сірам Ота Хайтаўэрам.

Выгляд правіць

Нягледзячы на немалады ўзрост, Тайвін усё яшчэ дужы, здаровы мужчына з шырокімі плячамі і плоскім жыватом. Пачаўшы лысець, ён стаў галіць галаву дагала. Акрамя таго, ён голіць вусы і бараду, але носіць густыя бакенбарды, якія пакрываюць яго шчокі да самых вушэй. Вочы ў яго бледна-зялёныя з залатымі крапінкамі.

На вайне Тайвін носіць раскошныя, хоць і не занадта практычныя, даспехі, пакрытыя пурпурной эмаллю і золатам, з велізарным залатым плашчом, які пакрывае круп і заднія ногі каня[1].

Біяграфія правіць

Юнацтва правіць

Бацька Тайвіна, Тытас Ланістэр, хоць і захоўваў тытулы вярхоўнага лорда Заходніх земляў, быў слабым кіраўніком, які лёгка ішоў на саступкі. Тайвін нават у дзяцінстве адкрыта спрачаўся з бацькам. Калі ў 252 годзе Уолдэр Фрэй выпрасіў у лорда Тытаса руку яго дачкі Джэнны, малодшай сястры Тайвіна, для свайго другога сына Эмана, няроўным шлюбам былі абураны многія, але толькі дзесяцігадовы Тайвін адкрыта выказаўся супраць яго. Хлопчык змог увагнаць бацьку ў чырвань, а Уолдэра Фрэя ў дрыжыкі — што, зрэшты, не перашкодзіла шлюбу адбыцца[2].

Праз некалькі гадоў, калі Тытас вырашыўся пасадзіць пад варту самага непакорлівага свайго сцяганосца, — лорда Тарбека, жонка апошняга, Элін Рэйн, захапіла ў закладнікі траіх Ланістэраў, уключаючы Стафарда, пляменніка лорда Тытаса і стрыечнага брата Тайвіна. Тайвін параіў бацьку пакараць смерцю Тарбека і вярнуць жонцы яго цела рассечаным на тры кавалкі — па адным за кожнага закладніка. Тытас не адважыўся пайсці на такі крок і адпусціў зняволенага[3].

У 262 годзе Тарбекі сумесна з іншым заходнім домам, Рэйнамі з Кастамерэ, паднялі ўжо адкрытае паўстанне супраць свайго сюзерэна. Тайвін, яшчэ не быўшы лордам, асабіста ўзяўся за яго прыгнечанне і пакараў мяцежнікаў з надзвычайнай жорсткасцю, знішчыўшы непакорлівыя дамы да апошняга чалавека і разбурыўшы іх замкі; пра гэта была складзена знакамітая песня «Рэйны з Кастамерэ». Жорсткасць расправы над мяцежнікамі была дэманстратыўнай — пасля яе ніхто ў Заходніх землях не адважваўся выступаць супраць свайго сюзерэна[4]. Калі лорд Фарман праз некалькі гадоў паспрабаваў праявіць сваволле, яму замест ліста быў дасланы ад Тайвіна спявак з лютняй, які выканаў «Рэйны з Кастамерэ». Гэты змрочны напамінак пра лёс папярэднікаў вельмі напалохаў лорда Фармана, і ён «выправіўся»[5].

Правіца караля правіць

У год, калі ўзыйшоў на прастол малады кароль Эерыс II Таргарыен, уразіўшыся здольнасцямі спадчынніка Уцёса Кастэрлі, прызначыў дваццацігадовага Тайвіна сваім правіцай; на гэтай пасадзе Тайвін заставаўся на працягу двух дзясяткаў гадоў. Выбар апынуўся ўдалым: Тайвін паказаў сябе здольным і праніклівым кіраванцам, які прынёс краіне дваццаць гадоў міру і дабрабыту. Асабліва дзівіліся яго здольнасці знаходзіць золата ўсюды, дзе толькі можна.

