Джэймс Мэнчэм
Сэр Джэймс Рычард Мары Мэнчэм (англ.: James Richard Marie Mancham, 11 жніўня 1939, Вікторыя, Брытанскія Сейшэлы — 8 студзеня 2017) — сейшэльскі дзяржаўны, палітычны і грамадскі дзеяч, адвакат, першы Прэзідэнт Сейшэльскіх Астравоў, які стаяў на чале дзяржавы ў 1976—1977 гадах. Заснавальнік Сейшэльскай Дэмакратычнай Партыі (СДП).
Джэймс Мэнчэм англ.: James Richard Marie Mancham | |
![]() | |
Партыя | |
---|---|
Дзейнасць | дыпламат, палітык |
Нараджэнне | 11 жніўня 1939[1][2] |
Смерць | 8 студзеня 2017[3][1][2] (77 гадоў)
|
Узнагароды | |
БіяграфіяПравіць
У знешняй палітыцы Мэнчэм арыентаваўся, пераважна, на Вялікабрытанію, каланіяльным валоданнем якой Сейшэльскія Астравы былі да незалежнасці. Асаблівую ўвагу ён надаваў развіццю турызму на астравах. Прэзідэнцтва Мэнчэма працягвалася менш за год: у чэрвені 1977 года на Сэйшэлах адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшоў лідар Сейшэльскай апазіцыі, сацыяліст Франс-Альбер Рэнэ, і яго прыхільнікі. Мэнчэм быў вымушаны застацца ў Вялікабрытаніі. На Сейшэлы ён вярнуўся толькі ў пачатку 1990-х гадоў, дзе пражываў да канца жыцця.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 James Mancham // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 James R. Mancham // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Former Seychelles’ president James Mancham dies at residence — 2017. Праверана 8 студзеня 2017.