Вірджынія Кэтрын (Джына) Роўлендс (англ.: Virginia Cathryn «Gena» Rowlands, нар. 19 чэрвеня 1930, Мадысан, Вісконсін) — амерыканская актрыса, член акцёрскай дынастыі Касаветыс. Лаўрэат чатырох прэмій «Эмі», двух прэмій «Залаты глобус», а таксама намінантка на прэмію «Оскар».

Джына Роўлендс
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1930(1930-06-19)[1][2][…] (93 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Edwin Myrwyn Rowlands[d]
Маці Lady Rowlands[d]
Муж John Cassavetes[d]
Дзеці Nick Cassavetes[d], Alexandra Cassavetes[d] і Zoe Cassavetes[d]
Адукацыя
Прафесія тэлеактрыса, тэатральная актрыса, кінаактрыса, акцёрка
Узнагароды
IMDb ID 0001687
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Роўлендс вучылася ў каледжы, а затым ва Універсітэце Вісконсіна і атрымала акцёрскую адукацыю ў Акадэміі драматычнага мастацтва ў Нью-Ёрку. Яе дэбют на сцэне адбыўся ў нью-ёркскім «Правінстаўн Плейхаўзе», дзе яна пачынала працаваць яшчэ гардэробшчыцай. Да канца 1950-х гг. Джына грала выключна ў тэатры, у прыватнасці на Брадвеі. Яе дэбютам у кіно стала роля па кантракце з «Metro-Goldwyn-Mayer» ў фільме Жазэ Ферэра 1958 года «Высокая цана кахання».

Роўлендс была замужам за акцёрам і рэжысёрам Джонам Касаветысам, які зняў яе ў многіх сваіх фільмах, такіх як, напрыклад, «Глорыя» 1980 года, за ролю ў якім яна была намінаваная на «Оскар». Іх агульны сын Нік Касаветыс зняў Джыну Роўлендс ў многіх фільмах, у прыватнасці, у фільме «Зрываючы зоркі», знятым па сцэнарыі бацькі.

У Роўлендс чацвёра дзяцей. Актрысай таксама стала Аляксандра Касаветыс, а рэжысёрам — Зоі Касаветыс.

Зноскі правіць

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Gena Rowlands // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Notable Past StudentsАмерыканская акадэмія драматычнага мастацтва.