Тайвін ажаніўся са сваёй стрыечнай сястрой Джаанай Ланістэр, якую вельмі кахаў; у 266 годзе ў яе нарадзіліся блізняты — Серсея і Джэймэ. У дзіцячыя гады Серсеі і Джэймэ ён увесь час жыў у Каралеўскай Гавані, пры двары караля Эерыса[6].

У 267 годзе лорд Тытас, бацька Тайвіна, памёр ад разрыву сэрца, падымаючыся ў пакоі сваёй палюбоўніцы. Гэта палюбоўніца, дачка свечачніка, карысталася велізарнай уладай пры двары Ланістэраў: не быўшы замужам за лордам Тытасам, яна папіхала слугамі і нават гаварыла ад імя лорда, калі яму нядужылася[7]. Пасля смерці бацькі Тайвін наведаў ва Уцёс Кастэрлі, каб прыняць тытул лорда, і знайшоў, што дачка свечачніка носіць сукенкі і каштоўнасці памерлай маці Тайвіна. Паводле слоў Серсеі Ланістэр, Тайвін сарваў з палюбоўніцы бацькі ўсё да апошняй ніткі, і яе два тыдні вадзілі голай па вуліцах Ланіспарта, прымушаючы казаць кожнаму сустрэчнаму мужчыну, што яна «зладзейка і распусніца»[6].

У 278 годзе Тайвіну зноў прыйшлося душыць мяцеж — паўстанне Змрочнага Дола. Пакуль кароль Эерыс знаходзіўся ў палоне ў паўстанцаў, Тайвін з вялікім войскам мог толькі трымаць Змрочны Дол у аблозе, але калі сір Барыстан Селмі здолеў выратаваць караля, мяцеж быў жорстка падушаны.[8].

Разрыў з Эерысам і паўстанне Роберта правіць

Цеснае сяброўства караля і правіцы паступова давала трэшчыну за трэшчынай. У 276 годзе на турніры ў Ланіспарце Эерыс нанёс Тайвіну сур'ёзную абразу, адмовіўшыся заручыць свайго сына, кронпрынца Рэегара, з дачкой Тайвіна Серсеяй. Па загадзе Эерыса быў скалечаны сір Ілін Пейн, рыцар з Заходніх земляў, які ў той час займаў пасаду капітана гвардыі Ланістэраў; калі ён неасцярожна пахваліўся, што дзяржавай замест караля кіруе лорд Тайвін, Эерыс загадаў вырваць Пейну язык[9].

У 281 годзе Эерыс паведаміў Тайвіну пра тое, што прызывае пятнаццацігадовага Джэймэ Ланістэра ў рыцары Каралеўскай Гвардыі. Угневаны Тайвін пад нейкай надуманай падставай склаў з сябе паўнамоцтва правіцы і пакінуў сталіцу, забраўшы з сабой Серсею. Два наступныя гады яны правялі ва Уцёсе Кастэрлі[10].

Паўстанне Баратэана, якое адбылося на наступны год Тайвін практычна праігнараваў, не далучаючыся да паўстанцаў, але і не аказваючы дапамогі каралю. Пасля перамогі Роберта Баратэана ў вырашальнай бітве на Трызубцы Тайвін вырашыўся ўступіць у гульню: з дванаццацітысячным войскам ён падышоў да Каралеўскай Гавані. Кароль Эерыс загадаў адчыніць вароты гарады, але Тайвін прыйшоў не для таго, каб ратаваць караля: як толькі салдаты Тайвіна апынуліся ў сценах горада, яны пачалі забіваць абаронцаў Каралеўскай Гавані. У той час, як авангард паўстанцаў пад камандаваннем Эдарда Старка толькі падыходзіў да горада Чырвоны замак быў узяты штурмам. Эерыс быў забіты Джэймэ Ланістэрам, які дзейнічаў па ўласнай ініцыятыве; рыцары Ланістэраў Грыгар Кліган і Амары Лорх забілі ўнукаў караля — Эегана і Рэйніс, а таксама іх маці Элію Мартэл. Тайвін асабіста прадставіў Роберту Баратэану трупы Эегана і Рэйніс, загорнутыя ў чырвоныя плашчы ланістэрскай гвардыі. Мартэлы лічылі, што Тайвін і быў тым, хто аддаў загад на гэта забойства. Тайвін пазней у гутарцы з Тырыянам тлумачыў, што далучыўся да Роберта з запазненнем і павінен быў даказаць яму сваю вернасць — «калі я паклаў гэтыя целы перад тронам, ніхто больш не мог сумнявацца, што мы парвалі з домам Таргарыенаў назаўжды».

