Экзапланета
Экзаплане́та (стар.-грэч.: εξω, exo — па-за, звонку), ці пазасонечная планета — планета, якая абарачаецца вакол зоркі за межамі сонечнай сістэмы. Планеты з’яўляюцца празмерна малымі і цьмянымі ў параўнанні з зоркамі, а самі яны знаходзяцца далёка ад Сонца (найбліжэйшая — на адлегласці 4,22 светлавых года). Таму доўгі час задача выяўлення экзапланет была невырашальнай, першыя экзапланеты былі выяўлены ў канцы 1980-ых гадоў[1]. Цяпер такія планеты сталі выяўляць дзякуючы ўдасканаленым новым навуковым метадам, часта на мяжы іх магчымасцей.
На 13 лютага 2015 года дакладна пацвержана існаванне 1876 экзапланет у 1181 планетных сістэмах, з якіх у 475 маецца больш за адну планету[2]. Трэба адзначыць, што колькасць знойдзейных кандыдатаў у экзапланеты значна болей. Так, паводле праекта «Кеплер» на май 2013 года налічвалася 2740 кандыдатаў, але для атрымання статусу пацверджанай патрабуецца паўторная рэгістрацыя такіх планет пры дапамозе наземных тэлескопаў.
Агульная колькасць экзапланет у галактыцы Млечны Шлях на цяперашні час складае ад 100 міліярдаў[3], з якіх ~ ад 5 да 20 мільярдаў, магчыма, з’яўляюцца «землепадобнымі». Таксама, згодна з цяперашнімі ацэнкамі, каля 34 працэнтаў сонцападобных зорак маюць у населенай зоне планеты, падобныя да Зямлі[4][5].
Пераважная большасць адкрытых экзапланет выяўлена з выкарыстаннем разнастайных непрамых методык дэтэктавання, а не візуальнага назірання. Большасць вядомых экзапланет — газавыя гіганты — і большасць з іх больш падобныя да Юпітэра, чым да Зямлі. Відавочна, што гэта тлумачыцца абмежаванасцю метадаў выяўлення (лягчэй выявіць кароткаперыядычныя масіўныя планеты).
Гісторыя адкрыццяў
правіць Радыёназіранне пульсараў Метад радыяльных хуткасцяў Транзітны метад Метад сінхранізацыі | Візуальнае назіранне Гравітацыйнае лінзаванне Астраметрычны метад |
Гістарычна першым заяўленнем аб магчымасці існавання планетнай сістэмы ў іншай зоркі было паведамленне капітана Джэйкаба (Capt. W. S. Jakob), астранома Мадраскай абсерваторыі (East India Company’s Madras Observatory), зробленае ў 1855 годзе. У ім паведамлялася аб «высокай верагоднасці» існавання «планетарнага цела» ў двайной сістэме 70 Змеяносца. Пазней, у 1890-х гадах, астраном Томас Дж. Дж. Сі з Чыкагскага ўніверсітэта і Ваенна-Марская Абсерваторыя ЗША пацвердзілі наяўнасць у сістэме 70 Змеяносца цела, якое не мае свячэння (нябачнага спадарожніка), з перыядам абарачэння ў 36 гадоў, але разлікі Ф. Р. Мультана абвяргаюць сцвярджэнні Сі, даказваючы няўстойлівасць падобнай сістэмы. Таму на дадзены момант існаванне планетнай сістэмы ў зоркі 70 Змеяносца не прызнаецца навукай.
Першыя спробы знайсці планеты па-за Сонечнай сістэмай былі звязаны з назіраннямі за месцазнаходжаннем блізкіх зорак. Яшчэ ў 1916 годзе Эдуард Барнард выявіў чырвоную зорачку, якая хутка перамяшчалася па небу адносна іншых зорак. Астраномы назвалі яе Ляцячай зоркай Барнарда. Гэта адна з бліжэйшых да нас зорак, з масай у сем разоў меншай за сонечную. Зыходзячы з гэтага, уплыў на яе патэнцыйных планет павінен быць прыкметным. У пачатку 1960-х гадоў Пітэр Ван дэ Камп абвясціў, што адкрыў у яе спадарожнік памерам з Юпітэр, але Дж. Гейтвуд у 1973 годзе выявіў, што зорка Барнарда рухаецца без хістанняў і, значыць, масіўных планет не мае.
