Джэймс Кабарэбэ (фр.: James Kabarebe; нар. 1959) — руандыйскі ваенны і палітычны дзеяч.

Джэймс Кабарэбэ
міністр абароны Руанды[d]
10 красавіка 2010 — 18 кастрычніка 2018
Папярэднік Marcel Gatsinzi[d]
Пераемнік Albert Murasira[d]
Нараджэнне 1959
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, афіцэр
Званне генерал
Сайт jameskabarebe.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дзяцінства правёў ва Угандзе ў статусе бежанца[1].

Падчас грамадзянскай вайны ў Руандзе змагаўся на баку РПФ. Быў ад’ютантам лідара паўстанцаў Поля Кагамэ.

З пачаткам Першай кангалезскай вайны далучыўся да групоўкі «Альянс дэмакратычных сіл за вызваленне Конга». Пасля перамогі апазіцыі ўзначаліў штаб Узброеных сіл ДР Конга[2][3]. Паралельна з’яўляўся настаўнікам Жазефа Кабілы, сына тагачаснага прэзідэнта ДРК Ларана Кабілы, які пасля забойства бацькі зойме яго пасаду[4].

Напярэдадні Другой кангалезскай Кабарэбэ звольнены з пасады начальніка штаба[5]. У дадзеным канфлікце быў адным з камандуючых руандыйскіх войск у ДРК. У прыватнасці, у жніўні 1998 года ўзначаліў аперацыю «Кітана» па ўварванню ў суседнюю краіну і падтрымцы ўзброенай апазіцыі[6]. У 2002 годзе ўзначаліў штаб арміі Руанды[7].

У 2006 годзе меркавана дапамагаў у арганізацыі дзяржперавароту ў Бурундзі[8].

У красавіку 2010 года стаў міністрам абароны Руанды[9]. Як кіраўнік ваеннага ведамства, паводле звестак ААН, Кабарэбэ падтрымліваў дзейнасць баевікоў у Паўночным Ківу[10]. Пакінуў пасаду ў 2018 годзе[9].

У верасні 2023 года прызначаны міністрам рэгіянальнага супрацоўніцтва[11].

Заўвагі правіць

  1. PROFIL JAMES KABAREBE Un jeune stratège de génie
  2. James Kabarebe, un militaire au passé sulfureux
  3. Le Rwanda et la RDC s'entendent pour neutraliser les groupes rebelles armés
  4. Rwanda-RDC : ennemis intimes
  5. Reyntjens, Filip (2010). The Great African War: Congo and Regional Geopolitics, 1996–2006. New York: Cambridge University Press. p. 169. ISBN 9780521169059.
  6. David Van Reybrouck, Congo. The epic history of a people, HarperCollins, 2010, p. 444-445.
  7. James Kabarebe, nouveau ministre de la Défense du Rwanda
  8. Tentative de coup d’Etat au Burundi : Nkunda, Kabarebe et Salim accusés(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2007. Праверана 23 студзеня 2024.
  9. а б James Kabarebe, nouveau ministre de la Défense du Rwanda
  10. Les Etats-Unis suspendent leur aide militaire au Rwanda
  11. Afrique Rwanda: le général en retraite James Kabarebe nommé ministre de la Coopération régionale