  Авангард Неда Старка спешна рухаўся ад Трызубца на поўдзень, і я баяўся, як бы паміж намі не дайшло да мячоў. А Эерыс быў цалкам здольны забіць Джэймэ толькі дзеля таго, каб насаліць мне. Гэтага я баяўся больш за ўсё — і таго, што мог зрабіць сам Джэймэ.
Бура мячоў, Тырыян VI
 

У часы кіравання Роберта правіць

Тайвін арганізаваў вяселле сваёй дачкі Серсеі Ланістэр з новым каралём Робертам Баратэанам. Узмацніўшы такім чынам становішча і палітычны ўплыў Дому Ланістэраў. Валодаючы велізарным багаццем, Тайвін неаднаразова рабіў пазыкі каралеўскай казне — у канчатковым выніку, да моманту турніру правіцы ў 298 годзе пасля З. Э. карона была вінна дому Ланістэраў звыш трох мільёнаў залатых (і кошт турніру дадаў да гэтай сумы яшчэ сто тысяч); кароль быў акружаны прадстаўнікамі дому Ланістэраў, нават збраяносцам Роберта быў Лансель, пляменнік лорда Тайвіна. Пасля смерці Джона Арэна Тайвін дамогся права забраць малалетняга Роберта Арэна ў якасці выхаванца ва Уцёс Кастэрлі, чаму, аднак, не наканавана было збыцца — Ліза Арэн пасля смерці мужа неадкладна, без дазволу караля, збегла з сынам у Арлінае Гняздо[11].

У 297 годзе Тайвін са світай прыязджаў на турнір у гонар імянін прынца Джофры, без сумневу, спадзяючыся, што пераможцам стане Джэймэ Ланістэр. Аднак той быў у фінальным паядынку пераможаны Лорасам Тырэлам, і Тайвін адбыў расчараваным[12].

Падзеі правіць

Гульня прастолаў правіць

У 298 годзе Кейтылін Старк, жонка лорда Эдарда Старка, выпадкова сутыкнулася з сынам Тайвіна Тырыянам Ланістэрам на Каралеўскім гасцінцы. Тырыян ехаў на поўдзень у суправаджэнні дзвюх слуг. Кейтылін Старк, уведзеная Петырам Бейлішам у зман, лічыла, што замах на яе сына Брана арганізаваў менавіта Тырыян. Лэдзі Старк з дапамогай падарожных рыцараў і салдат — васалаў яе бацькі, лорда Хостэра Талі, арыштавала Тырыяна і павезла яго ў невядомым кірунку (як пазней высвятлілася, у Даліну Арэн).

Атрымаўшы вестку пра захоп малодшага сына, лорд Тайвін быў вымушаны распачаць меры ў адказ для абароны гонару Дому Ланістэраў. Ён склікаў сцягі да Уцёса Кастэрлі. Да таго часу на Захад ужо прыехаў Джэймэ, і якому было даручана кіраўніцтва другой арміяй. Занепакоены зборам войскаў у суседзяў, Эдмур Талі паслаў на Уцёс здзіўлены ліст з патрабаваннем адкрыць намеры, але адказу не атрымаў[13]. Насупраць, высланыя лордам Тайвінам лятучыя атрады, у тым ліку байцы Грыгара Клігана, пачалі рабаваць Рачныя Зямлі. Такім чынам, Тайвін спрабаваў выбавіць са сталіцы лорда Эдарда Старка, каб узяць яго ў палон і абмяняць на Тырыяна Ланістэра. Аднак Эдард паслаў замест сябе атрад Берыка Дандарыяна.

