Джэры Алан Уэст (англ.: Jerry Alan West; нар. 28 мая 1938) — амерыканскі баскетбаліст, усю сваю прафесійную кар’еру выступаў за клуб Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі «Лос-Анджэлес Лэйкерс». На Алімпійскіх гульнях 1960 года ў Рыме быў адным з капітанаў зборнай ЗША, якая выйграла залатыя медалі.

Баскетбол
Джэры Уэст
англ.: Jerry West
Jerry West LA.jpg
Агульная інфармацыя
Імя пры нараджэнні англ.: Jerry Alan West
Мянушкі «Mr. Clutch», «The Logo», «Zeke from Cabin Creek»
Нарадзіўся 28 мая 1938(1938-05-28)[1][2][3] (83 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 188 см[9]
Вага 80 кг[9]
Пазіцыя атакуючы абаронца
Каледж Універсітэт Заходняй Вірджыніі
Драфт НБА 2-гі, 1960, Мінеапаліс Лейкерс
Статыстыка
Гульні 932
Ачкі 25192 (27 у сярэднім за гульню)
Падборы 5366 (5,8 у сярэднім за гульню)
Перадачы 6238 (6,7 у сярэднім за гульню)
Клубная кар’ера[* 1]
1960—1974 Злучаныя Штаты Амерыкі Лос-Анджэлес Лейкерс
Трэнерская кар’ера
1976—1979 Злучаныя Штаты Амерыкі Лос-Анджэлес Лейкерс
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
1980 Зала славы баскетбола
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

За час выступлення ў НБА Уэст 12 разоў выбіраўся ў першую і другую зборную ўсіх зорак НБА, 14 разоў удзельнічаў у матчы ўсіх зорак НБА, быў прызнаны самым каштоўным гульцом матчу ўсіх зорак у 1972 годзе і выйграў чэмпіёнскі тытул у тым жа годзе. Яму належыць рэкорд па сярэднім паказчыку набраных ачкоў у серыі плэй-оф — 46,3. Уэст уключаўся ў першыя чатыры зборныя ўсіх зорак абароны. Ён удзельнічаў у 9 фінальных гульнях НБА, а ў 1969 годзе быў названы самым каштоўным гульцом фіналу НБА, нягледзячы на тое, што яго каманда прайграла. У 1980 годзе Уэст быў уключаны ў баскетбольную Залу славы, а ў 1996 годзе быў названы адным з 50 найвялікшых гульцоў у гісторыі НБА.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць