Джэфры Марсі
Джэфры Марсі (англ.: Geoffrey William Marcy; нар. 29 верасня 1954) — амерыканскі астраном, рэкардсмен па колькасці адкрытых экзапланет. Прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі (да кастрычніка 2015 года), член Нацыянальнай АН ЗША (2002—2021). Сумесна з Полам Батлерам і Дэбрай Фішэр адкрыў 70 з першых ста знойдзеных экзапланет.
Джэфры Марсі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 29 верасня 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном, астрафізік, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Джордж Хербіг[d] і Стывен Фогт[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія
правіцьУ 1972 годзе скончыў сярэднюю школу ў Гранада Хілс у Каліфорніі. У 1976 годзе з адзнакай скончыў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе па спецыяльнасцях фізіка і астраномія. У 1982 годзе стаў доктарам філасофіі па астраноміі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Санта-Крузе, працуючы ў Лікскай абсерваторыі.
З 1982 па 1984 гады займаўся выкладаннем і навукова-даследчай дзейнасцю ў Інстытуце Карнегі (Вашынгтон). З 1984 па 1996 гады — дацэнт кафедры фізікі і астраноміі, і з 1997 па 1999 гады — заслужаны прафесар Універсітэта штата ў Сан-Францыска. Пасля ад’юнкт-прафесар фізікі і астраноміі гэтага ж універсітэта, прафесар астраноміі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі і кіраўнік Цэнтра комплекснай планеталогіі.
У кастрычніку 2015 года пакінуў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі — з-за скандалу аб дамаганні да студэнтак і аспірантак у перыяд з 2001 па 2010 гады. У маі 2021 года быў выключаны з Нацыянальнай АН ЗША.
Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2010).
Зноскі
- ↑ https://science.sciencemag.org/content/372/6546/1025 Праверана 21 чэрвеня 2021.
- ↑ http://www.nasonline.org/member-directory/members/3012587.html Праверана 21 чэрвеня 2021.
- ↑ NNDB — 2002.