Тайвін і Джэймэ сабралі два вялікія войскі — як за кошт скліканых сцяганосцаў з іх атрадамі, так і нанятых на золата Уцёса вольных вершнікаў і прафесійных наймітаў. Арміі ўварваліся ў Рачныя Землі з поўдня і з захаду. Войска Джэймэ пайшло ад Залатога Зуба на Рыверан. Сам жа Тайвін разам з братам Ківанам павёў дваццацітысячную армію, перарэзаўшы Каралеўскі гасцінец і паглыбіўшыся ў Рачныя Зямлі. Вялікі атрад Ланістэраў, які ўзначальваў Грыгар Кліган, знішчыў людзей Берыка Дандарыяна ля Блазнерскага Броду. Большасць замкаў Рачных Земляў пала вельмі хутка.

Тырыян, які вызваліўся з палону і сабраў атрад горцаў з Месяцавых гор, сустрэў войска бацькі каля гасцініцы на скрыжаванні. Лорд Тайвін не збіраўся спыняць вайну нават з вызваленнем сына — тым больш, што менавіта ў гэты момант яму прынеслі вестку пра тое, што войска Роба Старка рухаецца на поўдзень. Ён нават без вялікіх намаганняў угаварыў горцаў Тырыяна далучыцца да сваёй арміі[14].

З узыходжаннем Джофры Баратэана адным з першых жа ўказаў лорд Тайвін Ланістэр быў адноўлены на пасадзе правіцы замест арыштаванага Эдарда Старка. Адначасова з гэтым Тайвін завочна вылучыў з уласных земляў на поўнач ад Ланіспарта зямлю, золата і людзей для звольненага з Каралеўскай Гвардыі сіра Барыстана Селмі — відавочна, каб прывязаць да сябе аднаго з самых услаўленых рыцараў каралеўства ў якасці ўласнага лорда-сцяганосца; аднак сір Барыстан з пагардай адпрэчыў дар[15].

Напярэдадні вырашальнай бітвы з паўночнікамі Тайвін даў сваім камандзірам банкет, на якім Тырыяну было заяўлена, што ён пойдзе ў авангардзе, прычым пад камандаваннем буянага Грыгара Клігана. На наступную раніцу на беразе Зялёнага Зубца адбылася бітва; Тайвін у ёй камандаваў рэзервам з 5 тысяч пешых і конных. Завяршальны ўдар ён узначаліў сам у кліне з пяцісот рыцараў. Тырыян знайшоў пераможнага Тайвіна ля ракі; тут жа Адам Марбранд прынёс лорду Ланістэру вестку пра тое, што Роб Старк са сваёй конніцай падышоў да Рыверана — гэта значыць тактычная перамога Старога Льва абярнулася стратэгічным пройгрышам [1].

Тайвін распачаў адчайную спробу перахапіць паўночнікаў, ірвануўшы са сваёй конніцай на поўдзень па Каралеўскім Гасцінцы, але ў той жа самай гасцініцы на скрыжаванні атрымаў вестку пра разгром войска Джэймэ пад Рыверанам і паланенне самога Джэймэ. Улічваючы, што ў гэты ж час Рэнлі Баратэан заручыўся падтрымкай Тырэлаў і абвясціў сябе каралём, справы лорда Тайвіна прынялі зусім благі абарот. Лічачы свайго старэйшага сына ўжо амаль нябожчыкам, Тайвін нехаця звярнуўся да малодшага — Тырыяна. Ён вырашыў і далей кіраваць войскам, адыходзячы да Харэнхала, а Тырыяна адправіў у Каралеўскую Гавань — прыняць абавязкі правіцы[16].

