Джэніфер Эгельруд

Джэніфер Эгельруд (шведск.: Jennifer Egelryd; нар. 25 ліпеня 1990) — шведская футбалістка, якая грае на пазіцыі нападаючай ў шведскім жаночым клубе АІК, які выступае ў Дамалсвенскане. Таксама яна прадстаўляла шведскія каманды «Пітэа» і «Цюрэса», апошні аддаваў яе таксама ў арэнду ў клубы «Аланд Юнайтэд» і «Сірыус».

Футбол
Джэніфер Эгельруд
Агульная інфармацыя
Нарадзілася 25 ліпеня 1990(1990-07-25)[1] (34 гады)
Грамадзянства
Рост 1,68 ± 0,001 м[2]
Пазіцыя нападаючы
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2014 Цюрэсо[d] (5)
2012   Аланд Юнайтэд[d] (4)
2013   Сірыус Упсала[d]
2014—2015 Пітэа (0)
2015—0000 АІК Стакгольм[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Кар’ера

правіць

Клубная

правіць

Джэніфер Эгельрцд дэбютавала за «Цюрэса» ва ўзросце 19 гадоў у матчы супраць «Юргардэна» у красавіку 2010 года. Свой першы гол за клуб яна забіла ў траўні таго ж года падчас матчу супраць АІКа, у якім «Цюрэса» перамог з лікам 2:0. Яна скончыла сезон 2010 года з 19 праведзенымі матчамі, з 13 выхадамі ў стартавым складзе і 3 галамі. У сезоне 2011 года Эгельруд правяла ў Дамальсвенскане 13 матчаў (у шасці выпадках выходзячы ў стартавым складзе), адыграўшы ў агульнай складанасці 546 хвілін. Яна забіла два галы: адзін падчас матчу супраць «Джытэкса» 1 траўня, у якім «Цюрэса» выйграў 2:1, а другі — у пераможным (3:0) матчы над «Юргардэнам» 5 чэрвеня.

У 2012 годзе Эгельруд правяла толькі адзін матч за «Цюрэса» і перайшла на правах арэнды ў фінскі клуб «Аланд Юнайтэд», за які яна правяла чатыры матчы і забіла чатыры галы. Яна вярнулася ў тым жа сезоне 2012 года ў «Цюрэса», у якім яна правяла 29 матчаў (два ў стартавым складзе) у Дамалсвенскане.

Эгельруд за «Цюрэса» згуляла ў сезоне 2013 гады шэсць матчаў да таго, як на правах арэнды перайшла ў шведскі «Сірыус», які выступаў тады ў Элітэтане. У лістападзе 2013 года Эгельруд пагадзілася падпісаць кантракт з супернікамі «Цюрэса» у Дамалсвенскане, клубам «Пітэа».

У зборнай

правіць

Джэніфер Эгельруд прадстаўляла Швецыю на розных моладзевых узроўнях, у тым ліку каманды дзяўчат да 19, 20 і 23 гадоў. У 2009 годзе яна дапамагла Швецыі заваяваць срэбра на чэмпіянаце Еўропы сярод жанчын да 19 гадоў 2009 года.

Зноскі

  1. Jennifer Egelryd // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Soccerdonna — 2010.