У канцы 1980-х гадоў шматлікія групы астраномаў пачалі сістэматычнае вымярэнне хуткасцяў бліжэйшых да Сонца зорак, ведучы спецыяльны пошук экзапланет пры дапамозе высокадакладных спектрометраў.
Упершыню пазасонечная планета была знойдзена канадцамі Б. Кэмпбэлам, Г. Уолкерам і С. Янгам у 1988 годзе у аранжавага субгіганта Гама Цэфея А, але гэта было пацверджана толькі ў 2002 годзе.
У 1989 годзе звышмасіўная планета (ці карычневы карлік) была знойдзена Д. Латамам каля зоркі HD 114762 A. Але яе планетны статус быў пацверджаны толькі ў 1999 годзе.
Першыя экзапланеты каля нейтроннай зоркі (PSR 1257+12) былі выяўлены астраномам Аляксандрам Вольшчанам[6] у 1991 годзе. Гэтыя планеты былі прызнаныя другаснымі, якія ўзніклі ўжо пасля выбуха звышновай.
У 1995 годзе астраномы Мішэль Маёр (Michel Mayor) і Дзідзье Келос (Didier Qeloz) пры дапамозе звышдакладнага спектрометра выявілі пахістванні зоркі 51 Пегаса з перыядам 4,23 сут. Планета, якая выклікае пахістванні, нагадвае Юпітэр, але знаходзіцца ў непасрэднай блізасці ад зоркі. У асяроддзі астраномаў планеты гэтага тыпа называюць «гарачымі юпітэрамі».
Пазней шляхам вымярэння прамянёвай хуткасці зорак і пошуку іх перыядычных доплераўскіх змен (метад Доплера) было выяўлена некалькі сотняў экзапланет.
У жніўні 2004 года ў сістэме зоркі μ Ахвярніка была выяўлена першая планета — гарачы нептун. Яна абарочваецца вакол свяціла за 9,55 сутак на адлегласці 0,09 а. а., тэмпература на паверхні ~ 900 К (+626 °C), маса ~14 мас Зямлі.
Першая суперзямля, якая абарочваецца вакол звычайнай зоркі (а не пульсара), была выяўлена ў 2005 годзе каля зоркі Глізэ 861. Яе маса — 7,5 мас Зямлі.
У 2004 годзе была атрымана першая выява (у інфрачырвоных прамянях) кандыдата ў экзапланеты ля карычневага карліка 2M1207.
13 лістапада 2008 года ўпершыню здолелі атрымаць выяву адразу цэлай планетнай сістэмы — здымак трох планет, якія абарочваюцца вакол зоркі HR 8799 у сузор’і Пегаса. Гэта першая планетная сістэма, адкрытая ў гарачай белай зоркі ранняга спектральнага класа (A5). Усе адкрытыя раней планетныя сістэмы (за выключэннем планет у пульсараў) былі выяўлены вакол зорак больш позніх класаў (F-M)[7].
13 лістапада 2008 года таксама ўпершыню атрымалася выявіць планету Фамальгаўт b каля зоркі Фамальгаўт шляхам прамых назіранняў[8].
У 2011 годзе Дэвід Бенэт з Універсітэта Нотр-Дам (Індыяна, ЗША) аб’явіў на падставе назіранняў 2006—2007 гадоў на 1,8-метровым тэлескопе Ўніверсітэцкай абсерваторыі Маўнт-Джон у Новай Зеландыі аб адкрыцці з дапамогай метаду мікралінзавання 10 адзіночных юпітэрападобных планет. Праўда, дзве з іх могуць быць высокаарбітальнымі спадарожнікамі бліжэйшых да іх зорак[9].