Бітва каралёў правіць

Тайвін са сваёй дваццацітысячнай арміяй[17] засеў за сценамі Харэнхала і стаў чакаць[18]. Яго фуражыры арудавалі ў Рачных Землях, звозячы ў Харэнхал харч на пракорм арміі Тайвіна і спальваючы на корані тое, што не маглі вывезці; яго конныя атрады — Грыгара Клігана, Амары Лорха, Бравых Хлопцаў — наводзілі жах на Рачныя Зямлі, тэрарызуючы вёскі. Тайвін спадзяваўся, што такім чынам вымусіць Роба Старка адправіцца ў паход на Харэнхал ці, прынамсі, выйграе час да фарміравання і ўступлення ў вайну новай заходняй арміі Стафарда Ланістэра[19]. Ён распарадзіўся прыгнаць мясцовых жыхароў у якасці рабочых і прыслугі і заняўся аднаўленнем замка. У час знаходжання ў Харэнхале лорд Тайвін жыў у вежы Каралеўскі Касцёр, самай высокай і велічнай з усіх. Любыя беспарадкі ў арміі вельмі жорстка спыняліся — так, былі павешаны на браме тры ўдзельнікі панажоўшчыны. Звычайна Стары Леў праводзіў час за зачыненымі дзвярамі з ваенным саветам, хоць Ар'я Старк часам бачыла, як ён стаіць на арцы крытай галерэі, шпацыруе па крапасной сцяне ці выязджаюе ў лагер за сценамі замка[20].

Тым не менш, гэта чаканне апынулася не самым лепшым крокам. Роб Старк не паддаўся на правакацыю і накіраваўся ў Заходнія Зямлі, абыйшоў Залаты Зуб і разбіў Стафарда Ланістэра у бітве ля Окскраса. Цяпер уласныя землі Тайвіна засталіся безабароннымі, і лорд Ланістэр быў вымушаны выступіць у паход на захад, які сам і ўзначаліў[21]. Тым не менш, яму не ўдалося перабрацца праз Трызубец — Эдмур Талі сарваў усе спробы заходнікаў пераправіцца, а выпатрабаваны з Блізнят Русэ Болтан змовіўся з Бравымі Хлопцамі і ўзяў Харэнхал. Аднак, калі Станіс Баратэан аблажыў сталіцу, Тайвін апынуўся ў стане злучыцца з Тырэламі, падысці да Каралеўскай Гавані і прыняць удзел у бітве, прычым ён сам з правым флангам злучанай арміі пераправіўся на паўночны бераг Чарнаводнай[22]. Як пераможца Тайвін заехаў у тронную залу Чырвонага Замка ў парадных даспехах і на баявым кані; урачыстасць моманту была трохі сапсавана тым, што конь выпусціў некалькі яблыкаў у самага трона. Кароль Джофры Баратэан назваў Тайвіна збавіцелем горада і аднавіў яго на пасадзе правіцы караля[23]. Тайвін наведваў цяжкапараненага Тырыяна, хоць той прыняў гэты візіт за сон. У Чырвоным Замку лорд Ланістэр пасяліўся ў вежы правіцы[24].

Бура мячоў правіць

Тырыян Ланістэр, які знайшоў у сабе сілы ўстаць з пасцелі, з’явіўся да Тайвіна, які заняў вежу правіцы, і запатрабаваў сабе ўзнагароду за дзейнасць на месцы правіцы. Тырыян хацеў, каб Тайвін афіцыйна абвясціў яго законным спадчыннікам Уцёса Кастэрлі. Тайвін у грубай форме адмовіў сыну, заявіўшы «ні багі, ні людзі не прымусяць мяне аддаць табе Уцёс»[25].

