Джэймс Бісет Прат
Джэймс Бісет Прат (англ.: James Bissett Pratt; 22 чэрвеня 1875, Элмайра, штат Нью-Ёрк, ЗША — 15 студзеня 1944) — амерыканскі філосаф, гісторык рэлігіі і педагог. Адзін з заснавальнікаў крытычнага рэалізму.
Джэймс Бісет Прат | |
---|---|
англ.: James Bissett Pratt | |
Дата нараджэння | 22 чэрвеня 1875[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 студзеня 1944[1] (68 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф |
Навуковая сфера | філасофія, гісторыя рэлігіі |
Месца працы | |
Альма-матар | Берлінскі ўніверсітэт імя Гумбальта, Гарвардскі ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік | Уільям Джэймс |
БіяграфіяПравіць
У 1898 г. скончыў Уільямс коледж. Пасля вучыўся ў Берлінскім і ў Гарвардскім універсітэтах. У 1905 г. атрымаў ступень доктара пад навуковым кіраўніцтвам Уільяма Джэймса. Пасля вярнуўся ва Уільямс, дзе выкладаў і займаўся навуковай працай.
Навуковыя інтарэсыПравіць
Канцэпцыі крытычнага рэалізму злучаў з ідэямі персаналізму і тэорыяй эмерджэнтнай эвалюцыі. Займаўся гісторыяй, псіхалогіяй і сацыялогіяй рэлігіі. Разглядаў рэлігійныя вераванні як гістарычныя ўтварэнні, але лічыў, што рэлігія, як неадольнае імкненне чалавека спасцігнуць «найвышэйшую рэальнасць» і выразіць сваю эмацыянальную ацэнку, не вечная.
ПрацыПравіць
- The psychology of religious belief. — New York: Macmillan, 1907. — XII, 327 p.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Прат Джэймс Бісет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 22. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).