Джульета (спадарожнік Урана)

Джульета (англ.: Juliet)— спадарожнік планеты Уран. Была адкрыта 3 студзеня 1986 па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 2. Названая ад імя галоўнай гераіні п'есы Шэкспіра "Рамэа і Джульета". Таксама пазначаецца як Уран XI.

Джульета
спадарожнік Урана
Здымак з «Вояджэра-2», на якім бачная Джульета
Здымак з «Вояджэра-2», на якім бачная Джульета
Здымак з «Вояджэра-2», на якім бачная Джульета
Гісторыя адкрыцця
Першаадкрывальнік С. Сінат / «Вояджэр-2»
Дата адкрыцця 3 студзеня 1986
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 64 358,222 ± 0,048 км[1]
Эксцэнтрысітэт 0,00066 ± 0,000087[1]
Перыяд абарачэння 0,493065490 ± 0,000000012 д[1]
Нахіл арбіты 0,06546 ± 0,040° (да экватара Урана)[1]
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 150 × 74 × 74 км[2]
Сярэдні радыус 53 ± 4 км[2]
Плошча паверхні ~35 000 км2[3]
Маса ~8,2×1017 кг[3]
Шчыльнасць ~1,3 г/см3 (меркавана)
Паскарэнне свабоднага падзення ~0,016 м/с2[3]
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі сінхранізаваны
Альбеда 0,08 ± 0,01[4]
Тэмпература паверхні ~64 К[3]
Атмасфера няма

Джульета належыць да групы Порцыі, якая таксама ўключае ў сябе Біянку, Крэсіду, Дэздэмону, Порцыю, Разалінду, Купідона, Белінду і Пердыту. У гэтых спадарожнікаў падобныя арбіты і фотаметрычныя ўласцівасці. За выключэннем арбіты, радыуса ў 53 км і геаметрычнага альбеда 0,08, пра Джульету практычна нічога не вядома.

На здымках, перададзеных «Вояджэр-2», Джульета выглядае як даўгаваты аб’ект, накіраваны сваёй галоўнай воссю на Уран. Суадносіны яе папярочнага памеру да падоўжнаму складаюць 0,5 ± 0,3, г.зн. Джульета выцягнутая вельмі моцна. Паверхня мае шэры колер.

Паводле даследаванняў, Джульета можа сутыкнуцца з Дэздэмонай праз 4-100 млн гадоў.

Зноскі

Спасылкі Правіць