Дэбра Фішэр
Дэбра Фішэр (нар. 1 сакавіка 1951) — прафесар астраноміі Універсітэта штата ў Сан-Францыска. Фішэр з’яўляецца суаўтарам больш за 100 навуковых прац, прысвечаных карлікавым зоркам і субзорным аб’ектам, размешчаным у нашай Галактыцы, уключаючы экзапланеты. Яна з’яўляецца вядучым даследчыкам Кансорцыума N2K, які займаецца пошукам экзапланет. Таксама яна з’яўляецца членам каманды навукоўцаў па пошуку планет, якая кіруецца Джэфры Марсі.
Дэбра Фішэр | |
---|---|
англ.: Debra A. Fischer | |
Дата нараджэння | 1 сакавіка 1951[1] (73 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном, астрафізік |
Навуковая сфера | астраномія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | exoplanets.astro.yale.edu/… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьДэбра Фішэр вучылася ва Універсітэце Аявы і Універсітэце штата ў Сан-Францыска, атрымала ступень доктара навук у Каліфарнійскім універсітэце ў Санта-Крузе ў 1998 годзе. Пасля гэтага яна працавала ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, кіруючы праграмай па пошуку планет у Лікскай абсерваторыі.
Зноскі
- ↑ Debra Fischer // https://pantheon.world/profile/person/Debra_Fischer
- ↑ http://www.physics.sfsu.edu/~fischer/Welcome.html
- ↑ https://astronomy.yale.edu/people/debra-fischer
- ↑ https://www.nasonline.org/about-nas/events/annual-meeting/nas159/2021-ceremony.html
- ↑ а б Astronomy Genealogy Project Праверана 14 мая 2024.
- ↑ https://www.nasonline.org/news-and-multimedia/news/2021-nas-election.html — 2021. Праверана 2024.