Тайвін кіраваў пасяджэннем Малога савета, дзе абмяркоўвалася становішча спраў, ход вайны і дзяржаўная палітыка, у тым ліку — размеркаванне ўладанняў прыхільнікаў Станіса Баратэана. Пазней, адпусціўшы членаў Малога савета, Тайвін правёў ужо ўнутрысямейны савет дому Ланістэраў, дзе агучыў свае рашэнне пра шлюбы для сваіх дзяцей. Глава дому намерваўся выдаць Серсею за Уіласа Тырэла, а Тырыяна ажаніць з Санса Старк[26]. Тайвін прысутнічаў на вяселлі Тырыяна з Сансай і раздражнёна, але эфектыўна спыніў канфлікт паміж Тырыянам і Джофры Баратэанам, адмяніўшы традыцыйныя праводзіны маладых у спальню[27]. Пазней Тайвін выклікаў Тырыяна да сябе, загадаўшы яму як толькі што прызначанаму майстру над манетай знайсці грошы на пышнае вяселле Джофры з Маргеры Тырэл; ён таксама загадаў вялікаму мейстару Піцэлю напісаць у Начны Дазор ліст з адмовай даць людзей і завэлюмаванай рэкамендацыяй выбраць Янаса Слінта лордам-камандуючым[28].

Пасля Чырвонага вяселля Тайвін прыняў Ківана, Тырыяна, Серсею, Джофры і мейстара Піцэля ў сваіх пакоях, дзе паказаў ім ліст ад Уолдэра Фрэя, які эзопавай мовай паведамляў пра гібель Роба Старка. Джофры нечакана выступіў супраць дзеда, адкрыта заявіўшы Тайвіну, што той баяўся караля Эерыса. Тайвін, здушыўшы гнеў, загадаў вывесці ўнука. Затым у гутарцы з Тырыянам, гаворачы і пра Чырвонае вяселле, і пра шаснаццацігадовай даўнасці забойства сям'і Рэегара Таргарыена, Тайвін адхрысціўся ад гэтых злачынстваў, у другім выпадку ўсклаўшы віну на ўжо мёртвага да гэтага моманту сіра Амары Лорха[29].

Тайвін прысутнічаў на вяселлі свайго ўнука Джофры Баратэана з Маргеры Тырэл і паднёс самы дарагі падарунак — меч з валірыйскай сталі. На выхадзе з септы ён ішоў поплеч з лэдзі Алерыяй, жонкай Мейса Тырэла. На вясельным банкеце некалькі спевакоў — прынамсі, Хэміш-Арфіст і Коліа К'яніс — па чарзе выконвалі «Рэйнаў з Кастамерэ», каб пахваліць лорда Тайвіна. Калі ў зале з’явіліся пераапранутыя карлікі, Тайвін насуперак сваёй звычайнай суровасці трохі развесяліўся. Калі атручаны Джофры памёр, Тайвін першым агучыў гэты факт і паспрабаваў выказаць Серсеі некаторае спачуванне[30].

Тайвін сустрэў Джэймэ Ланістэра, які вярнуўся ў горад з атрадам Уолтана Жалезныя Лыткі, у сваіх пакоях. Ён быў узрушаны тым, што яго сын страціў руку. Аднак глава дому неадкладна паспрабаваў атрымаць карысць з трагедыі Джэймэ. Старэйшаму сыну было загадана пакінуць шэрагі Каралеўскіх Гвардзейцаў і адправіцца ва Уцёс Кастэрлі ў якасці спадчынніка дому Ланістэраў. Джэймэ наадрэз адмовіўся, заявіўшы, што ён цяпер лорд-камандуючы Каралеўскай Гвардыі і нікім іншым быць не жадае (гэта прызначэнне адбылося па жаданні Серсеі адразу пасля ўзыходжання Джофры, у той час Джэймэ быў у палоне). Тайвін адпусціў Джэймэ, сказаўшы яму — як раней Тырыяну — «ты мне не сын»[31].

