Джэнтыле Беліні
Джэнтыле Беліні (іт. Gentile Bellini; каля 1429, Венецыя — 23 лютага 1507, там жа) — італьянскі мастак і скульптар. Сын Якапа Беліні, старэйшы брат Джавані Беліні, зяць Андрэа Мантэнья.
Джэнтыле Беліні | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак, скульптар, медальер |
Дата нараджэння | 1429[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лютага 1507 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Якапа Беліні |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся каля 1429 года ў Венецыі. Звестак аб юнацтве і ранніх этапах творчасці мастака не захавалася. У 1460 годзе разам з бацькам і братам стварыў запрастольны абраз у Базіліцы Святога Антонія ў Падуі. У 1466 годзе скончыў роспіс Скуолы Сан-Марка, пачаты, але не завершаны яго бацькам. Першая вядомая яго самастойная праца — роспіс створак аргана сабора Сан-Марка — датаваная 1465 годам. У 1469 годзе яму дадзены тытул графа-палаціна. У 1474 годзе ён прыступіў да стварэння вялікіх манументальных палотнаў для ўпрыгожвання Палаца дожаў, якія, аднак, былі знішчаны пажарам 20 снежня 1577 года. У 1479 годзе быў пасланы Фрыдрыхам III у Стамбул да Султана Мехмеда II, які прасіў раней у германскага караля добрага партрэтыста. Прабыўшы там два гады ў якасці як жывапісца, так і ваеннага саветніка, Беліне Джэнтыле стварыў серыю карцін, у якіх паспрабаваў злучыць эстэтыку італьянскага Рэнесансу з традыцыямі ўсходняга мастацтва (наіўны дэкаратывізм, плоскаснасць, франтальнасць). Яскравым прыкладам служыць партрэт султана Асманскай імперыі Мехмеда II Фаціха. Пасля вяртання на радзіму мастак працягнуў стварэнне жанрава-гістарычных палотнаў з відамі Венецыі, у тым ліку і ў суаўтарстве з іншымі майстрамі каталіцкага брацтва св. Яна Евангеліста.