У верасні 2011 года было абвешчана аб адкрыцці дзвюх экзапланет KIC 10905746 b і KIC 6185331 b аматарамі астраноміі ў межах праекта Planet Hunters, прызначанага для аналізу дадзеных, сабраных тэлескопам «Кеплер». Пры гэтым згадвалася аб 10 кандыдатах у планеты, але на той момант толькі два з іх з дастатковай упэўненасцю вызначаліся як экзапланеты[10][11]. Планеты былі знойдзены добраахвотнымі ўдзельнікамі праекта сярод дадзеных, якія б прафесійныя астраномы на той ці іншай падставе адсеялі, і калі б не дапамога добраахвотнікаў, то гэтыя планеты, верагодна, засталіся б неадкрытымі.
5 снежня 2011 года тэлескопам Кеплер была выяўлена першая суперзямля ў населенай зоне — Kepler-22 b[12].
20 снежня 2011 года тэлескопам Кеплер у зоркі Кеплер-20 былі выяўлены першыя экзапланеты памерам с Землю і меней — Kepler-20 e (радыусам 0,87 зямнога і масай ад 0,39 да 1,67 мас Зямлі) і Kepler-20 f (0,045 масы Юпітэра и 1,03 радыуса Зямлі)[13].
22 студзеня 2012 года вучоныя з Гарвард-Смітсанаўскага цэнтра астрафізікі на адлегласці 40 светлавых гадоў ад Зямлі адкрылі першую суперзямлю, якая, верагодна, з’яўляецца планетай-акіянам — GJ 1214 b[14]. Апошнія дадзеныя транзітных праходаў дазваляюць меркаваць аб наяўнасці ў GJ 1214 b працяглай вадародна-геліевай атмасферы, нізкім узроўні метана і слоі аблокаў на ўзроўні ціску 0,5 бар, што не адпавядае ўласцівасцям атмасферы з устойлівым дамінаваннем вадзяных пароў[15]. Перыяд абарачэння планеты вакол зоркі-чырвонага карліка — 38 гадзін, адлегласць складае каля 2 мільёнаў кіламетраў. Тэмпература на паверхні планеты складае прыкладна 230 °C.
У 2015 годзе была выяўлена планета, падобная да маладога Юпітэра[16].
Інструменты і праекты вывучэння планет
правіцьАстранамічныя спутнікі
правіць- COROT (EKA) — спецыялізаваны 30-сантыметровы тэлескоп, які здымае крывыя бляску шматлікіх зорак у момант праходжання перад німі планет. Запушчаны 27 снежня 2006 года. прапанавалася з яго дапамогай выявіць дзясяткі планет зямнога тыпа. Да сакавіка 2010 года COROT адкрыўсем экзапланет і адзін карычневы карлік.
- «Кеплер» (НАСА) — касмічны тэлескоп сістэмы Шмідта, з дыяметрам люстэрка 0,95 м, здольны адначасова адслежваць 100 тыс. зорак. Запушчаны 17 сакавіка 2009 года. Планавалася выявіць 50 планет, памерам ідэнтычным Зямле, і каля 600 планет, у 2,2 разы перавышаючых Зямлю па памеру. «Кеплер» абарочваўся вакол Сонца па арбіце радыюсам у адну астранамічную адзінку. Разліковы срок эксплуатацыі быў вызначаны ў 3,5 гады. Пазнее было абвешчана аб прадаўжэнні місіі да 2016 года, але ў мае 2013 года тэлескоп выйшаў са строю[17][18]. Да гэтага часа «Кеплер» дакладна адкрыў 132 экзапланеты[19]. Спіс надзейных кандытатаў пазасонечных планет утрымліваў 2740 аб’ектаў.
- Gaia — касмічная абсерваторыя. Акрамя аноўнай мэты (пабудова трохмернай карты нашай Галактыкі), верагодна адкрое каля 10 тыс. экзапланет.
Наземныя абсерваторыі
правіцьВядучыя назіранне транзітным метадам
правіць- SuperWASP — самы паспяховы наземны агляд. Больш за 70 экзапланет, знойдзеных транзітным метадам на 2102 г. Складаецца з 2-х абсерваторый: SuperWASP-North у абсерваторыі Роке де лос Мучачас на востраве Пальма (Канарскія астравы) і SuperWASP-South, якая знаходзіцца ў Паўднёваафрыканскай астранамічнай абсерваторыі. Кожная складаецца з 8 шырокавугольных аўтаматычных тэлескопаў з апертурай 111 мм.
