Джуліяна Буджардзіні

Джуліяна Буджардзіні (італ.: Giuliano Bugiardini; 29 студзеня 1475, г. Фларэнцыя — 17 лютага 1554) — італьянскі мастак эпохі Адраджэння.

Джуліяна Буджардзіні
Фатаграфія
Дата нараджэння 29 студзеня 1475(1475-01-29)
Месца нараджэння г. Фларэнцыя
Дата смерці 17 лютага 1554(1554-02-17) (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Уплыў Даменіка Гірландая і Piero di Cosimo[d]
Уплыў на Francesco Salviati[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць

правіць
 
«Пакутніцтва Святой Кацярыны»

Джуліяна Буджардзіні, вядомы таксама як Джуліяна ды П’еро ды Сімане, працаваў пераважна ў Фларэнцыі, а таксама ў Балонні ў 15261530 гадах. Спачатку быў вучнем у скульптара Бертольда  (англ.), а потым — у мастака Даменіка Гірландая. У 1503 годзе Буджардзіні ўступае ў кангрэгацыю мастакоў Кампанья ды Сан Лука і працуе сумесна з Марыота Альберцінелі  (руск.) аж да 1509 года, калі апошні сыходзіць у майстэрню Фра Барталамеа. Паводле паведамлення Джорджа Вазары, Буджардзіні быў асістэнтам Мікеланджэла, калі той у 1508 годзе працаваў над роспісам Сікстынскай капэлы. Для царквы Санта-Марыя-Навела  (руск.) у Фларэнцыі Буджардзіні ў 1530-я гады піша па эскізах Мікеланджэла карціну Пакутніцтва св. Кацярыны.

Зноскі