Джэйн Лу (англ.: Jane X. Luu; нар. 1963) — амерыканскі астраном в’етнамскага паходжання.

Джэйн Лу
в’етн.: Lưu Lệ Hằng
Дата нараджэння 1963[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном
Навуковая сфера астраномія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзілася ў Паўднёвым В’етнаме ў сям’і перакладчыка, які працаваў на амерыканскае войска. Пасля падзення праамерыканскага ўрада ў сярэдзіне 1970-х гадоў сям’я Лу перабралася ў ЗША, дзе ў яе ў штаце Кентукі былі сваякі, у якасці бежанцаў. У 1984 годзе яна скончыла Стэнфардскі ўніверсітэт.

Джэйн Лу была прафесарам, але пакінула акадэмію і на дадзены момант не працуе ў астраноміі. Пасля працы ў Лейдэнскім універсітэце ў Нідэрландах Лу вярнулася ў ЗША і працуе ў Лабараторыі імя Лінкальна Масачусецкага тэхналагічнага інстытута штатным тэхнічным супрацоўнікам.

У 1992 годзе Лу разам з Дэвідам Джуітам адкрыла першы аб’ект пояса Койпера (15760) 1992 QB1. За гэтае адкрыццё была ўзнагароджана ў 2012 годзе прэстыжнымі прэміямі Шаа і Каўлі.

Зноскі

  1. Jane X. Luu // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480