- Проект HATNet — сетка з 6 аўтаматычных тэлескопаў з шырокім полем зроку, 4 з якіх знаходзяцца ў абсерваторыі ім. Фрэда Лоўрэнса ў Арызоне, 2 — на тэрыторіы Смітсанаўскай астрафізічнай абсерваторыі на Гаваях. Адкрыта 33 экзапланеты (на пачатак 2012).
Вядучыя назіранне метадам прамянёвых хуткасцяў (доплераўскім)
правіць- HARPS — высокадакладны спектрограф, усталяваны ў 2002 годзе на 3,6-мятровым тэлескопе ў Абсерваторыі Ла-Сілья ў Чылі. Назіранне вядзецца метадам прамянёвых хуткасцяў. Частка ESO
- Абсерваторыя Кека — абсерваторыя з 2-х буйнейшых у свеце люстраных тэлескопаў. Дыяметр асноўных люстэркаў (усяго іх тры, ў кожным х тэлескопаў) якіх складае 10 метраў.
Распрацоўваемыя праекты
правіць- PEGASE — першапачаткова планаваўся на 2010—2012 г.г.
- TESS — ухвалены. Запуск у 2017 годзе.
- EChO — ідзе тэарэтычная распрацоўка праекта. У выніку адабрэння EKA запуск адбудзецца ў 2022 годзе.
- Advanced Technology Large-Aperture Space Telescope (ATLAST) — запуск пасля 2015 года.
Акрамя касмічных місій, у будучыні плануецца развіваць наземныя інструменты. Напрыклад, на Еўрапейскім надзвычай вялікім тэлескопе, які зараз будуецца, будуць усталяваныя прылады, прыстасаваныя да вывучэння атмасферы экзапланет[20]
Метады пошука экзапланет
правіць- Метад Доплера — спектраметрычнае вымярэнне радыяльнай хуткасці зоркі. Гэта самы распаўсюджаны метад. З яго дапамогай магчыма знайсці планеты з масай не менш за некалькі мас Зямлі, якія знаходзяцца ў непасрэднай хуткасці ад зоркі, і планеты-гіганты, з перыядамі да каля 10 гадоў. Планета, якая абарачаецца вакол зоркі, як бы расхіствае яе, і мы можам назіраць доплераўскае змяшчэнне спеткра зоркі.
Гэты метад дазваляе вызначыць амплітуду ваганняў радыяльнай хуткасці для пары «зорка — адзіночная планета», масу планеты, перыяд абарачэння, эксцэнтрысітэт і ніжнюю мяжу масы планеты . Вугал паміж нармаллю да арбітальнай плоскасці планеты і накірункам на Зямлю сучасныя метады выявіць не дазваляюць. - Транзітны метад звязаны з з праходжаннем планеты на фоне зоркі. У гэты момант свяцільнасць зоркі памяньшаецца. Метад дазваляе вызначыць памеры планеты, а ў спалучэнні з метадам Доплера — плотнасць планет. Дае інфармацыю аб наяўнасці і складзе атмасферы. Трэба разумець, што гэтым метадам магчыма выявіць толькі тыя планеты, арбта якіх ляжыць у адной плоскасці з кропкай назірання.
- Метад гравітацыйнага мікралінзавання. Паміж назіраемым аб’ектам (зоркай, галактыкай) і назіральнікам на Зямлі павінна быць іншая зорка (яна выступае ў якасці лінзы), якая факусуе сваім гравітацыным полем святло назіраемай зорнай сістэмы. Калі зорка-лінза мае планеты, то з’яўляецца асіметрычная крывая бляска і магчыма адсутнасць ахраматычнасці. У гэтага метаду вельмі абмежаванае прымяненне. Метад адчувальны да планет з малой масай, аж да зямной.
- Астраметрычны метад. Заснаваны на назіранні ўластнага руху зоркі пад гравітацыйным уздзеяннем планеты. З дапамогай астраметрыі былі ўдакладнены масы асобных экзапланет, у прыватнасці, Эпсілона Эрыдана b. Будучыня гэтага метаду звязаная з арбітальнымі місіямі, такімі, як SIM.