На судзе над Тырыянам Тайвін займаў месца старшыні[32]. Ён выйшаў з сябе, калі Тырыян замест абяцанага прызнання запатрабаваў суду паядынкам, а Серсея гэта права пацвердзіла — Тайвін, не ў сілах нічога сказаць, толькі стаў цямней хмары і стукнуў кулаком па стале[33]. Ён прысутнічаў і на самім судовым паядынку паміж Аберынам Мартэлам і Грыгарам Кліганам; пасля таго як Аберын быў забіты, а сір Грыгар паміраў ад яду, Тайвін загадаў мейстару Піцэлю ў што б там ні стала захаваць Грыгару жыццё[34].

Калі Джэймэ і Варыс арганізавалі Тырыяну Ланістэру ўцёкі з вязніцы, Тырыян знайшоў ход у пакоі свайго бацькі. У ложку Тайвіна ён да свайго здзіўлення знайшоў сваю няверную палюбоўніцу Шаю і задушыў яе; затым, узброіўшыся арбалетам з панавешанай на сценах зброі, знайшоў бацьку ў прыбіральні і запатрабаваў адказу: што той зрабіў з Тышай, першым каханнем Тырыяна. Тайвін калі і спалохаўся накіраванай на яго зброі, то віду не падаў, на пытанне аб Тышы адказаўшы, што загадаў адправіць яе туды, «куды ўсе распусніцы адпраўляюцца». Тырыян, па волі ці мімаволі націснуўшы на спуск, патрапіў Тайвіну ў жывот вышэй пахвіны, забіўшы бацьку[35].

Тэлесерыял правіць

Ролю Тайвіна Ланістэра ў тэлесерыяле выканаў Чарлз Дэнс, якога прадзюсары серыяла Беньяф і Уайс з самага пачатку кастынгу прапаноўвалі яго на гэту ролю. Тайвін у серыяле не лысы і не носіць бакенбард. У яго залізаныя назад валасы, невялікія вусы і бародка. Ваенныя даспехі Тайвіна, як і яго сыноў і гвардзейцаў, чорна-чырвоныя, а не чырвона-залатыя, як у кнізе; замест залатога ў баі ён носіць чырвоны плашч, перакінуты праз плячо і перахоплены рамянём на поясе.

Зноскі

  1. а б Гульня прастолаў, Тырыян VIII
  2. Баль сцярвятнікаў, Джэймэ V
  3. Бура мячоў, Джэймэ VI
  4. Tywin and the Reynes: So spake Martin
  5. Бура мячоў, Тырыян III
  6. а б Баль сцярвятнікаў, Серсея I
  7. Танец з драконамі, Эпілог
  8. Баль сцярвятнікаў, Брыена II
  9. Баль сцярвятнікаў, Джэймэ III
  10. Бура мячоў, Джэймэ II
  11. Гульня прастолаў, Эдард I
  12. Гульня прастолаў, Эдард V
  13. Гульня прастолаў, Кейтылін VII
  14. Гульня прастолаў, Тырыян VII
  15. Гульня прастолаў, Санса V
  16. Гульня прастолаў, Тырыян IX
  17. Бітва каралёў, Кейтылін III
  18. Бітва каралёў, Санса I
  19. Бітва каралёў, Кейтылін I
  20. Бітва каралёў, Ар'я VII
  21. Бітва каралёў, Ар'я VIII
  22. Бітва каралёў, Санса VII
  23. Бітва каралёў, Санса VIII
  24. Бітва каралёў, Тырыян XV
  25. Бура мячоў, Тырыян I
  26. Бура мячоў, Тырыян II
  27. Бура мячоў, Санса III
  28. Бура мячоў, Тырыян IV
  29. Бура мячоў, Тырыян VI
  30. Бура мячоў, Тырыян VIII
  31. Бура мячоў, Джэймэ VII
  32. Бура мячоў, Тырыян IX
  33. Бура мячоў, Тырыян X
  34. Бура мячоў, Джэймэ IX
  35. Бура мячоў, Тырыян XI

Спасылкі правіць