Джэліл Асані

паўночнамакедонскі футбаліст

Джэліл Асані (макед.: Џелил Асани, алб.: Xhelil Asani; нар. 12 верасня 1995, Кічава, Паўночная Македонія) — паўночнамакедонскі футбаліст албанскага паходжання, абаронца албанскага клуба «Влазнія» са Шкодэра.

Футбол
Джэліл Асані
Нарадзіўся 12 верасня 1995(1995-09-12)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Паўночная Македонія
Рост 187 см
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Албанія Влазнія
Нумар 33
Клубная кар’ера[* 1]
2014 Паўночная Македонія Напрэдак (Кічава) 14 (0)
2014—2015 Паўночная Македонія Влазрымі (Кічава) 30 (6)
2015 Албанія Бюліс (Балш) 11 (0)
2016 Паўночная Македонія Металург (Скоп’е) 14 (1)
2016—2017 Мальта Пемброўк Атлета 14 (1)
2017 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 10 (0)
2017 Паўночная Македонія Шкендыя (Цетава) 2 (0)
2018 Узбекістан Маш’ал (Мубарэк) 9 (0)
2018—2019 Боснія і Герцагавіна Младаст (Добай Какань) 27 (0)
2019 Расія СКА-Хабараўск 5 (0)
2020 Злучаныя Штаты Амерыкі Пітсбург Рыверхаўндс 0 (0)
2021—2022 Боснія і Герцагавіна Рудар (Прыедар) 16 (0)
2022—2023 Албанія Эрзені (Шыяк) 22 (1)
2023— Албанія Влазнія (Шкодэр) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 кастрычніка 2023.

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру ў клубах роднага Кічава «Напрэдак» і «Влазрымі». Улетку 2015 года далучыўся да албанскага «Бюліса», у пачатку 2016 года вярнуўся ў Македонію, стаўшы іграком «Металурга». З лета 2016 года выступаў за мальтыйскі клуб «Пемброўк Атлета».

У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ», з якім у выніку падпісаў кантракт[2]. Пачынаў сезон у стартавым складзе жодзінцаў на пазіцыі левага абаронцы, аднак пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У жніўні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў беларускі клуб[3].

Неўзабаве пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» вярнуўся ў Македонію, стаўшы іграком клуба «Шкендыя», але згуляў за яго толькі ў двух матчах. У студзені 2018 года перайшоў ва ўзбекскі «Маш’ал». У ліпені 2018 года далучыўся да баснійскага клуба «Младаст» Добай Какань, а ў наступным годзе стаў іграком расійскага «СКА-Хабараўска», дзе гуляў да лістапада 2019 года.

У студзені 2020 года далучыўся да амерыканскага клуба «Пітсбург Рыверхаўндс». Пакінуў яго ў канцы года, так і выйшаўшы на полі. У жніўні 2021 года стаў іграком баснійскага «Рудара», а ў жніўні 2022 года перайшоў у албанскі «Эрзені». У жніўні 2023 года папоўніў склад «Влазніі».

Крыніцы правіць