- Радыёназіранне пульсараў. Калі вакол пульсара абарочваюцца планеты, то выпраменьванне сігнала мае асцылуючы характар. Магутныя накіраваныя пучкі выпраменьвання ўтвараюць у прасторы канічныя паверхні. Калі на такой паверхні апынецца Зямля, тады магчыма зарэгістраваць дадзенае выпраменьванне.
- Прамое назіранне. Існуе метад атрымання прамых выяў экзапланет праз ізаляванне іх ад святла зоркі. Найбольш яскравым прыкладам такога метаду з’яўляецца з’яўляецца выява чатырох планет сістэмы HR 8799. Гэтты метад лепей за ўсё працуе для гарачых і аддалённых (~ 10-100 а.е.) ад сваёй зоркі планет. Гэтыя планеты гарачыя з-за астаткавага цяпла ад іх утварэння. Пагэтаму прамое назіранне імкнецца да выбара маладых зорак[21].
Мяркуецца, што касмічны тэлескоп імя Джэймса Вэба дзякуючы вялізнаму люстэрку 6,5 м і высокай распазнавальнай здольнасці, будзе здольны выяўляць экзапланеты, а таксама выяўляць склад іхніх атмасфер[22][23]
Наменклатура
правіцьАдкрытым экзапланетам цяпер прысвойваюцца назвы, якія складаюцца з назвы зоркі, каля якой абарочваецца планета, і дадатковай малой літары лацінскага алфавіту, пачынаючы з літары «b» (напрыклад: 51 Пегаса b. Наступнай планеце надаецца літара «c», потым «d» і гэтак далей па алфавіту. Пры гэтым літара «a» у назве не выкарыстоўваецца, так як гэтая назва мела б на ўвазе ўласна саму зорку. Акрамя таго, трэба звярнуць уввагу на тое, што планетам надаюцца назвы ў парадке іх адкрыцця, а не па меры аддалення ад зоркі абарачэння. Гэта значыць, што планета «c» можа быць бліжэй да зоркі, чым планета «b», проста адкрыта яна была пазней (як напрыклад у сістэме Глізэ 876).
У назвах экзапланет існавала выключэнне. Справа ў тым, што да адкрыцця сістэмы 51 Пегаса ў 1995 годзе экзапланеты называлі інакш. Першыя знойдзеныя экзапланеты каля пульсара PSR 1257+12 былі названыя вялікімі літарамі PSR 1257+12 B і PSR 1257+12 C. Акрамя таго, пасля выяўлення новай, бліжэйшай да зоркі планеты, яна была названая PSR 1257-12 A а не D. У далейшым гэтыя планеты былі перайменаваны, каб пазбегнуцб блытаніны ў адпаведнасці з сучаснай сістэмай назваў планет.
Аобныя экзапланеты маюць дадатковыя неафіцыйныя «мянушкі» (як, напрыклад, 51 Пегаса b неафіцыйна мае назву «Белерафонт»). Але, у навуковым таварыстве, на бягучы момант наданне планетам афіцыйных асабістых імён планетам лічыцца непрактычным і, адпаведна, шырока не распаўсюджана.
Уласцівасці экзапланет
правіцьпланеты выяўлены прыкладна ў 10 % зорак, якія ўключаны ў праграмы пошукаў. Іх доля расце па меры назапашвання дадзеных і ўдасканальвання тэхнікі назірання.
Спачатку большасцю адкрытых экзапланет былі планеты-гіганты (так як планеты іншых тыпаў выявіць цяжэй). Але да 2012 года было адкрыта шмат планет з масамі парадку масы Нептуна і ніжэй. З 2326 кандытатаў, выяўленых тэлескопам Кеплер, 207 маюць прыкладна зямны памер, 680 маюць памеры суперзямлі, 1181 — Нептуна, 203 — памер, параўнальны з юпітэрыянскім, і 55 — большы, чым у Юпітэра.
