Джэйкаб Беймель
Джэйкаб Беймель (англ.: Jacob Beimel, 11 кастрычніка 1879, Парычы, Мінская губерня — 17 лістапада 1944, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі кантар, хормайстар, музыказнаўца.
Джэйкаб Беймель | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 кастрычніка 1879 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лістапада 1944 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кантар, хормайстар, музыказнавец |
БіяграфіяПравіць
Якаў Беймель нарадзіўся ў мястэчку Парычы ў сям’і мясцовага кантара і сойфера Шаўля Беймеля. Атрымаў традыцыйную габрэйскую адукацыю. Вучыўся ў Гарадку і Бабруйску. Там жа быў пявучым ў мясцовай сінагоге.
Ва ўзросце 12 гадоў з’ехаў у Бярдзічаў, дзе стаў пявучым хору кантара Нісна Белцэра. Сваё вакальнае адукацыю прадоўжыў спачатку ў Адэсе, дзе вучыўся ў прыватнай музычнай школе Марыі Львовны Васіленка-Левітон, а затым, з 1903, у Берліне ў Франца Эмерыха. Праз Год быў прыняты ў Школу вывучэння музычнай кампазіцыі (Meisterschule für musikalische Komposition) пад кіраваннем Фрыдрыха Гернхайма, якую ён скончыў у 1910. Будучы студэнтам Беймел служыў музычным кіраўніком Берлінскай «Сінагогі на Патсдамскам мосце» і дырыжыраваў «Хорам Мендэльсона». Акрамя гэтага ён публікаваў у музычным дадатку да сіянісцкага часопісу «Усход і захад» (Ost und West) свае кампазіцыі, музыказнаўчыя артыкулы і аранжыроўкі народных песень. У 1911 прыняў пасаду кантара і рэгента хору артадаксальнай сінагогі ў Капенгагене. Там жа ён арганізаваў і кіраваў хорам руху «Ха-Замір».
У 1915 г. эміграваў у ЗША. У 1915—1921 быў дырыжорам харавога таварыства Патэрсан. У 1918—1920 кантарам ў «Габрэйскім цэнтры» Нью-Ёрка. У 1920—1929 быў кантарам і рэгентам хору сінагогі «Адас іешурун» у Філадэльфіі. У выніку Вялікай дэпрэсіі ён застаўся без пастаяннага месца працы і вярнуўся ў Нью-Ёрк. У далейшым Беймел выкладаў музыку і хазанут, толькі час ад часу выконваў абавязкі кантара. У 1934—1935 ён распачаў фінансава няўдалую спробу выдання ўласнага часопіса «Габрэйская музыка».