Назіраецца залежнасць колькасці планет-гігантаў ад наяўнасці цяжкіх элементаў (металаў) у зорках. Сістэмы з планетамі-гігантамі сустракаюцца таксама пераважна каля зорак сонечнага тыпа (класаў K5-F5), у той час, як у чырвоных карлікаў іх доля значна меней (у 200 назіраемых чырвоных карлікаў выяўлены толькі тры падобныя сістэмы). Апошнія адкрыцці, зробленыя метадам гравітацыйнага мікралінзавання, гавораць аб шырокім распаўсюджванні сістэм з планетамі сярэдняй масы тыпа Урана і Нептуна замест газавых гігантаў. Гэта ў першую чаргу адносіцца да маламасіўных зорак і зорак з нізкім утрыманнем металаў.
Для шэрага планет атрымана адзнака іх дыяметра, што дазваляе вызначыць іх шчыльнасць, а таксама строіць меркаванні адносна наяўнасці масіўных ядраў, якія складаюцца з цяжкіх элементаў. Еўрапейскія астраномы пад кіраўніцтвам Трыстана Гійо (Tristan Guillot) з абсерваторыі Лазурнага берага (Францыя), вызначылі, што пры параўнанні плотнасці планет з утрыманнем металаў у іх зорках маецца пэўная карэляцыя. Планеты, якія сфарміраваліся вакол зорак, якія з’яўляюцца ў такой жа ступені багатымі металам, як нашае Сонца, маюць маленькія ядры, утой час як планеты, зоркі якіх утрымліваюць у два-тры разы болей металаў, маюць значна большыя ядры.
У экзапланет, якія рухаюцца на арбітах з вялікім эксцэнтрысітэтам, унутраны састаў якіх уключае ў сабе некалькі слаёў рэчыва, такіх як пласт кары, мантыі і рэчыва ядра, прыліўныя сілы могуць высвабаджаць цеплавую энергію, якая можа спрыяць стварэнню і падтрыманню спрыяльных для жыцця ўмоў, а іх арбіта, з цягам часу, можа эвалюцыянаваць у калякругавую[25].
Наступствы адкрыцця экзапланет
правіцьАдкрыццё экзапланет дазволіла астраномам зрабіць вывад: планетныя сістэмы — з’ява ў космасе распаўсюджаная. Да гэтага часу няма агульнапрызнанай тэорыі ўтаврэння экзапланет, але цяпер, калі з’явілася магчымасць падвесці статыстыку, сітуацыя ў гэтай вобласці змяняецца да лепшага. Болшасць выяўленых сістэм вельмі адрозніваюцца ад сонечнай — хучэй за ўсё гэта тлумачыцца селектыўнасцю прымяняемых метадаў (лягчэй за ўсё выявіць кароткаперыядычныя масіўныя планеты). У юольшасці выпадкаў планеты падобныя да Зямлі, і меншыя па памерам, магчыма выявіць толькі транзітным метадам.
«Закрыццё» экзапланет
правіцьУважлівае вывучэнне спектра зоркі WASP-9 пры дапамозе высокадакладнага спектрометра HARPS выявіла ў ім сляды іншага зорнага спектра. такім чынам, планеты WASP-9b не існуе[26].
Крыніцы
правіць- ↑ Ирина Якутенко. Заполняя пустоту (руск.). Lenta.ru (3 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2012. Праверана 25 студзеня 2015.
- ↑ The Extrasolar Planet Encyclopaedia - Catalog Listing (англ.)(недаступная спасылка). The Extrasolar Planet Enciklopaedia - Catalog Listing (2014-03-06\author=Jean Schneider). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2015. Праверана 25 студзеня 2015.
- ↑ Учёные радикально пересмотрели число экзопланет Архівавана 15 студзеня 2012.
- ↑ Wesley A. Traub. Terrestrial, Habitable-Zone Exoplanet Frequency from Kepler (англ.). arXiv.org (22 верасня 2011). Праверана 29 верасня 2011.
- ↑ Астроном посчитал землеподобные планеты (руск.) (29 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2012. Праверана 25 студзеня 2015.
- ↑ Вольшчан,2338.html Польша: Александр Вольшчан
- ↑ Astronomers capture first images of new planets (англ.)(недаступная спасылка). CNN (13 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2008. Праверана 16 жніўня 2015.
- ↑ Notes for star Fomalhaut
- ↑ Открыты планеты-гиганты, свободно дрейфующие по космосу
- ↑ Debra Fisher, Megan Schwamb et al.. PlanetHunters: The First Two Planet Candidatew Identified by the Publi using the Kepler Archive Data (англ.). arXiv.org (21 верасня 2011). Праверана 29 верасня 2011.(недаступная спасылка)
- ↑ Любители астрономии помогли ученым найти пару экзопланет (руск.)(недаступная спасылка). Lenta.ru (22 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2011. Праверана 16 жніўня 2015.
- ↑ У близнеца солнца найдена потенциально обитаемая планета Архівавана 16 лістапада 2016.
- ↑ Найдены первые экзопланеты размером с Землю Архівавана 1 лютага 2017.
- ↑ Астрономы открыли первую экзопланету из воды Архівавана 7 снежня 2013. — Югополис, 22.02.2012
- ↑ Optical to near-infrared transit observations of super-Eart GJ1214b: water-world or mini-Neptune? (PDF Download Available)
- ↑ Найдена экзопланета, похожая на молодой Юпитер
- ↑ Kepler Mission Manager Update (англ.). NASA (15 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2013. Праверана 19 жніўня 2015.
- ↑ Телескоп «Кеплер» вышел из строя (руск.) (27 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2013.
- ↑ Kepler Diskoveries(недаступная спасылка)
- ↑ An Expanded View of the Universe - Science with the Europeen Extremely Large Telescopr (PDF). ESO Science Office.(недаступная спасылка)
- ↑ http://arxiv.org/pdf/1407/4150v1.pdf
- ↑ Космический телескоп «Уэбб» сможет обнаруживать даже вулканы на экзопланетах
- ↑ Телескоп Джэймс Уэбб будет искать звёздные блики на экзопланетах Архівавана 12 студзеня 2012.
- ↑ Scientists Model a Cornutopia of eart-sized Planets (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 28 жніўня 2015.
- ↑ Наука и техника: Наука: Приливы на экзопланетах оказались полезными для жизни(недаступная спасылка)
- ↑ Новости планетной астрономии // allplanets.ru
Літаратура
правіць- Бурба Г. Оазисы экзопланет // Вокруг света. — М.: 2006. — № 9 (2792). — С. 38-45.
- Левин А. Свита звёзд // Популярная механика. — М.: 2009. — № 1 (75). — С. 24-29.(недаступная спасылка)
- Burrows A. A theoretical looc at the direct detection of giant planets outside the Solas system(англ.) // Nature. — 20 January 2005. — № 433. — С. 261-268.
Спасылкі
правіць- Планетныя сістэмы
- Энцыклапедыя пазасонечных планет(недаступная спасылка)
- Каталог пазасонечных планет Архівавана 26 мая 2005.
- Агляд методык пошука пазасонечных планет(недаступная спасылка)
- Вучоныя знайшлі просты і даступны спосаб пошука іншых сонечных сістэм
- Новыя сведчанні на карысць існавання планетнай сістэмы каля Вегі
- Артыкул аб экзапланеце ў М4
- http://exoplanet.org
- The Extrasolar Planets Encycklopaedia
- Адкрыццё пазасонечных планет
- Аазісы экзапланет(недаступная спасылка)
- Экзапланеты па Вараб’ёвай
- Дзівосныя экзапланеты
- Алексей Левин Свита звёзд: экзопланеты Архівавана 5 сакавіка 2016. Популярная механика № 1, 2009
- hubble/anca/0904/anca040916.html Планета около коричневого карлика
- New worlds atlas Архівавана 6 лютага 2010.
- Подборка ссылок на научные статьи об экзопланетах
- Астрономы из Южной Африки нашли свидетельства двойной планетаронй системы
- Экзопланеты — запасной дом(недаступная спасылка) Сюжет телестудии Роскосмоса 8 октября 2011 года.
- 461 кандитат
- Пошук экзапланет — крок наперад у праекце SETI Архівавана 1 сакавіка 2013.
- Планеты за пределами солнечной системы — важнейшее открытие современной астрономии — паучно-популярная лекция на elementy.ru. прочитаная С. Язевым (ФИАН, 2009 г.)
- Экзокометы